Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
БАБУШКА ж. Бабка, павітуха. Хрэсьбіны спраўляюць, бабушак у начоўках вдзяцъ. Міцюкова. Бабушка прынімала роды. Заазер'е. Б А БЫЛЬ м. 1. Чалавек, які не мае ніякай гаспадаркі. Жывёць бабылём: у ягд нічога німа - ні коровы, ні курэй. Манголія. 2. Селянін, які не мае каня. Калі хьзяін ня імёіць кьня, гэтаужо бабыль. Ульянавічы. 3. Чалавек, які мае невялікую гаспадарку. Асталісь бабылямі: нічдга не імёем, толькі кот, сабсіка, куры. Ульянавічы, Багданава. БАБЬІЛЬСТВА н. Жабрацтва. Прыюту ні было, кап я луччы пошла ў бабыльства. Багданава. БАВЭЛНА ж. зб. Баваўняныя ніткі. Бавэлна - ніткі такія былі. Фасаўшчына. БАГАМАЛЕННЫ прым. Набожны. Там i січас багамалённыя жывуць. Kapaлевічы. БАГАТА прысл. 1. Шмат, многа. Лесу было бьгата. Гарадзец. 2. Багата, заможна. Цяпёр людзі жывуць багата, з грашмі. Багданава. Жылі бёдна, а было вёсела; a ціпёр жывём бьгата, ды скушна. Кавалі. О БАГАТА Ў ХАТУ! Пажаданне дабрабыту на ўваходзінах. Гарадок. БАГАТЫ прым. 1. Багаты, заможны. Багаты жангх быў, i бацькі бьілі проці, каб браў бёдную. Заазер'е. Бёдны паслёднім падзёліцца, а багаты ні дась i npaгоніць. Багданава. 2. Багаты, ураджайны. У Замьчкулясы ня дужа багаты нь грыбы. Партызаны, Жохава, Запруддзе, Леснікова, Нямойта, Пожанькі, Серкуці. БАГАТЬІР м. Багатыр, багач. Толькі бъгътыры сёілі муку на cima. Заазер'е. У кагд волока была, зваўся багатыр. Нямойта, Самсоны. БАГАТЫРСКІ прым. Які належыць багатаму чалавеку Кджаныя лапці гэтаужо бьгатырскія. Баравікі. БАГАЦТВА, БАГАСТВА н. Багацце, маёмасць. Дождж на багацтва ідзёць, як свадзьба (прыкмета). Партызаны. Кубіл старадаўні быў, усё багаства ў ім. Марозаўка. БАГАЦЦЕ н. Toe ж. Багацце такое - як будзем мы здоровы, так i багацце будзіць. Цясішча. А ў того пана ніякага багацця ні было. Самсоны, Запруддзе, Леснікова. БАГАЧ м. Багач; старадаўняе земляробчае свята, якое спраўлялі пасля заканчэння жніва. □ Прыйшду Багач - бяры рагач, бяры сёйку — сей памалёньку. Жохава. БАГАШ м. Багаж; запакаваныя для перавозкі рэчы. Я прыяжджаю, а багаш услёд за мной прыйшоў. Заазер'е. БАГНА ж. Багна, топкае месца. Ускочыла у ваду, а там багна. Закур'е. На балоце багна была. Вялікі Азярэцк. БАГОР м. Бугор, узгорак. Нь багрэ становюць стох. Леснікова, Багданава. БАГОР м. Доўгі шэст з металічным вастрыём i крукам на канцы; багор. Мушчыны прыбёглі з бьгрсімі, рьзьльмалі, рьзьрвалі павёці. Міцюкова. БАГОЎКА ж. о КАРОЎКА-БАГОЎКА ж. Божая кароўка. Кароўка-багоўка, ці будзе заўтра паготка? Калі будзіць - ляці, а не будзіць - за пёчкай сядзі (прыгаворка). Багданава. Кардука-багоўка, як пагода — ляцг, а як дошч - сядзі (прыгаворка). Вялікі Азярэцк. Кароўка-багоўка, ляці на нёба, там тваё дзёткі, ідзяць канхвёткі: «Усём na адной, a табё ні аднди» (прыгаворка). Сукрэмна. БАГУЛЫПК м. Багун. Увосень карні капаюць багульніку. Партызаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адндй, багўлыпк, багўльніку, бўдзе, бўдзем, бўдзіць, вадў, дўжа, жывўць, заазере, закуре, кардўка-багоўка, кўбіл, кўры, лўччы, мукў, прыйшдў, скўшна
4 👁
 ◀  / 426  ▶