Старонка 92
◀ / 426 ▶
ВАРТУВАЦЬ незак. Вартаваць, ахоўваць. Въртувалі ноччы, кап ні загарэўся хто, кап што. Нямойта. ВАРТЫ прым. Годны. Йна варта свайго чълавека: ён работнік, і йіна ня мені. Нямойта. ВАРУШКА ж. Вясенняя апенька (грыб). Варушкі – грыбы, как апенкі, цвет не такі. Дуброўкі. Варушкі сярод лета растуць на пнях. Цясішчы, Апечкі, Дольдзева, Каралі, Міцюкова, Нямойта, Неўгадава. ВАРУШАЧКА памянш.-ласк. Дзве варушачкі нашоў. Партызаны. Варушачак стольκі хоць касу закладай. Баравікі. ВАРУШЫЦЦА незак. Як заклік больш актыўна дзейнічаць. Дувайця варушыцца,[трэба] іці нъ работу, работъць. Нямойта. ВАРУШЫЦЬ незак. Варочаць. Сталі варушыць сыроя сена. Нямойта. ВАРЦАЦЬ незак. Ванітаваць, ірваць. Малый рабёнък варцаіць. Нямойта. ВАРЫВА н. Страва, звараная з бацвіння. Раншы бурашнік лумалі і варылі варыва. Нямойта. ВАРЫЎНЯ ж. Памяшканне для захоўвання гародніны, іншых прадуктаў; істопка, варыўня. Варыўня – ета яблакі, картошку хранілі. Марозаўка. ВАРЫЦЬ незак. Варыць, гатаваць (страву). Суп можна варыць, боршч, капусту. Буй. Дзягно варылі с канопляў. Яго стаўчэш, сеілі, шълупачкі астаюцца, у печы варыш, як смітана, сахър калі ёсь [дадасі], і бліны макаць. Каралі, Багданава, Заазер'е, Запруддзе, Леснікова, Марозаўка, Пожанькі, Сукрэмна. ВАРЭННЕ н. Варэнне. Многа варэння варылі з вішань, с парэчак, з агрэсту. Каралевічы, Нямойта. ВАСІЛЁК м. Валошка (расліна). Васілёк сіненькім цвіцець у жыці. Багданава. Васілёк, як залатуха на глазы, на галоўку, ірвуць і кіпяцяць. Каралі, Алексінічы, Партызаны. о ДАМАШНІ ВАСІЛЁК. Акультураны від васілька (?). Серкуці. ВАСІЛЬКА м., ВАСІЛЬКІ мн. Тое ж. Васілька ў жыці ёсь. Ракаў Засценак, Нямойта, Партызаны. Прыказълі ня йдзіця васількі рваць, а то русалкі там. Багданава. ВАСКАВЕНЬ м. Мяшок для воску. Васкавень – мяшок, што давілі воск. Вялікі Азярэцк. ВАСКАТОПКА ж. Прыстасаванне для ператопкі воску; васкатопка. Чорную вашчыну ператапляюць і дабываюць воск – васкатопка. Запруддзе. ВАСПАЛЯЦЦА незак. Запаляцца. Въспаляюцца глазы – зъкапаюць сталетнікам. Нямойта. ВАСЦЯРАГАЦЦА незак. Засцерагацца. Васцярагацца пазычаць бярэмянныя жэншчыны. Багданава. ВАСЬМІНІТОВЫ прым. Тканы ў восем нітоў. Рушнікі васьмінітовыя, выкладалі бірягі. Дуброўкі. ВАСЬМІНІТОЎКА ж. Абрус, тканы ў восем нітоў. Васьмінітоўкі ў восім нітоў ткалі. Нямойта. ВАСЬМІРУЧКА ж. Від касы. Васьміручка каса добра косіць. Нямойта. ВАТОЎКА ж. Ватоўка, фуфайка. Ватоўка была, а цяперака кухвайка. Нямойта. ВАЎНАЧОСКА, ВАЎНАЧЭСКА ж. Машына для часання воўны; ваўначоска. Ваўначоску здзелаў, воўну часалі, разбурылі патом. Леснікова. Меў ваўначэску – воўну часаць. Каралевічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 426 ▶