Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
а БРАКОВАННЫ прым. Бракованы, той, які мае недахопы. Бракованных прадаюць парасёнкаў, мдгуць гудувацца, а мдгуцъ не. Багданава. БРАЛКА ж. Механічная прылада для выбірання лёну. Лён выбіраць - бралкі. Запруддзе. Бралкамі ні бралі, ручна бралі [лён]. Чуцькі. БРАНЕЦ, БРУНЕЦ м. Ягады бузіны. Бранёц - як брусніцы, толькі брусніцы красныя, а бранёц, брунёц - чорныя. Бранёц — ягады сдчныя, яны драбнёйшыя за дурніцы. У бранцу кдстачкі німа. Бранёц - ядомыя ягады, вёткамірасцёць. Вётка тькая цішкая, вётку сасмаргнёш - у руку няўлёзіць. Кішуроўшчына. БРАНІЦЦА незак. Сварыцца на каго-н. Наштд на вас браніцца? Партызаны. БРАТ м. Брат. Кішуроўшчына, Запруддзе. О У ТРЭЦІМ БРАТ. Траюрадны брат. Мне Пёцькаў трэцім быў брат. Жохава. □ Брат любіць сястру багатаю, a мужык - жонку здардваю. Вялікі Азярэцк, Багданава, Гарадок, Карпавічы. БРАТ-І-СІСТРА, БРАТ-СІСТРА Падбел (расліна). Брат-і-сістра - сіні i жоўты на адным цвятку. Буй. Брат-і-сістра na ржэўніку растуць, дзяцёй am залатухі купаюць. Запруддзе, Багданава, Заазер'е, Леснікі, Леснікова, Самсоны. На Купала травы абізацільна трэба нървацъ i даць кардві — брат-сястры. Нямойта, Заазер'е. БРАТКІ толькімн. Браткі i падобныя да іх кветкі. Сабіраюцца, ідуць у жыта, ірвуць браткі з дзвюх цвятду, вюць вянкг, кідаюць у ваду [на Купалле]. Нямойта. БРАТНІ прым. Братаў. Братні плямённік. Неўгадава. Братні дзіцёньк быў. Манголія. БРАЎНО н. Бервяно. Ставюцца казлы, браўнд ложыцца i такой прадольнай пілой рэжыцца. Нямойта, Заазер'е, Міцюкова, Партызаны, Станюкі. БРУЎНУШКА памянш. Пан ёхаў, a вужака чераз дарогу ў вдзера, як бруўнушко, у ваду ўскочыла. Каралевічы. БРАХАНУЦЬ зак. 1. Гаўкнуць. Гэты сабака калі браханёць. Леснікова. 2. перан. Пасварыцца, палаяцца. Гэткі сын калі браханёцъ на мянё. Леснікова. БРАХАЦЦА незак. перан. Сварыцца, лаяцца. Брэшуцца яны, ругаюцца, ладу німа. Партызаны, Багданава, Заазер'е, Запруддзе, Кляпчэва, Нямойта, Рассвет. БРАХАЦЬ незак. 1. Гаўкаць. Сабака бёгыіць кругом кусціка i брэшыць. Алексінічы, Багданава, Вялікі Азярэцк, Галашчакіна. Марозаўка. 2. перан. Сварыцца, лаяцца. Брахацъ, брашы што хдчаш, а каб рука твая на мне не ляжала. Дольдзева, Вялікі Азярэцк, Заазер'е, Міцюкова, Савінічы, Фасаўшчына. БРАХЛІВЫ прым. 1. Балбатлівы. Дзёці ругаюцца, брахлівыя такія. Запруддзе. 2. Лаянкавы, абразлівы. Многа пьгаворак ёсь, i ругацельскіх, брахлівых. Kapaлевічы, Забор'е. БРАЦЕННІК м. Браценік, стрыечны брат. Яна ўзяла майгб брацённіка. Багданава. БРАЦЬ незак. 1. Браць. Бралі тую ваду i пілі. Багданава. Бярьі, тдлькі ні хачу. Галашчакіна. Поп браўусё, пънясёш к Пасхі, яёц кладуць мндга, ён i шэсь возьміць. Багданава. 2. Ірваць (лён, каноплі). Бралі ўручную i слалі лён. Буй. Цяпёр жа pyкамі ні бяруць. Гарадзец. Лён цвіце сіненькім, як ждуценькім стане, так i браць мджна. Вялікі Азярэцк, Запруддзе. 3. Збіраць (грыбы, ягады). Людзі беруць грыбьі i ядуць. Закур'е. Бяру маліну, што ў двары, i до мне. Серкуці, Заазер'е, Карпавічы. 4. Запрашаць. Падрух бралі як за свідзёцеляў. Запруддзе. 5. Красці. Раныйы астаўлялі, ніхтд нічдга ні браў, ні краў - людзі былі надзёйныя. Запруддзе. 6. Жаніцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

берўць, бранцў, браханўць, брўўнушка, брўўнушко, бярў, бярўць, вадў, ждўценькім, заазере, заборе, закуре, залатўхі, кладўць, кўсціка, падрўх, растўць, рукў, рўчна, сястрў, тўю, хачў, цвятдў, цвяткў, ядўць, ідўць, ірвўць, ўручнўю
5 👁
 ◀  / 426  ▶