Старонка 187
◀ / 409 ▶
рабіць. Я свішчу і свішчу ля мяжы, ніўзбігаючыся, кап сноп у сноп. Чуцькі. 3. Біць, ліцца з сілаю. Кроў свішчыць. Галашчакіна. СВІСТОК м. Свісток. Свісткі дзёлълі ў формі пітушка. Кляпчэва. СВІСТУН м. перан. Пра вельмі вадкі (няспелы) мёд. Свістун будзіць ліцца, як въда, гоніць яго лёхка, ён ні зъпічатъваный, нязрэлы. Сянно, Пожанькі. СВІТАЦЬ незак. Світаць. Як станіць світаць, свёцюць хлеп і дамоў вязуць. Гарадок, Дольдзева, Міцюкова. СВІТЭР, СВЕТАР м. Світар. Світэры вязалі. Запруддзе. Я ў светары была, холадна стала. Партызаны. СВІХНУЦЬ зак. Вывіхнуць. Як свіхнеш спіну, на парог кладзешся, на цябе ступаюць туды-сюды. Запруддзе. СВІЦІЦЦА незак. Віднецца, быць бачным. Я хаты ня відзіла, толькі вакно чуць свіцілася. Баравікі. СВІШЧАВЫ прым. ○ СВІШЧАВАЯ МАТКА. Пчаліная матка, якая вывелася з ячэйкі, падрыхтаванай для звычайнай пчалы, а потым лічынку пчолы сталі карміць як матку. Кляпчэва. СВОЕСОВЕСНА прысл. Абавязкова. Своесовесна вынесі ім малака. Партызаны. СВОЙ займ. 1. Свой, уласны. Дзякуй Госпаду Богу, што я на сваіх ношках! Запруддзе, Сукрэмна, Багданава, Партызаны, Неўгадава. 2. Хто знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або інш. блізкіх адносінах. Сваё мы ёй, радня. Заазер'е. СВОЙЛІВЫ прым. Ручны, не дзікі; свойскі. Ялец свойлівая была рыба, яе ў нераст рукамі бралі. Сянно, Алексінічы, Розмыслава. Каціняты думаъла дзікія, а яны свойлівыя, іна й съма матка была харошъя, ня дзікъя. Малы Азярэцк, Багданава. СВОЙСЬКІ прым. Не куплены, прыгатаваны дома. Булкі смачныя свойськія, мы пяклі часта. Каралі. СВОТ м. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, што злучае сцены, апоры якога-н. збудавання; чалеснікі. Свот – увахот у печ. Алексінічы. СВЯКРОВА ж. Свякроў. Свякрова вяліць печку тапіць, / Свёкар вяліць абуваці (з песні). Каралевічы, Алексінічы. СВЯКРОЎ ж. Тое ж. Свякроў і дзве залоўкі ў эннай хаці жылі. Закур'е. А я ў полі жыта жала, / У мяне ў доме біда стала. / Звалілася свякроў з тыну / З тыну, з тыну – ды ў крапіву (з песні). Заазер'е, Алексінічы, Гарадок, Дольдзева, Запруддзе, Леснікова, Цясішча. □ Свякроў, свякроў, пі маю кроў, як ражжывуся, і я тваё нап'юся. Сянно. □ Свякроў – чужая кроў. Каралевічы. □ Хата мая зялёная, свякроў мая шалёная. Дольдзева. СВЯКРОЎКА ж. Тое ж. Свякроўка нічога была, ні сварыліся. Вялікі Азярэцк, Багданава, Закур'е. СВЯНЦОНАЕ н. Асвячонае ў царкве. Дажыдаюць с цэрквы, свянцонае па крошцы рэжуць, пёрва яйцо ядуць, рэжуць і ядуць. Карпавічы, Цясішча. СВЯНЦОНКА ж. Тое ж. На Пасху паложаць у лупку пърасёнка, сыра, масла, яйца, усяго, бацька запрэгаіць каня і ў цэркву, усё гэта свянцонка. Вялікі Азярэцк. СВЯНЦОНЫ прым. Асвечаны. Пака вады свянцонае с цэрквы ні прывязуць, есці нільзя. На Юр'я выганялі кароў свянцонай вербай. Гарадзец, Алексінічы, Багданава, Кавалі, Міцюкова, Партызаны, Ракаў Засценак, Цясішча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶