ПРАСЦЕНАК м. Частка сцяны паміж вокнамі; прасценак. Як даў, той прасцёнък вон! Пожанькі.
ПРАСЦЕРАЗАВАЦЬ зак. Прастэрылізаваць. Прасцеразую банкі заліваю вадой яблыкі. Парэчча.
ПРАСЦІ незак. Прасці (кудзелю, воўну). Прасці – эта ж ня віць вяровачку. На супратках кудзельку пралі. Многа красён. Нада і на мяхі, нада і на матрасы прасці, нада і на рубашкі. Багданава. Я работала, прала дужа. Заазер'е. Як сяду прасці, праду усю ноч. Кляпчэва. Прадзём – дзяцей адзяём. Самсоны. На Каляды ні пралі, пачыналі з восені. Чуцькі, Серкуці.
ПРАСЦІНА, ПРОСТЫНЯ, ПРАСТЫНЯ ж. Прасціна. Прасціну прывязла і навалкі дзве. Прасціну, навалку, пададзеяльнік прывезлі. Леснікова. Прасціна ці любая іншая посцілка, якой накрываюць труну пры пахаванні. Улезіць у ямку, простыню повірху усягды закрываюць [паверх труны]. Ракаў Засценак. Як памру, мне прастыню засцілайце. Нямойта.
ПРАСЫПАЦЦА зак. Рассыпацца. Тут [у жорнах] мука нікуды ні прасыпіцца. Вялікі Азярэцк.
ПРАСЫХАЦЬ незак. Прасыхаць, сохнуць. Толькі сена стала прасыхаць, і такі дош уліў! Міцюкова.
ПРАСЯНЫ прым. Прасяны, звязаны з просам. Прасянае поле пасля проса. Міцюкова.
ПРАТАЛКА, ПРЫТАЛКА ж. Праталіна, праталінка. Дзе праталкі сталі, шпакі яўляюцца. Чуцькі. Март станіць, прытълкі, тада курэй вон [з падпечча]. Каралевічы.
ПРАТАПІЦЬ зак. Выпаліць. Пратаплю печ, а то адзічэла хата. Багданава. Я прътапіла печ сянні, і ў хаці цёпла. Запруддзе.
ПРАТОК м. Рака, якая ўпадае ў большую раку; прыток. Тамыцька многа пратокуў, і ўсе яны ў Абълянку [цякуць]. Алексінічы.
ПРАТУРЫЦЬ зак. Прытурыць, прыгнаць. Мне пратурыла курыцу, пералажчык, запела, як пятух. Нямойта.
ПРАТЭС, ПРАТЭЗ м. Царкоўная ці хаўтурная харугва. Чълавек памёр – пратэс стаіць къла двъра. Пратэс – кіёк і пълотнішча. С царквы нясуць пратэсы, абыходзяцца къла цэрквы. Вялікі Азярэц, Ульянавічы. Як хто памрэць, рызы, пратэзы кала вакон чорныя, точна, як флаг. Фасаўшчына.
ПРАЎДА ж. Праўда. Каб я с хаты тваёй не вышаў, як праўду кажу! Багданава, Запруддзе. Кажу па праўдзе, люццы мае. Кішуроўшчына. Тады пашла я ў Янова. Дабіўся праўды. Ульянавічы. часц. Так, сапраўды. Праўда, пълатка ръспята, і там врач. Леснікова.
□ Што торба, то ня мех, што праўда, то ня грэх. Багданава.
ПРАЎЛЕНЕЦ м. Член праўлення. Я была праўленец, доўга была. Самсоны.
ПРАЎНУК м. Праўнук. І праўнукоў сколькі – чатыры. Багданава. Ужо праўнькі ў мяне ёсь. Баравікі.
ПРАЎНУЧКА ж. Праўнучка. Праўнучак у мяне дзесяць. Цясішча.
ПРАХ м. Прах, астанкі. А цела – ета прах, узяты ў зямлі. Гарадзец.
ПРАХАДЖЫВАЦЦА незак. Праходжвацца, прагульвацца. Нада троху прахаджывацца. Леснікі.
ПРАХАДЗІМЕЦ м. Прайдоха, прайдзісвет. Я была прахадзімец, будзь-будзь. Самсоны.
73 👁