ВАПНІЦЬ незак. Бяліць вапнай. Вапніць печку вапнъй. Нямойта.
ВАР м. Кіпень. Вада кіпіць – ета вар. Вялікі Азярэцк. Абліць курыцу варам, каб сышлі пер'е. Буй. У вар кідалі клёцкі. Нямойта, Дольдзева, Міцюкова, Рэчкі, Серкуці.
ВАРАЖБА ж. Варажба, гаданне. Я век жыла і ў варажбу ні верыла. Вялікі Азярэцк, Манголія, Нямойта.
ВАРАЖБЁНЫ прым. Гадальны; час, у які можна варажыць. На Каляды – ета варажбёны дзень. Нямойта.
ВАРАЖБІТ м. Чараўнік. Въражбіты былі і въражылі. Запруддзе, Нямойта, Чуцькі.
ВАРАЖБІТКА ж. Чараўніца. Яе свякрова была варажбітка. Нямойта, Запруддзе, Міцюкова, Неўгадава.
ВАРАЖЫЦЬ незак. Варажыць, гадаць. На Купалу песні пелі, въражылі. Парэчча, Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Чуцькі.
ВАРАННЁ н. зб. Вараннё. На кладбішчы варъннё, гнёзды там іхнія. Баравікі, Апечкі.
ВАРАНЫ прым. Чорны (масць каня). Вараны конь – чорны, аж блішчыць. Сянно, Буй, Вялікі Азярэцк, Міцюкова, Нямойта, Ульянавічы.
ВАРВАРЫ мн. Варвара; прысвятак у народна-царкоўным календары, дзень хрысціянскай пакутніцы, які лічыўся ў народзе жаночым святам.
□ Въргары пълавіна начы атырвалі. Вялікі Азярэцк. □ Прышлі Варвары, палавіна (кусок) ночы (начы) ўварвалі. Запруддзе, Буй, Вялікі Азярэцк, Жохава, Леснікова, Міцюкова, Партызаны, Ракаў Засценак.
ВАРГОЛЫ мн. Кіпень. Варголы – эта кіпяток, закіпеўшы кіпяток варголы называлісі. Марозаўка.
ВАРОНА ж. Варона. Варон поўна, пціц мала. І летъсь тута на Сінаі хадзіў тэй ворън, у якога варону забілі с руж'я. Сянно, Баравікі, Гарадзец, Манголія, Нямойта, Розмыслава, Самсоны, Сукрэмна.
□ Пъпала ў въраны, каркъй, як яны. Партызаны, Фасаўшчына. □ Мъкарону – абы ні варону. Чуцькі.
ВАРОННІ, ВАРАННІ прым. Варонін. Залезуць дзеці на елку, воронніх яец набяруць, пажараць [у вайну]. Баравікі. Вараннія гнёзды шукаць пайдзём. Ульянавічы. ○ ВАРОННІ СЫР. Няспелая пухоўка; грыб дажджавік. Рассвет.
ВАРОТЦЫ толькі мн. Рашотка, якой закрываюць падпечча. Варотца – кап куры с-пат печкі ні вылізалі. Кляпчэва.
ВАРОТЫ, ВАРОЦІ толькі мн. Вароты. Вароты ў мяне зачыняюцца на двор. Вялікі Азярэцк, Алексінічы, Нямойта, Партызаны, Пожанькі. Навоз ляжаў у вароцях, звязў, каб вароты адчыніць. Вялікі Азярэцк. ВАРОТЦЫ памянш. Варотцы атчыніць трэба. Фасаўшчына. ВАРОЦЕЙКА н. памянш. Пастукалася ў вароцейка. Фасаўшчына, Дуброўкі.
ВАРОЧАЦЦА, ВАРАЧАЦЦА незак. Вяртацца. Цяпер варочаюцца да веры. Каралевічы, Запруддзе, Нямойта. Усё въръчаецца старъя, абдумаліся, але позна. Заазер'е.
ВАРОЧАЦЬ незак. Варочаць, пераварочваць. Дзе варочаў сена, чабарку, зверабою нарваў. Івоні, Баравікі, Міцюкова, Нямойта, Розмыслава.
ВАРТА прысл. 1. Варта, трэба. За ета такая плата, стойіць, варта. Нямойта. 2. Па заслугах, так і трэба. Сліба што здзелуў, варта яму, хай плоціць. Нямойта.
82 👁