Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
BEHIK м. Венік. Вёнікуў візалі пь дваццаць пар. Багданава. Вёнікі, што мяцёш, так у печ спалгць, то дош будзіць (павер'е). Гарадзец, Баравікі, Запруддзе, Каралі, Нямойта, Сяргейкі. ВЕРА д Вера. Тибе ніхто ні дась веры, што ты бальная. Каралевічы. ВЕРАБЕЙ, ВАРАБЕЙ м. Верабей. Kan вераб'і ня ёлі ячмёнь, нада ў Кьляды, на пёрвый дзенъ Кьляд, еытапіць печ, кш? яяы дыму ні пачулі, кдл яшчэ спалі, Ракаў Засценак. ВерабЧ любюць каноплі. Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Партызаны. ВарабЧ, я к жыды якія, аЭ /х адбіцца німджна. Партызаны. □ Увосень іў верабя niea. Вялікі Азярэцк. ВЕРАП Л АН л/. Самалёт. Старыяўсё кьзалі вера план, a ні съмалёт. Багданава. ВЁРАС, ВЁРУС /. Верас (расліна). Вёрас расцёць у лясу. Буй. Вёрус па лёсу расцёцъ, сірэневум цвётам цвіціць, як ёльнічак, кардвы ядуць. Каралі, Багданава, Запруддзе, Каралевічы, Партызаны. ВЕРАЦЁННЩА ж*. Вераценніца, гадзюка. Верацённігу не відзела. Вялікі Азярэцк. ВЕРАЦЯНО, ВЕРЦЯНО, ВІРАЦЯНО, ВІРЦЯНО н. 1. Верацяно. Верьцянд накручу, пад ногі кіну Пралі ў нас нъ пралкьх, а старухі нъ вірацёньх. Багданава, Вялікі Азярэцк, Заазер'е, Карпавічы, Марозаўка, Савінічы, Закур'е. 2. Вертикальны шпень у жорнах, на які насаджваецца верхні камень. Вірцянд, гитдбы вёрхні камінь ні саскочыў. Вялікі Азярэцк. Верцяноу жорнах, парпліца. Марозаўка. ВЕРБАЛОЗІНА, ВЕРБАЛОСША ж. Вярба. Вун ля возера вербалозіна къръватъя стаіць. Багданава. Курашкі бдлі зь вірбалдсіны мой хьзяін браў. Кішуроўшчына. ВЕРБАЛОС м. Від вярбы. Вербалос нейкій ёсь. Гарадок. Багданава, Кішуроўшчына ВЁРБНІЦА ж. Вероніца; нядзеля перад Вялікаднем. Вёроніца nepam Ласкай. Багданава. За Сараком - Вёроніца i Пасха. На Вёроніцу вёрбу свёцяць. Вёрбу нясуць у цэркву i свёцюць, патом у жьіта торкаюць, каб жыта радзіла. Міцюкова, Каралевічы, Ракаў Засценак, Самсоны, Цясішча. ВЕРЛУН м. Чалавек, які ўмее дагадзіць. Зяцъ тожа верлун, так абыйшдуся ласкава. Парэчча. ВЁРНА прысл. 1. На самай справе, абавязкова. Нада ш вёрна ў бальніцу іці Заазер'е. 2. Відаць, магчыма. Дзет на рыбі вёрна. Багданава. Бог з нёба вёрна скідаець такіх людзёй [гутарка пра экстрасэнса]. Партызаны, Буй, Гарадзец, Каралевічы, Нямойта. ВЕРТАВАЦЬ незак. Заляцацца. Вертуіць з мужыкдм. Ракаў Засценак. ВЕРХ л/. 1. Верхняя частка чаго-н. Даўнёй пёчы былі бяз вёрху. Нямойта, Вялікі Азярэцк, Міцюкова, Партызаны. 2. Верхняе адзенне. Усёручное: i ніз, i верх, ні було лавашнага. Багданава. ВЕРХАВОДКА ж. Сялява (рыба). Верхаводка мо ўскочыць у калодзісь. Вялікі Азярэцк, Чуцькі. ВЁРХАМ, ВЯРХОМ прысл. Вярхом. На кані ёздзіў вёрхам. Нямойта, Баравікі, Цясішча. Едзіць вярхом за намі нёхта. Фасаўшчына. ВЁРХНІ прым. Які знаходзіцца ўверсе. Ніжні камень у жорнах, вёрхні. Міцюкова. ВЁРЫЦЬ незак. Верыць. Народ табё ня вёрыць. Леснікова, Багданава, Міцюкова. ВЁСІЛА, ВЯСЁЛА прысл. Весела. Умянё цяпёр вёсіла - пбуная хата людзёй. Багданава. Бяднёй было, а было дужа вясёла. Запруддзе, Алексінічы, Багданава, Гарадзец, Заазер'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абыйшдўся, бўдзіць, верабі, вербніца, верлўн, вертўіць, вёрбніцу, дўжа, заазере, закуре, лясў, нясўць, павере, пачўлі, пбўная, старўхі, тбжа, ядўць
1 👁
 ◀  / 426  ▶