ПРОПКА ж. Корак, затычка. Пропкі такія мяккія. Каралі.
ПРОРВА ж. Прорва, бяздонне. Прорва – каровы тапіліся. Серкуці. Пупаў нъ балота ў прорву. Гарадок.
ПРОСА ж., ПРОСЫ мн. 1. Проса (расліна). Ня сеялі яе, просу гэту, у нас яе ні сеюць. Міцюкова. Просу не сеялі. Сукрэмна. Як былі аднасобна, просу сеялі, грэчку. Партызаны. 2. Прасяныя крупы. У ступах дзервяных просы таўклі. Нямойта.
ПРОСВІРКА ж. Белая круглая прэсная булачка з крутога цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства; просвіра. Ульянавічы.
ПРОСВІТКА ж. Выспа сярод возера (?). Просьвітка была, возера там было, і цэрква там утанула. Буй.
ПРОСТА прысл. Проста, нескладана. Не так гэта проста купіць: грошай ні было. Гарадзец.
ПРОСТЫ прым. Просты, нескладаны. Гэта зусім просты ўзор. Фасаўшчына.
ПРОФІЛЬ ж. Спецыялізацыя шырокага профілю. Тры гады вучыўся на шырокую профіль. Багданава.
ПРОЦІ, ПРОЦІЎ 1. прысл. Супраць. Багаты жаніх, і бацькі былі проці, каб браў бедную. Заазер'е. 2. прыназ. Насупраць. Проціў той дзярэўні – чарнішнік [лес]. Нямойта. Проці нас навялі дарогу. Буй. Хай бы проці нас дамы два пастроілі, цяплей было б кала нас. Нямойта. Проці свайго гароду, прымерна, калі ў мяне грязна, я ні хачу, што грязна, я выкъпаю кънаву. Самсоны. Проці камня нашла касыначку. Фасаўшчына. 3. Напярэдадні. Яна ж проці лета свінню здала. Партызаны. 4. У параўнанні. Проці цяперашняй жызні, што тая. Галашчакіна. Проціў людзей як работала – абідна дужа. Партызаны.
ПРОЧ прысл. Прэч. Як жаніўся, так проч ат маткі, ат бацькі цяпер. Самсоны.
ПРОЧКІ толькі мн. ◊ ПРЫЕХАЦЬ У ПРОЧКІ. Пакінуць на некаторы час сям'ю з-за нязгоды, разладу. Так іна была ў прочкі прыехала. Нямойта.
ПРОШЛЫ прым. Мінулы. Прошлы гот падбіў яго мальчонык Надзін, ехуў нъ трактары. Нямойта. Прошлы гот памерла баба [што немца забіла]. Закур'е.
ПРУГІ мн. Тонкія дошчачкі для нацягвання краёў палатна пры тканні. Торкалі ў палатно пругі. Рэчкі.
ПРУГУЛУСАВАЦЬ зак. Прагаласаваць, выбраць галасаваннем. Мы пругулусувалі харошыга брыгадзіра. Запруддзе.
ПРУД м. Паз у драўляным вырабе, посудзе. У пруды застаўляеш дно дзешкі. Жохава.
ПРУД, ПРУТ м. 1. Вадзяны млын. Пруды стаялі па вадзе, па рацэ. У прут возюць адзіраць крупы. Вялікі Азярэцк. У прут паеду дабро малоць. Запруддзе, Леснікова, Рудніца. 2. Вятрак, ветраны млын. Вітраны прут, вадзяны прут быў. Леснікова.
ПРУДЗІЦЬ незак. 1. Знішчаць вошы. Прудзілі ў бані вошай. 2. Прасушваць адзенне пры высокай тэмпературы. Прудзілі адзежу ў бані. Нямойта.
ПРУС м. Прусак, рыжы таракан. Прусы такія красныя, а търаканы чорныя, бальшыя. А прусы, яны меньшыя, рыжыватыя, чалавека грызуць. Запруддзе. Пасля вайны прусы былі. Як ляжаш спаць, аткінеш руку – локаць абгрызуць. Прусы жоўтыя, малыя. Вялікі Азярэцк. Прусы ёсць. Была ў бальніцы, а там, ай-ё – прусы. Сукрэмна. І прусоў, і клапоў, і жукоў чорных – усяго было калісьці. Закур'е. Прусоў калі многа, ў каробачку събяруць ды ў магілу. Ракаў Засценак.
76 👁