Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
с СКАМКАЦЬ зак. Зляпіць (у камяк). Тълакнд зъхрасшцъ, къляныя станіць, у РУКУ скьмкаіш i пашду. Дольдзева. СКАНДАЛЫПЦА ж. Скандалістка. Засварацца, i ён жднцы: скандальніца ты, ланцужніца. Ульянавічы. СКАНЧЫННЕ н. Канчына. Перад сканчыннем ён ёй штд-та сказаў. Каралевічы. СКАПАНЫ дзеепрым. Перакапаны. Усё там скапана. Чдрная гъра ўся была скапана нь ямкі. Баравікі, Ульянавічы, Закур'е. СКАПАЦЬ зак. Ускапаць, зрыць. Штук шэсъ гор скьпалі на пясок. Вялікі Азярэцк, Нямойта. СКАПАЦЬ незак. Скідваць адкуль-н. У мянё ё скапыч з двума зубамі, скапъць гной. Гарадзец. СКАПЁЦ м. Баран спакладаны. Нізлігчаны — бъран, скапёц — спакладаны бъран. Вялікі Азярэцк, Багданава, Гарадзец, Дольдзева, Жохава, Марозаўка. СКАПЫЧ м. Вілы з двума рагамі (скідваць гной з воза). 3 воза скідаць гной быў скапыч на два рагі загнутыя. Цясішча, Запруддзе. СКАРАГОДЗЩЬ зак. перан. Ажаніць. Хоць бы яго як скарагддзщь. Партызаны. СКАРАДЗІЦЬ, СКАРОДЗІЦЬ незак. Скарадзіць. Садзюцъ булъбу, а нядзёлі чараз тры скарддзюць. Дзірьвяныя былі бароны. Рас падмішаем булъбу i скарадзщъ нада. Розмыслава, Багданава, Гарадок, Заазер'е, Запруддзе, Нямойта, Серкуці, Сукрэмна, Ульянавічы, Закур'е. СКАРАНЩЬ зак. Выкараніць, знішчыць. Лес скарант, цяпёр адна зарасценъ. Галашчакіна. СКА РАНЫ дзеепрым. Пакараны. Ш скараная я ні была за ім [пра мужа], ні біўся, ніругаўся. Вялікі Азярэцк. СКАРАСПЁЛКА, СКУРАСПЁЛКА ж. Скараспелая садавіна i гародніна; скараспелка. Скараспёлкі не накапаецъ. Нямойта. Скураспёлка ў мянё, бёлы налгу, гитрыфелъ. На скураспёлкі есъ яблыкі. Кляпчэва. СКАРАСЦЁЛЬ м. Драч (птушка). Скарасцёлъ ён крычыцъ: кар-кар. Сянно. СКАРБАЦЁНЬ м. Любы нязручны абутак. Надзёнеш калгсъ на базары скърбацёнъ ят-гэт а бацінак ці туфель. Багданава. СКАРМЩЬ зак. Скарміць. Камбікорм скарміла увесь. Партызаны. СКАРМЛІВАЦЬ незак. Скормліваць. Жмуху цілятам скармліваюць. Багданава. СКАРОЖЫЦЬ зак. Паралізаваць. Можа чалавёка скарожыць з воч. Каралевічы. CKAPOMIHA ж. Мяса; скароміна, скаромная ежа. Калі было, то якую скардміну ў крупёнік кідалі, а цяпёр кджны дзень Паска, кджны дзень Коляды, усё скардмнае. Фасаўшчына, Багданава. CKAPOMHAE н. Toe ж. Скардмнае ясі - ня грэх у пост, а чълавёка абругаць, абгъварыцъ - грэх. Багданава. СКАРОМНЫ прым. Прыгатаваны на малаку, масле, яйцах i пад. Шрагг скаромные, як дзёлалі, яйг\ы білі, молоко лш, зюм сыпали Буй. СКАРЫНКА ж. Скарынка. Як на аіры пячэьи, сомы смачнёйшы хлеп, укусная скарынка. Міцюкова, Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Цясішча, Чуцькі. Адрэги скарынку хлёба, а акрайчык хлёба — гарбушка. Міцюкова. СКАРЫНАЧКА памяти-ласк. Скарыначку патпаліш на скаварддзе, паложыш у ваду кіпячоную — квас так робяцъ. Міцюкова, Кішуроўшчына, Леснікова. СКАРЭЙ прысл. Хутчэй. Скарэй ноч пройдзець, дзень весялёй. Нямойта, Багданава, Гарадзец, Закур'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вадў, гарбўшка, жмухў, заазере, загнўтыя, закуре, ланцўжніца, пашдў, рукў, скарбжыць, укўсная, якўю
6 👁
 ◀  / 409  ▶