Старонка 71
◀ / 426 ▶
БЕРДА, БЕРДА ж. Берда. Уцягваеш па пары ніты ў берда. Рэчкі, Апечкі, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Карпавічы, Дуброўкі. БЗДЗЮЛЬ м. Лясны клоп. Бздзюль – жук такі, сільна ванючы такой, такі смярдзючы, такі смярдзючы! Чарапашка завуць тожа. Запруддзе. Зялёны бздзюль ванючый! Сукрэмна. БІЗАБРАЗІЯ ж. Свавольства, бясчынства. Бізабразію дзелаюць. Цясішча. БІЗЗЯМЕЛЬНЫЙ прым. Беззямельны. Біззямельный батрак быў рабочым у паноў. Запруддзе. БІЗЛАДДЗЕ н. Бязладдзе, непаразуменне. Бізладдзе у сям'і у іх. Багданава. БІЗУН м. Бізун. Бізун – ручка нібальшая, пугаўё віруўчанае. Гарадзец. БІЛА н. Ударная частка цэпа; біч. Цэп, там ёсь біла. Багданава, Фасаўшчына. БІЛІЗІН, АБІЛІЗІН м. Бензін. Білізіну прыняслі немцы, а мы галосім: кънчаіцца наша жызьнь. Манголія. Пілка «Дружба» абілізіным работыіць. Рулёўшчына. БІЛЦЫ мн. Верхнія і ніжнія планкі ў бердзе, якія ўтрымліваюць трасціны. У берцы білцы трось сыдзіржаюць. Заазер'е, Вялікі Азярэцк. БІЛЬВАРКА ж. Бак для (кіпячэння) бялізны. Більварку паставіш у прымыльніку. Марозаўка. БІРВЯНО н. Бервяно. Два бірвяны зрэзалі – два дрэвы. Партызаны, Гарадзец, Запруддзе, Леснікова. БІРДАНКА ж. Буйнакаліберная вінтоўка. Мужукам ръздалі бірданкі. Гарадок. БІРКА ж. Драўляны гузік. Біркі былі – штаны зашпілялі. Леснікова. БІРКУЛЁЗ м. Сухоты, туберкулёз. Біркулёз быў, ні памёр. Багданава. БІРУБАЧКА ж. памянш. Невялікі драўляны гузік. Выдзелывалі бірубачкі з дрэва і зашпільвалі. Каралі, Гарадзец. БІРУЧ м. Драўляны гузік. Біруч мужчынам у штаны ўшывалі. Турава. БІРУЧОК памянш. Турава. БІСКАРОЎНЫ м. Той, хто не трымае карову. Біскароўным сталі даваць цёлачку. Савінічы. БІСПРАРЫЎНА прысл. Бесперапынна. Біспрарыўна ехалі яны і ехалі. Серкуці. БІСЧЫСЛЁНА прым. Вельмі многа, безліч. Яны ругаюцца бісчыслёна. Запруддзе. БІТКІ мн. ◊ У БІТКІ гуляць. Разбіваць адным яйкам другое (велікодная гульня). У біткі гулялі, такая гульня была: чыё крапчэйшое яйцо. Вялікі Азярэцк. БІТКОМ прысл. ◊ БІТКОМ НАБІТА. Вельмі поўна, у вялікай колькасці. Битком набіта хата была. Багданава. БІТЫ дзеепрым. Біты, пабіты. Як ва сне бачыш яічкі бітыя – убыткі. Каралевічы, Ульянавічы. БІЦУВАЦЦА незак. Шмат працаваць. Я біцувалься крэпка: во, рукі бъляць. Багданава. БІЦУК м. Ударная частка цэпа; біч. Біцук у цэпі. Запруддзе. БІЦЦА незак. Біцца. Іду, бачу: б'юцца пітухі, налятаюць адзін на аднаго. Нямойта, Заазер'е, Запруддзе, Каралевічы. Ваяваць, змагацца. Сталі біцца, партызаны атступілі. Нямойта. Калоцца (пра дровы). Зъсталіся крутэя дровы: яны не б'юцца. Рулёўшчына. ◊ БІЦЦА (КІДАЦЦА) ЯК РЫБА АБ ЛЁД. Без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты. Б'юся як рыба аб лёд. Вялікі Азярэцк. Другая баба білася як рыба аб лёд, а пенсія усім роўная. Вялікі Азярэцк, Серкуці. Кідаюся, кідаюся як рыба аб лёт. Багданава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 426 ▶