Старонка 48
◀ / 426 ▶
АПОРКІ мн. Апоркі, абрэзаныя валёнкі. Апоркі насіла з валінак абрэзаныя. Нямойта. АПОРТАЎКА ж. Апорт (сорт яблыкаў). Апортаўка – бальшоя яблыка. Пожанькі. АППЯЦЬ зак. Напяць, нацягнуць прымацаваўшы. Сёткай аппяць. Багданава. АППЯЧЫСЯ зак. Спячыся. Аппёкся хлеб. Вялікі Азярэцк. АПРАЦІВЕЦЬ зак. Апрацівець. Нёяк апрацівела, ні магу ёсці бульбы. Нямойта. АПРЭЛЬ м. Красавік. У начале апраля буду сёіць. Партызаны. АПСІК выкл. Выгук, якім адганяюць ката. Апсік, каток, на таржок, прынясі Міколку піражок! (з дзіцячай лічылкі). Багданава. АПСУДЖАНЫ дзеепрым. Асуджаны. Яны былі апсуджаныя ў трыццаць фтаром гаду. Станюкі. АПСЫПКА ж. Што-н. сыпучае, якім абсыпаюць каго-, што-н. Мука – апсыпка, карове пасыпаць. Вялікі Азярэцк. АПСЯВАЦЬ незак. Абсыпаць. Як вывозілі мъладуху і мъладзяна на вуліцу, то апсявалі аўсом. Запруддзе. АПУХНУЦЬ, АПОХНУЦЬ зак. Апухнуць. У кузню цігаўся работаць, рука апухла. Каралі. Апохла рука, як бірвяно. Партызаны. Апохлі ножанькі, хадзіць цяшка. Партызаны. Глаза красныя, апохлі, баляць. Гарэлкі выпіў і да вечъра апох. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Розмыслава, Цясішча. АПУШАЧКА ж. памянш. Апуха. Тапкі купіла з апушачкай. Нямойта. АПУШЧАЦЦА незак. Прызямляцца. Самалёт апушчаўся ў вайну. Вялікі Азярэцк. АПЦЕКА ж. Аптэка. Дзірыза ў лесі расьцець, яе ў апцеку здувалі. Сянно. АПЦЁПКАЦЦА незак. Абмачыцца. Апцёпкалася ты! Вялікі Азярэцк. АПЦІШЫЦЦА зак. Сціхнуць, супакоіцца, стаць лепшым (пра надвор'е). Як надвор'е апцішыцца, я нармальна хаджу. Ракаў Засценак. АПЦЯРУШЫЦЬ зак. Абчысціць, абабраць. Цубульную шалуху апцярушым і ёй яйкі красім. Міцюкова. АПШЛІФОВАНЫ дзеепрым. Адшліфаваны. Былі драчкі: дасочка, набіта гваздзёй, апшліфованы харашо і апчосываіш лён. Дольдзева. АПШУЛЮВАЦЬ зак. Абшаляваць. Апшулюваў хату. Запруддзе. АПШУРХВАЦЬ незак. Абтрасаць, вытрасаць. Сарочкі паздзівалі і апшурхвалі клапоў. Закур'е. АПШЧЫКАТУРЫЦЬ зак. Абтынкаваць. Баньку апшчыкатурыла. Латыгаль. АПШЫВАЦЬ незак. Абшываць. Къла рукавоў апшывалі. Буй. АРАЛЁВЫ, РАЛЁВЫ прым. Прызначаны для арання (пра хамут). Пастромкі – у аралёвым хамуту. Гарадзец, Заазер'е. Ралёвы хамут для сахі, для плуга, для бараны. У ралёвы хамут – вяровашныя гужы. Гарадзец. АРАТЫ, РАТЫЙ дзеепрым. Араны, узараны. Аратая зімля на полі – ралля. Фасаўшчына. Аблога – ні ратый лух. Гарадок. АРАЦЬ незак. Араць. Трьва ў міне ў садзе ніякья, даўно ьралі. Запруддзе. Арыце, конікі, самі, я ўжэ ўвесь. Нямойта. Німа сілы каму араць. Івоні. На сабе аралі, касілі, мужчын ні было ні аднаго. Рэчкі. Лацвей быкам араць. Гарадзец. Кап дош пашоў, дзеўкі ръздзіваліся, голыя дарогу аралі на крыжавухі, тры-чатыры плух цягнуць. Нямойта. АРАЦЬ незак. Крычаць. Іна арэць на яго, крычыць. Багданава. Той арэць на ўсю дзярэўню. Манголія.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 426 ▶