ці як там. Гарадзец. Прыданнае маладусе вязуць. Маладухіна прыданнае. Багданава. У сундуку было прыданнае. Нямойта. Прыданнае дъвалі: і къня, і карову, і скрыню ўкініць. Запруддзе. Дъвалі прыданна: карову дъвалі, бъгату скрыню дъвалі – трубак [саматканага палатна] многа. Дольдзева. Быка якога у прадання нада даць. Міцюкова.
ПРЫДАНІЕ н. Паданне. Прыданіе гаворыць, што стараверы прыбылі с Севера. Закур'е.
ПРЫДАНКІ мн. Вясельныя госці з боку маладой. А послі тады едуць, прыданкі звалісі, ета ужо прыданае яе вязуць. Гарадзец.
ПРЫДАТКІ мн. Дабавачная зямля да асноўнага надзелу; дадатак. Прыдаткі – у нас ёсць участак зямлі асобна. Гарадзец.
ПРЫДАЦЕЛЬ м. Здраднік; чалавек, які пайшоў на службу да немцаў. Прыдацелі былі, во немцам прыдалісь. Леснікова.
ПРЫДАЦЬ зак. Дадаць, дабавіць. Мяса, парэжыш яго, прыправы прыдасі: там і солі, кміну, і цыбулі, часнаку. Багданава.
ПРЫДБАЦЬ зак. Прыдбаць, набыць. Кароўку прыдбалі, хату паставілі новую. Багданава. Мы жа сваім трудом усё прыдбалі. Партызаны.
ПРЫДЗВЕРНЫ прым. 1. Швейцар. Вучыся, а то будзіш у рыстырані зы прыдзверныга. Сянно. 2. Сакратар (ва ўстанове). Зайці неік, дзяржыць сабе прыдзверных! Сянно.
ПРЫДЗЁРКІ мн. Дадатак прыаранай цаліны. На прыдзёркъх сеілі лён. Гарадок.
ПРЫДЗЯЛІЦЬ зак. Падзяліць, даць. Бох прыдзяліў: трое яму, трое мне – дзяцей. Багданава.
ПРЫДУМА ж. Назва, прыдумка. Кабылка, капыцік, блін – ета адзін грып, ета прыдума ўсё. Вялікі Азярэцк.
ПРЫДУМАЦЬ зак. 1. Выдумаць. Мінушкі – ета прыдумаюць на чалавека і будуць гаварыць. Запруддзе. 2. Задумаць. К чаму гэта яны прыдумалі? Заазер'е. 3. Зразумець. Чаму так, я ні магу прыдумаць. Латыгаль. 4. Успомніць. Яшчэ можа што прыдумаеце? Нада ўсё запісаць. Багданава.
ПРЫДУМЛЯЦЬ незак. Прыдумляць, выдумляць. Ну, нешта яны там прыдумлялі. Мы яшчэ такога ня відзелі, як яны здзелалі касцёр. Запруддзе, Гарадзец.
ПРЫДУРВАЦЦА незак. Прыкідвацца, прытварацца. А то некатарыя прыдурвалісі. Возьміць аглоблі асмоліць і ездзіць – на пагарэльца просіць. Марозаўка.
ПРЫДУРНІЦЬ зак. Зрабіць здаровага дурным ад лупцоўкі, удараў. Ты паб'еш бабу, прыдурніш яе, а ей дзяцей гудуваць. Нямойта.
ПРЫДУРЫЦЦА зак. Прыкінуцца, прытварыцца. Нада ш прыдурыцца, што я бъльная. Баравікі.
ПРЫЕЖДЖЫ прым. Прыезджы. Сусет, ён прыежджы. Заазер'е.
ПРЫЕХАЎШЫ дзеепрысл. Прыехаць, прыбыць. Дъчка прыехаўшы з Воршы ў госці, і двое дзетак прыехаўшы. Закур'е. Дачка была прыехаўшы. Леснікова. Былі прыехаўшы ў госці сын і нявестка. Чуцькі.
ПРЫЕХАЦЬ зак. Тое ж. Ну й прыехалі ў сваты, а бацька і матка – ні духі [не хочуць]. Багданава. Прыедзь узваж ръська, а ён быў чатырысты підзісят кільграм. Сянно.
ПРЫЁМНЫ прым. Гасцінны. Прыёмныя былі, хоць і бъгатыя. Прыёмныя людзі былі, харошыя, але іх усіх павыгналі. Ракаў Засценак.
79 👁