Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ВАБІЦЬ незак. Вабіць, заманьваць. Вабілі ваўкду, зайцуў, a лісіца - хітрыя. Нямойта. ВАБРАЖЫЦЕЛЬНЫ прым. Уражлівы. Ён маліц стройны, хардшы, але вабражыцельны. Багданава. BABEPKA ж. Вавёрка. Бёлка пушыстыя такая, a вавёрка жбуцінькая, тдлькі мёншая. Багданава, Нямойта. ВАГА ж1. Вагі. бязъмён, кантардк вёшаіш на пут i важыш. Фасаўшчына, Івоні, Нямойта. ВАГАЦЦА незак. Гайдацца, зыбацца. Вагалася балдта. Парэчча. ВАДА ж. Вада. Пёрвы раз як дзяцёнка купалі, вяду nam печ лілі Мянюцева. Паўрадзіў гуркам дож, залівень такі быў, ійто у баразнах вада стаяла. Ракаў Засценак, Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Цясішча, Закур'е, Неўгадава. О ПЯТАЯ ВАДА НА КІСЯЛІ. Пра далёкае сваяцтва. Яны пятая въда на кісялі. Чуцькі. □ Абажглася на малацэ, будзіш студзіць i на ваду. Запруддзе, Вялікі Азярэцк. □ Бялд ні бяло, а бы ў вадзё пабылд. Нямойта, Савінічы, Сянно. □ Пьд ліжачый камінь i въда ні патхддзіць. Нямойта. ВАДДАЛЁННАСЦЬ ж. Аддаленасць. У выддалённасці стьяў ток, у гэтым таку быў наш конь. Міцюкова. ВАДЗІСТЫ прым. Вадкі. Цёста вадзістае на пірагі ня йдзёт. Заазер'е. ВАДЗІЦЦА незак. Пладзіцца, размнажацца (пра жывёлу, птушак). У хаці вддзяцца ластаўкі. Фасаўшчына, Багданава, Заазер'е, Нямойта, Закур'е. ВАДЗІЦЬ незак. 1. Вадзіць. Карду краў i вадзіў прудуваць. Заазер'е, Багданава, Запруддзе. 2. Разводзіць. Усёўрэмя ваджу клубніку. Гарадзец, Івоні. Пчол вадзіць буду. Вялікі Азярэцк, Закур'е. О ВАДЗЩЬ РУСАЛКУ. Выконваць абрад праводзін русалкі з вёскі ў жыта. На Купалле русалку вадзілі. Вялікі Азярэцк. ВАДЗЯНІСТЫ прым. Вадзяны, які расце ў вадзе. Дзёдзвіль вадзяністы, шырокае лісце, як разное, у балоце [расце], свінні ядуць. Мянюцева. ВАДЗЯНКА ж. 1. Пухіры на вадзе. Вадзянкі, як па вадзё па свёжай паходзіш. Гарадзец. 2. Пухір. Вадзянка цячэцъ,якразарвацъ. Гарадзец, Самсоны. 3. Пасудзіна для вады. Въдзянка нь чатырі-пяць вядзёр вады. Нямойта. ВАДЖАЙ м. Правадыр. Той ваджай іхны, глаўны іхны, гляжу - ідзёць. Багданава. ВАЖНЫ прым. Важны, карысны. Ніважна, кім бы ня быў, абы ні прьвьляў, хоць гліну лят, усякъя работа важнъя. Каралевічы. ВАЖЫЦЬ незак. Важыць, узважваць. Пазычалі хлеп, a тады важылі нь maпарышча - нь тапарьішчы насёчка была на кднчыку i важылі тъпардм. Нямойта, Багданава, Гарадзец, Заазер'е, Каралевічы. ВАЗАВЫ прым. Прызначаны для воза (пра хамут). Вазавы хамут - хамут запрагацъ каняў воз. Гарадзец, Дольдзева. ВАЗГРБІВЫ прым. Саплівы. Во які дзяцёнык гразны i саплівы, то ёта вазгрывы. Алексінічы. ВАЗІЦЦА незак. Займацца. Я пчол баюся i ні хачу з m i вазіцца. Івоні, Maрозаўка, Нямойта. ВАЗІЦЬ незак. Вазіць. Крьснапёрку вьзамі вазілі. Пожанькі, Багданава, Гарадзец, Самсоны. ВАЗОК м. Выязныя сані. Вазок - праязны, на ім груз вазіць ня будзіш. Miцюкова, Гарадок, Нямойта, Серкуці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіш, бўду, ваджў, вадў, ваўкдў, вядў, гляжў, жбўцінькая, заазере, закуре, кардў, такў, хамўт, хачў, ядўць
1 👁
 ◀  / 426  ▶