Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
п ПУПАВІНА ж. Toe ж. Бярэш вярдвачку i ад пупавіны i да мыльніцы зміраіш. Леснікова. ПУПАДЗЕЛАЦЬ зак. Панавырабляць, нашкодзіць. Што вы пупадзёлалі: лавачку на Куполу разабралі. Алексінічы. ПУПАЛІЦЬ зак. Папаліць, спаліць. Хлявы пупалілі немцы. Закур'е. ПУПАЛУДНІВАЦЬ зак. Пад'есці, паабедаць. Дзет Трахім пьзваў пупалуднівьць. Багданава. ПУПАРЫНІНА ж. Поле, дзе сеюць жыта. Пупарыніна - дзе сёюць жыта. Сянно. ПУПАШЬІЦЬ зак. Папашыць, нашыць многа. Пупашыла сукёначкі, саматкалачкі. Алексінічы. ПУПЕЛЯ н. зб. Нерасчэсаныя касмылі воўны. Дрэнна счэсана, тут адно пупёляў воўні. Запруддзе. ПУПІК м. Невялікі акруглы выступ; пупок. Пупік у шухлядцы атльмаўся, зрабі, Архіп. Запруддзе. ПУПЛАТЫ прым. Касмыкаваты, у касмылях. А ёта [воўна] пуплатъя ўся. Багданава. ПУПЛЫ мн. 1. Касмылі воўны. Лёзуць ётыя пуплы плахія з вбуньц ні ўпрадзёш. Уся ў пуплы пабгтая [воўна]. Багданава. Як пуплы, іх прасці няможна. Заазер'е. 2. эліац.-ацэн. Малеча, малыя дзеці. Каб гэтыя пуплы падраслі, жалка іх. Баравікі. Хоць бы пуплы зьсталісі здардвыя. Буй. ПУПОК м. Пупавіна. Пупок увязвалі - як вырасце дзіцёнак, каб знаў\ як развязаць: дужа разумны будзіць. Багданава. Як адваліцца пупок - у трапачку, у скрыню. Як падрасцёцъ [дзіця], дай яму развязаць. Хто перад кніжкай - вумны, перад хлёбам - на хлёбе рабдтаць будзіць, каб багаты быў (павер'е). Запруддзе, Заазер'е, Міцюкова. ПУПРАЦЬ зак. Папраць, паперыць (бялізну). Грут плацця пупрала. Цясішча. ПУПРУСАВАЦЬ зак. Спрасаваць, прыціснуць. Пупрусуваў сёна сухёнькъя! Пожанькі. ПУПРЫЖЫЦЦА зак. Прыжыцца, прызвычаіцца. Тут пупръжылася, / так жыву біс хазяіна. Івоні. ПУПСІЧАК м. памянш. Невялікі акруглы выступ; пупок. Hi рукмі [рукамі] бярэцца [за суднічак - шафу для посуду], а за пупсічьк. Гарадзец. ПУРА ж. 1. Мера ад аднаго да трох пудоў. Пура - тры пуда сёна. Партизаны. 2. Пасудзіна, якая змяшчае ад аднаго да трох пудоў. Насьіпаў пуру. Пура бдлій пуда. Фасаўшчына. ПУРГА ж. Завіруха, мяцеліца. Як пурга большая, ні ni, ні еш, с хаты ні лезь. Гарадзец. ПУРУЗУРЫЦЦА зак. Разарыцца, агалець (пра ўсіх, многіх). 3 ванны ўсе пурузурыласё. Партызаны. ПУСКАЦЦА незак. 1. Пачаць размаўляць. Слаба ў разговоры пускаецца, сядзщъ як маўдуць. Багданава. 2. Пачаць распуснічаць. Другія ў дур пускаюцца, а ты глядзі, кап была чалавёкам. Глядзі, як другія ў дур пускаюцца. Нямойта. ПУСКАЦЬ незак. 1. Дазволіць пайсці. Hi разу ні пускалі без хусткі. Запруддзе. 2. Падпускаць. Курыца нядзёлі тры вддзіць цыплят, пітуха ні пускае. Станюкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, вбўньц, вўмны, дўжа, жывў, заазере, закуре, кўрыца, маўдўць, павере, падесці, пупалўд, пупалўдніваць, пўда, пўпсічьк, пўпік, пўра, пўру, хўсткі, ямў
8 👁
 ◀  / 409  ▶