ПАДАЛЕШНІК м. Свінуха тоўстая і тонкая (грыб). Пъдалешнікі жоўцінькія, іх капыцікамі завуць. Кавалі, Міцюкова.
ПАДАЛІЦЬ зак. Заліць вадой. Балота падалілі, ня улезіш у какошнік. Чуцькі.
ПАДАЛЬ ж. Смурод, непрыемны пах. Як якую падаль чуіш, нільзя пляваць, а то ў рабёнка з рота будзе пахніць (павер'е). Багданава.
ПАДАПЛЕКА ж. Падпорка. Падаплека ставіцца, кап съпраціўленне было, кап не павалілася. Вялікі Азярэцк. Падаплека у сцяну і ў бальку. Гарадзец.
ПАДАРАЖЭЦЬ зак. Падаражэць. Уся адзёжа падаражэла. Вялікі Азярэцк, Багданава, Буй, Івоні.
ПАДАРОЖНІК м. Трыпутнік (расліна). Падарожнік нада сушыць, а патом заварываць. Гарадзец, Багданава.
ПАДАРЭХАВІК м. Махавік зялёны (грыб). Старая Беліца. Польскі грыб. Пъдарэхавік у арэшніку расцёць і пъ бару. Сукрэмна, Вялікі Азярэцк, Дуброўкі. Падарэхъвік такей жуўтлявый, і ніс такей самы. Яго як возьмеш, так пъчарнеіць. Сянно.
ПАДАРЭШНІК м. Падмалочнік (грыб). Падарэшнікі ні бяром. Сяргейкі.
ПАДАСІНАВІК м. Падасінавік (грыб). Падасінавікі, лісічкі пайшлі. Партызаны, Багданава, Каралі, Пожанькі, Старая Беліца, Закур'е.
ПАДАСЛАТЫ дзеепрым. Падасланы, зроблены. Трэба, штоп пъдъслата было пат стох. Леснікова.
ПАДАСЛАЦЬ зак. Наслаць з дапамогай чараў. Чъраўніца лягушку пъдашлець. Гарадзец.
ПАДАТАК м. Падатак. Мужык судзём быў, падаткі сабіраў. Нямойта.
ПАДАЦЦА зак. Паехаць. Дзяцей на калёсы – і пъдаліся ў лес. Леснікова. Паступіць вучыцца. Не прайшоў у інстытут, так у цехнікум пъдаўся. Заазер'е. Сын падаўся туды вучыцца. Малы Азярэцк, Партызаны.
ПАДАЦЦА зак. Падацца, здацца. Разумны ўжо, пъдалося яму. Вялікі Азярэцк.
ПАДАЦЬ зак. Заявіць. Ён пъдаў на людзей заяўлення, што с парцізанъмі яны. Партызаны.
ПАДАЦЬ незак. Падаць, валіцца. Кружэнне ў мяне дзелаіцца, і падаю. Багданава.
ПАДБАЛАШНЫ прым. Падбалечны, які знаходзіцца пад бэлькай. Вянец пъдбалашны у чашку рубліны. Мянюцева.
ПАДБАРОДАВІЧ м. Падбародак; пухліна. Як укусіла яго паросная вужака, апох, падбародавіч з'явіўся, узялі трынаццаць вод, трынаццаць вужачонкаў было. Багданава.
ПАДБАРОДАК м. Тое ж. Багданава.
ПАДБЕЛ м. Горкі грыб, які соляць на зіму. Падбел пад альхой расцець, кучымі, ні чарвівііць, іх атварыюць і солюць. Баравікі.
ПАДБЕЛ, ПАТБЕЛ м. Падбел, крываўнік (расліна). Падбел – горкая трава, бывала жнеш, і яна пъпадаецца. Падбел, а хто завець падліснік. Буй, Кавалі, Заазер'е. Падбел дужа харашо ат мачавога пузыра, розавы – жэнскі, а беленькі – мужчынскі. Запруддзе. Патбел ат жалудка п'юць. Каралі.
ПАДБЕЛА ж. Тысячаліснік (расліна). Мы завём падбела, тысячаліснік. Серкуці. Ці піла падбелу? Сянно. П'юць настойку ат грудзей, як у грудзях якія болі. Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец.
ПАДБІВАЦЦА незак. Прыбівацца знізу. Пад ніс падбіваліся падоскі жалезныя. Гарадзец.
76 👁