н НАЎМІЦЬ зак. Навесці на думку, навучыць. Жэншчына трасёцца: як цябё Бог наўміў. Каралевічы. НАЎПРАМІК прысл. Напрамкі, напрасткі. Наўпрамік іду\ ні пь дардзі. Гарадзец. НАЎПРАМКУ прысл. Toe ж. Наўпрамку лётнікам у Замдшша ня прдидзіш. Ульянавічы. НАЎПРОЦІ, НАЎПРОЦЬ, НАПРОЦЬ, НАЎПРОЦІЎ прысл. 1. Насупраць. Яны наўпрдці жывуць. Апечкі. Есць нібальшая сротственніца, наўпроць жывёць. Багданава, Рулёўшчына. 2. Супраць. Мы наўпроціў пірастройкі. Гарадзец. 3. прыназ. Напярэдадні. А на Паску ён [Хрыстос] у двінаццаць часоў ндчы аджыў, у сыбдту, наўпрдць нядзёлі. Буй. Наўпрдціў суботы як схваціла [жывот], c пятніцы на суботу. Леснікова. 4. прыназ. Насупраць. А тут, напроць пёчы, як схапіла. Леснікова. Дачка напрдць мьгазіна жывёць. Багданава. НАЎРАД часц. Наўрад. Врач тады кажыць: «Наўрад што будзіт». Багданава, Міцюкова. НАЎРОДЗЕ, НАЎРОДЗІ, НАЙРОДЗІ злучн. 1. Што, нібы. Чула, наўрддзі вугаль бяруць. Леснікова, Нямойта. Я чула, найрддзі бульбу адсюда бяруць. Нямойта. 2. часц. Нібы, быццам. Наўродзе у яё быўрак — памёрла. Вялікі Азярэцк. НАЎРЫШЧА н. Напасць, навала; неспрыяльны момант. Наўрышча такдя на вочы найдзіць [i чалавек сурочыць]. Запруддзе. НАЎРЭД прысл. Назло. Наўрэд дзёлаіць, вякаіць i вякаіць, што парцізанская сям'я. Нямойта. НАЎСКАПЫТА прысл. Наўскач, галопам, вельмі хутка. Быстра ляціць конь галёпам, наўскапыта. Фасаўшчына. НАЎСКАСЯК прысл. Наўскасяк, наўскос. Дзёлаліся залопкі, ньускьсяк, у страсё. Гарадзец. НАЎСКІД прысл. Араць наўскід - спосаб ворыва ад сярэдзіны да краёў загона, пры якім пласты зямлі складваюцца адзін да аднаго. Агарод у мянё нізкі - усё наўскід араць нада. Дольдзева. Наўскід i раскід, наўскід, як пасярод гьняюць барозны. Гарадзец, Міцюкова, Мянюцева, Сукрэмна, Цяеішча, Закур'е. НАЎСКОСЬ прысл. Наўское, наўскасяк. Для таго, штоп кыса чыста брыла, нада наўскось зрэзаць канёц касся. Гарадзец, Леснікова. НАЎСЦЯМ прысл. Усляпую, навобмацак. Я наўсцям, прама йду, знаю хаду\ знаю, што кьнчайіцірі тут стол [дзед страціў зрок]. Міцюкова. НАЎЦЁКІ прысл. Наўцёкі. Усмалілі мужыку - i наўцёкі, па той раз біцца не стаў. Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Дольдзева. НАЎЧЬІЦЕЛЬ м. Настаўнік. Наўчыцель, i нічога вам ні гавдрыцъ? Дольдзева. НАЎЧИЦЦА зак. Навучыцца. I я ні ньучуся нічдга. Я шнаўчыласяўжо так, ён мне расказаў, i я пьняла. Багданава. НАФУФЬІРЫЦЦА зак. Прыбрацца, прыфранціцца. Маладыя жанчыны нафуфырацца, я к дзёўкі. Партызаны. НАХАБА агульн. Нахаба, нахабны чалавек. Нахаба, гразная іна. Марозаўка. НАХАДЗІЦЦА незак. Знаходзіцца, трапляць. Ньхадзіўся ёй адзін, алі іна ні зьхацёла зь ягд ісці Адзін нахадзіўся, сагласіўся паькасіць, ды гарэлкі ўзяць дзе. Заазер'е, Партызаны. НАХАДЗЩЦА зак. іран. Нахадзіць. Як далёка пастройіціся, то я ньхажусь [глядзець дзяцей]. Гарадок
Дадатковыя словы
агарбд, бярўць, бўдзіт, бўльбу, вўгаль, жывўць, заазере, закуре, залбпкі, мужыкў, наўпрамкў, наўчйцца, ньхажўсь, ньўскьсяк, ньўчўся, прдйдзіш, србтственніца, сямя, хадў, чўла, ідў
7 👁