ПАБІЦЦА зак. Разбіцца. У рамцы пабілъсь шыбіна. Запруддзе.
ПАБІЦЦЯ н. Абіўка. Гроп, пабіцця дорага стоіла? Буй.
ПАБІЦЬ зак. Забіць. Як прыехалі немцы рас, чуць не пабілі нас. Партызаны.
ПАБІЦЬ зак. Пасекчы, пакалоць. Пабі ты мне дровы. Багданава, Запруддзе, Рулёўшчына, Чуцькі.
ПАБЛІЗАСЦІ прысл. Паблізу. Паблізъсці збіралі дурніцы, былі яны ў Янкувым імху. Гарадзец.
ПАБЛЮСЦІ зак. Паберагчы. Увідзіш бървікі, думыіш: хай паблюду, а яны ні растуць, сідзяць къла зёмлі, такімі, якімі я іх бачыла. Партызаны.
ПАБОЛІ прысл. Больш. Як грыбы зъсалююць, то солі сыплюць што паболі. Дольдзева, Запруддзе.
ПАБОЛЬШАЦЬ зак. Падрасці. Хоць бы дзеці троху пабольшалі. Алексінічы, Запруддзе, Партызаны, Серкуці.
ПАБРАДЗЕНЫ дзеепрым. Падабраны. І гарлянты стъяць на гълаве, і цвяточкі, і фата пабрадзена. Заазер'е.
ПАБРАХАЦЦА зак. эмац.-ацэн. Пасварыцца. Пъбръхаліся, як събакі. Серкуці.
ПАБРАЦЬ зак. Забраць, узяць. Прыехаў зяць на машыні і пъбраў усіх тут нъ пъхароны. Партызаны, Заазер'е, Манголія, Фасаўшчына. ◊ ПАБРАЦЬ КРОШКІ. Быць вельмі падобным да некага. Усе крошкі з яго пабраў. Запруддзе.
ПАБРУШНЕЦЬ зак. Патаўсцець, паправіцца. Дзеўка пабрушнела, патаўсцела. Савінічы.
ПАБРЫГАЦЬ зак. Рэдка падаць (пра снег). Сёліта снегу ў нас мала, пабрыгъіць троху, а тады шчэ. Міцюкова.
ПАБУЛЁНІЦЬ зак. экспр. Парэзаць. Пабулёніць бульбу ў баразне. Дуброўкі.
ПАБУЛТАЦЬ зак. Памахаць, патрэсці. Пабултаеш руку, пакалышаш і далей жнеш. Цясішча.
ПАБУНТАВАЦЦА зак. Пераблытацца. Сёліта пабунтавалася, калі якое свята. Багданава.
ПАБУРЫЦЬ зак. Пабурыць, разбурыць. Снех як пайшоў многа, так пабурыў дама. Багданава, Алексінічы, Леснікова.
ПАБУТНЕЦЬ зак. Спарахнець. Яно пабутнеіць, злежыцца і прападзець. Запруддзе.
ПАБУХАЦЬ зак. Пабухаць, пастукаць. Пабухаў у дзверы і пайшоў. Гарадзец.
ПАБЫЦЬ зак. Пабыць, пастаяць. Пабыла босымі нъгамі ў вадзе, застудзілъся. Запруддзе.
ПАБЯДНЕЦЬ зак. Пабяднець. Ці пабяднею я ці не? Нямойта.
ПАБЯСЕДАВАЦЬ зак. Пагаварыць. Яны сядуць, пъбяседуюць. Вялікі Азярэцк.
ПАБЯСІЦЦА зак. Здурнець, разбэсціцца. Пабясіўся народ: чуць свет заскакаваюць два мальчакі ў абшчажыція: вешчы залатыя давай. Нямойта.
ПАБЯСЦІЦЬ зак. Паабяцаць. Пъбясцілі дъбавіць пенсіі на дзесяць рублёў. Нямойта.
ПАВА ж. эмац.-ацэн. Пра прыгожую жанчыну. А Цярэшчыха, сасетка мая, надзела плаще, сядзіць – пава! Запруддзе.
ПАВАДЗІЦЬ зак. Павадзіць. Курыца павадзіла дзве нядзелі і кінула. Каралевічы.
ПАВАДКІ, ПАВОДКІ, ПАВАТКІ мн. Паводка. Вада вісною у нас ішла, як паваткі. А павадкі, разлілася вада. А вясной, як паводкі, у раку укачвалі лес. Серкуці.
74 👁