Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ПРАРАЗАЦЦА незак. 1. Прарэзвацца. Як зубьі прьрьзаюцца ў дзяцёй. Нямойта. 2. Узыходзіць, прарастаць. На гранцы [на градцы] квасоль стала праразацца. Сукрэмна. ПРАРАСЦІ зак. Прарасці. Бапкі жыта прьраслі [ад дажджу]. Алексінічы. ПРАРАСЦІЦЬ, ПРАРАШЧЬІЦЬ зак. Прарасціць. Прарасцяць дабрд, рост здзёлаюць. Гарадзец. Сблуд з дьора прьрасціць трэба. Дольдзева. Памякнуць трдхі [зярняты], прарашчыць нада, cрастдчкьмі пьсадзіць, зямлёй прысыпаць. Гарадзец. ПРАРАШЧАЦЬ незак. Прарошчваць. Прарашчаем гуркі. Гарадзец. ПРАРАШЧВАЦЬ незак. Toe ж. Намачваюць гуркі, прарашчваюць. Розмыслава. ПРАРВАЦЬ зак. Прарваць (пра гнойнае захворванне). Загаварыла, прарвала урочная рожа. Багданава. ПРАРВАЦЬ незак. Прарваць, прарадзіць. Нада прарваць маркдуку. Розмыелава. ПРАРЭЗАЦЬ зак. 1. Прарэзаць, выразаць. Вокны прарэзалі. Буй. 2. Парэзаць, параніць. Я акрас нагу прарэзала. Багданава. ПРАС м. Прае. Прае - вуглг клали вугалля з пёчы накладуць. Фасаушчына. ПРАСАВАЦЬ, ПРУСУВАЦЬ незак. Сціскаць. Ціцюкдвэ [Цяцюк - мянушка] сёна прасавалі, хіба мала яму. Прасавалі дзень сёна. Міцюкова. Учора прусувалі, прэса звалілася. Міцюкова. ПРАСАЛІЦЦА зак. Прасаліцца. За два мёсщы грыбы прасолюцца. Пожанькі. ПРАСВЯТЛЁНЫЙ прым. Асветлены, радкаваты. Дзе лес пръевятлёный, там i грыбы растуць. Сянно. ПРАСЁКА, ПРОСІКА ж. Широкая ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, дзе праходзіць высакавольтная лінія; прасека. Як вядуцъ лінію, то прасёку дзёлъюгуь. Гарадок. Прасёку прасёклі сквазную. Запруддзе. Пълучащца проста, як лінію вядуцъ [у лесе]. Гарадок. ПРАСЁСЦЬ, ПРАСЁСЬ ж. 1. Частка палатна i асновы на ткацкім станку ад пярэдняга навоя да нітоў i бёрда. Ньцягавіч ў пярэднім навбі, штоп туга была прасёсць. Пакуль выччыш прасёсць, тадьг скручвъяш нъ пярэдні навой. Сукрэмна. 2. Зеў (прамежак паміж верхняй i ніжняй часткамі асновы) у нітках асновы. Дошчьчкі зъ нітамі, кап прасёсць была, як наступіш на пънажы. Су крэмна. У прасёсь кідалі чаўнок. Рэчкі. ПРАСІФОШЦЬ зак. экспр. Прадзьмуць. Прасіфдніць у сё, ажно гълъва баліць. Багданава. ПРАСЩЬ незак. Прасіць. Кот прдсіць, як стану радоўкі жарыць, значыць можна ёсці, смачныя. Пожанькі. □ Як просюць, тады жнуць i кдеюць. Багданава. ПРАСКАКАЦЬ незак. Праскокваць, пралазіць. Малья плотка пръекакъщь цірас сётку. Багданава. ПРАСКОЧЫЦЬ зак. Абмінуць. Уся судзьба праекдчыла мша. Каралевічы. ПРАСКУРКА ж. Белая круглая прэсная булачка, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства; просвіра, прасвірка. Тады бацюшка даў пячэнне - ёта праскурка называецца. Багданава. Як свяцім, салоджаную ваду i праскурку давалі, свянцдны сухарок, як сухарык. Міцюкова. Спрашьііць, чым грыина, праскурку дьваў, вады свянцдныя. Фасаўшчына. ПРАС Л А н. 1. Плот (з дошчачак, планах). Сцёлюгща ддскі, прымёрна шырына шэецъ санцімётраў, i набіваюцца на жардзіну планкі, эта называіцца прасла. Ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вадў, дзёлъюг^ь, дьбра, зўбьі, нагў, настўпіш, праскўрка, праскўрку, сквазнўю, ямў
4 👁
 ◀  / 409  ▶