Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
с СКВЯРЦІСЯ незак. Крумкаць, крактаць. Лягушкі сквяруцца. Багданава. Драч сквярцгся стане, урддзе над нагамі гито. Буй. СКВЯРЭЧЫЦЬ незак. Ліпець, скрыпець. Ён чорны увесь, чущъ сквярэчыць. Галашчакіна. СКІБА ж. Скіба. Атрэжыш скібу цілусту жыру нутрандга i ясі. Міцюкова. СКІБАЧКА памянш. Скібачку сала атрэш. Хлеба na скібаццы прынясёць у абёт. Багданава, Запруддзе, Фасаўшчына, Закур'е. СКІБКА ж. Toe ж. Масла здзёлаюць, дзёці памажуць скібку хлёба i на вуліцу. Фасаўшчына, Вялікі Азярэцк, Заазер'е, Запруддзе. СКІДАЦЬ, ШКІДАЦЬ незак. 1. Скідваць, выкідваць. Буран быў скінуў гняздо, сабраліся мужькі i ўсцягнулі навёрх. Запруддзе, Міцюкова. Дзвінаццаць грахбу c сябё скініш, як заб'ёш зьмяю. Запруддзе. 2. Пазбаўляць улады. Рэвалюцыя стала шкідаць панства. Нямойта. СКІДЫВАЦЬ незак. Скідваць. Ён жа бёдны быў, із ног лапці лазовыя, ліпдвыя ня скідываў, вот табё кулак - сьпага ня імёў. Парэчча. СКІНУЦЬ зак. 1. Скінуць уніз адкуль-н. Можа, стары лён на ёўні? Нада скінуць, а то дажджу німа. Савінічы. 2. Зняць з сябе адзенне. Усё скінула c сябё. Запруддзе. 3. Звергнуць, пазбавіцца ад цяжарнасці. Скінула карова, абарціравалася. Парэчча, Гарадзец. 4. перан. Пазбавіцца ад душэўнага непакою. Дзвінаццаць грахоў с сябё скініш, чым грэшна, moe скініш. Запруддзе, Вялікі Азярэцк. СКІПАЦЦА зак. Трэскацца (ад тлушчу). Цялушка аш скіпалсіся i здохла. Закур'е. СКІРГІКАЦЬ незак. Скрыпець. Скіргікаюць на ждрнах, доўга гарніц мёлюць. Неўгадава. СКІРДА, СКІРДА ж. Сцірта. Скірда, дзе храніцца сёна ў цюках. Стох домікам, длінны - гэта скірда. Розмыслава, Багданава, Фасаўшчына. Складаюць цюкамі сёна ў скірду. Розмыслава. СКІСНУЦЦА зак. Скіснуцца. Скгсніцца смітана, сальём i б ем масла. Жохава. СКІСНУЦЬ зак. Скіснуць, зрабіцца кіслым. A тадьі ŭ скіснець малакб. Вялікі Азярэцк. СКЛАД м. 1. Склад, сховішча. На складах сахар ляжьіць. Ульянавічы. 2. Фізічны выгляд, будова (чалавека, жывёлы). Склад такі ў яго: na шэсь яёц выпіваіць, а худэй. Багданава. СКЛАДАНКА ж. Складчына. Сабіраюцца бабы, як складанку здзёлаюць, дажынкі гуляюцъ, пяюгуь. Самсоны. СКЛАДАЦЬ незак. 1. Складаць разам, у адно месца. Віку, гардх, сёна складалі ў пуню. Багданава, Вялікі Азярэцк, Рулёўшчына. У кубіл раньшы тожа адзёжу складалі, а сала ў яшчык. Нямойта. 2. Будаваць, рабіць. Так яны хадзілі, хату складалі, na літру мълъка дьвалі ім. Муляры пёчы складалі. Партызаны, Манголія. 3. Збіраць, складваць з якіх-н. частак. Што-нёбудзь шыюць, складаюць. Запруддзе. 4. зак. Угнаіць. Калі зямлю складзёш ньвдзам, тадьі зарддзіць. Багданава, Баравікі. СКЛАДЗІКІ мн. Стосы. Палатнд складзікамі складала. Нямойта. СКЛАДЗІШЧА н. Павець, склад. Складзішча з ддшчак сдзёлаюць, там складаіш абы-што. Заазер'е. СКЛАДКА ж. Складчына. Чмурысся, якія складкі, усё ка мне! Усё людзі хадзілі. Вялікі Азярэцк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўліцу, грахбў, дажджў, заазере, забёш, закуре, кўбіл, лазбвыя, лягўшкі, мўляры, пяюг^ь, пўню, цялўшка, цілўсту, чмўрысся, ўсцягнўлі
4 👁
 ◀  / 409  ▶