Старонка 69
◀ / 426 ▶
БАЦІСТАВЫ прым. Батыставы. Купіла платок шэрсны, кофту баціставую. Нямойта. БАЦЬКА м. Бацька. Я малья астълася, бацькі ні знала свайго. Буй. Бацька мой быў абыежджыкам. Багданава, Гарадок, Заазер'е. ◊ ПА БАЦЬКУ. Быць падобным на бацьку, нагадваць бацьку. Іна уся па бацьку. Серкуці. □ Як матка памрэць, так бацька аслепніць. Багданава. □ Які сук, такі клін, які бацька, такі сын. Багданава. БАЦЬКІ толькі мн. Бацькі. Я семдзісят рублей аставіў бъцькам. Кляпчэва. Дажаў полі пасціла і зямлю бацькам купляла. Дольдзева. БАЦЬКУЎШЧЫНА ж. Бацькаўшчына, спадчынная маёмасць. Бацькуўшчына астальса яму пу патомству. Міцюкова. Я стълася нъ бацькуўшчыне жыць. Запруддзе, Серкуці. БАЦЮШКА м. Поп, святар. Ніўдача, як бацюшку устрэціш, як поп дарогу піройдзіць. Ракаў Засценак. Я як памру, кап і мяне з бацюшкам хавалі. Партызаны, Заазер'е. БАЧОК м. памянш. Невялікі бак. Зяць кажную вясну наносіць бачкі два соку. Багданава. БАЧЫЦЬ незак. Бачыць. Каб мае вочы цябе ні бачылі, вушы – ні чулі! Нямойта. Левым вокам бачу. Вялікі Азярэцк, Багданава, Закур'е. БАЧЭНАК м. Невялікая бочка. Бачэнак такі, з вядро змішчальса. Кляпчэва. Бачэнак – эта ісключыцельна дубовая клепка. Дольдзева. БАЧЭНАЧАК памянш. Кляпчэва. БАШКАВІТЫ прым. Разумны, кемлівы. Яна башкавітая баба, добра вучылася. Дольдзева, Багданава, Заазер'е. БАЯВЫ прым. Баявы (пра чалавека актыўных паводзін). Ажны іна баівая тъкая дзеўка. Запруддзе, Багданава, Заазер'е, Дуброўкі. БАЯЦЦА незак. Баяцца. Ці баяцца цяпер грэху? Заазер'е, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Жохава, Запруддзе, Каралевічы, Каралі, Леснікі, Леснікова, Рэчкі, Самсоны, Сянно, Неўгадава. БАЯЦЬ незак. Баяць, апавядаць. Нам баілі, што русалкі ж жыта выскакыюць. Багданава. БЕГАЦЬ незак. Бегаць. Маладыя авечкі бегаюць абы-куды. Гарадзец, Багданава, Баравікі, Запруддзе, Каралевічы, Леснікова, Самсоны, Закур'е. БЕГУНОК м. Дробны пясок. Пясок вазіў з Вялікага Сяла, бегунок, пясок. Міцюкова. БЕДАВАЦЬ незак. Сумаваць, гараваць. Ні бядуй, баба, прыедуць унукі. Багданава. Еслі гора, то чалавек бядуіць. Заазер'е, Нямойта, Розмыслава, Савінічы, Фасаўшчына, Цясішча, Чуцькі. БЕДНАСЦЬ ж. Беднасць, нястача. Хадзіла па беднъсці баба. Запруддзе. БЕДНАТА ж. Тое ж. Бедната была: ганяліся за работай, баяліся прапусціць. Багданава, Заазер'е, Ракаў Засценак. БЕДНЫ прым. Бедны. Бедны с паследнім падзеліцца, а багаты – не, не дась, а прагоніць. Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Рубежніца, Ульянавічы. БЕДСТВІЕ н. Беднасць, галеча. З вайны такое ўсюдых было бедствіе. Партызаны. БЕЖАНЦЫ мн. ◊ быць У БЕЖАНЦАХ. Часова пакідаць месца жыхарства з-за вайны. У вайну была у бежанцах. Чуцькі, Баравікі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 426 ▶