Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
БЁРДА, БЁРДА ж. Бёрда. Уцягваеш па пары нгты ў бёрда. Рэчкі, Апечкі, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Карпавічы, Дуброўкі. БЗДЗЮЛЬ м. Лясны клоп. Бздзюль - жук такі, стъна ванючы такой, такі смярдзючы, таю смярдзючы! Чарапашка завуць тджа. Запруддзе. Зялёны бздзюль ванючый! Сукрэмна. БІЗАБРАЗІЯ ж. Свавольства, бясчынства. Бізабразію дзёлаюць. Цясішча. БІЗЗЯМЁЛЬНЫЙ прым. Беззямельны. Біззямёльный батрак быу рабочим у панду. Запруддзе. БІЗЛАДДЗЕ н. Бязладдзе, непаразуменне. Бізладдзе у сям'i у ix. Багданава. БІЗУН м. Бізун. Бізун - ручка нібальшая, пугаўё віруўчанае. Гарадзец. БІЛА н. Ударная частка цэпа; біч. Цэп, там ёсь біла. Багданава, Фасаўшчына. БІЛІЗІН, АБІЛІЗІН м. Бензін. Білізту прыняслі нёмцы, а мы галосім: кьнчаіцца наша жызьнь. Манголія. Пілка «Дружба» абтізіным рабдтыіць. Рулёўшчына. БІЛЦЫ мн. Верхнія i ніжнія планкі ў бёрдзе, якія ўтрымліваюць трасціны. У бёрцы білцы трось сыдзіржаюць. Заазер'е, Вялікі Азярэцк. БІЛЬВАРКА ж. Бак для (кіпячэння) бялізны. Більварку паставіш у прымыльніку. Марозаўка. БІРВЯНО н. Бервяно. Два біреяны зрэзалі - два дрэвы. Партизаны, Гарадзец, Запруддзе, Леснікова. БІРДАНКА ж. Буйнакаліберная вінтоўка. Мужукам рьздалі бірданкі. Гарадок. БІРКА ж. Драўляны гузік. Біркі былі - штаны зашпілялі. Леснікова. БІРКУЛЁЗ м. Сухоты, туберкулёз. Біркулёз быў, ні памёр. Багданава. БІРУБАЧКА ж. памянш. Невялікі драўляны гузік. Выдзёлывалі бірубачкі з дрэва i зашпільвалі. Каралі, Гарадзец. БІРУЧ м. Драўляны гузік. Біруч мужчинам у штаны ўшывалі. Турава. БІРУЧОК паліянш. Турава. БІСКАРОЎНЫ м. Той, хто не трымае карову. Біскардуным сталі даваць цёлачку. Савінічы. БІСПРАРЫЎНА прысл. Бесперапынна. Біспрарыўна ёхаліяны i ёхалі. Серкуці. БІСЧЫСЛЁНА прым. ВельхМІ многа, безліч. Яны ругаюцца бісчыслёна. Запруддзе. БІТКІ мн. О У БІТКІ гуляць. Разбіваць адным яйкам другое (велікодная гульня). У біткг гулялі, такая гульня была: чыё крапчэйшое яйцо. Вялікі Азярэцк. БІТКОМ прысл. 0 БІТКОМ НАБІТА. Вельмі поўна, у вялікай колькасці. Біткдм набіта хата была. Багданава. БІТЫ дзеепрым. Біты, пабіты. Як ea сне бачыш яічкі бипыя - убыткі. Kapaлевічы, Ульянавічы. БІЦУВАЦЦА незак. Шмат працаваць. Я біцувалься крэпка: eo, рукі бьляць. Багданава. БІЦУК м. Ударная частка цэпа; біч. Біцуку цэпі. Запруддзе. БІЦЦА незак. 1. Біцца. Іду, бачу: бюгща пітухі, налятсіюць адзін на аднагд. Нямойта, Заазер'е, Запруддзе, Каралевічы. 2. Ваяваць, змагацца. Сталі бщца, napцізаны атстутлі. Нямойта. 3. Калоцца (пра дровы). Зьсталіся крутэя дровы: яны не бюцца. Рулёўшчына. 0 БІЦЦА (КІДАЦЦА) ЯК РЫБА АБ ЛЁД. Без выніку i плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты. Б'юся як рыба аб лёд. Вялікі Азярэцк. Другая баба білася як рыба аб лёд, а пёнсія усім рдуная. Вялікі Азярэцк, Серкуці. Кідаюся, кідаюся як рыба аб лёт. Багданава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйпыя, бюся, бізўн, бірўбачка, бірўбачкі, бірўч, біскардўным, біцўку, заазере, рдўная, рўкі, сямi, ідў
5 👁
 ◀  / 426  ▶