НАРОШНА прысл. Знарок. Нарошна не біла, не! Вялікі Азярэцк, Леснікова.
НАРУБІЦЬ зак. Зрабіць соты. Пчолы самі, бувала, нарубюць рамку, трутні там адны. Вялікі Азярэцк.
НАРУЖНЫ прым. Непаслухмяны. Ай, які дзіцёнак наружны, ня слухаіць ні бацьку, ні матку. Савінічы.
НАРУЛІВАЦЬ незак. Нацэльвацца. Ён на яго рулім наруліваў і забіў яго. Фасаўшчына.
НАРУШЫЦЬ зак. 1. Паварушыць. От пъсядзіце, я як нарушу куст, і пойдуць ат яе мятлікі. Малы Азярэцк. 2. Пашкодзіць. Жылы нарушылі у бальніцы. Манголія. Нарушыў шэйны пазванок – і аслеп. Розмыслава.
НАРЫ толькі мн. Жэрдкі для сушкі снапоў у ёўні. Нары падзелаюць і снапы ставілі. Нямойта.
НАРЫЎ м. Нарыў. Як нарыў які, так трыпутнік клалі. Багданава. НАРЫВАЧКА ж. памянш. Крух круглы такі, нарывачкі такія, мякніць, вогнік называўся. Багданава.
НАРЫЦА ж. Нарыў, свішч (у каня). Нарыца бываіць ны самым храбту, ны самуй холцы, ныбівайіцца, праб'ець і гнайіцца. Самсоны.
НАРЫШЛІВЫ прым. Хворы на нарыцу. Было два нарышлівыя кані і ў мяне. Пожанькі.
НАРЭЗАЦЬ зак. 1. Нарэзаць. Як цяпер гэтэя лазы і нарэзаць німа дзе, с провалкі плятуць. Запруддзе, Пожанькі. 2. Напілаваць. Зрэзаў бярэзіну, а ў сінавай рошчы нарэзаў ясенніку. Нямойта.
НАРЭСКА ж. Зямля, якая дадавалася да асноўнага надзелу. Паны мінцежуцца, бо прыказ быў людзям нарэску даць. Вялікі Азярэцк.
НАРЭТКА ж. Сорт яблыкаў. Нарэтка – салодкія яблыкі, сорт такей. Запруддзе.
НАРЭЧАНЬКА ж. Танец; вядомы ў розных рэгіёнах Беларусі пад назвай «На рэчаньку». Нарэчанька: выйду-выйду я на рэчаньку, увіжу мілога прэжняга, сярдзешнага. Багданава, Марозаўка.
НАСАВЕТАВАЦЬ зак. Параіць. Насаветавалі мне бярозавага мёду, стала націраць, ногі сталі атхадзіць. Цясішча.
НАСАДЖВАЦЬ, НАСАЖЫВАЦЬ незак. Запаўняць снапамі. Снапы насажывалі на ёўню. Нямойта. Ёўню насаджвалі, тапілі, сушылі снапы. Вялікі Азярэцк, Дольдзева.
НАСАДЖУВАЦЬ незак. Насаджваць, надзяваць на што-н. Абручы гэтыя чапаюць, насаджуюць. Заазер'е.
НАСАДЗІЦЦА зак. Моцна напіцца, ап'янець. Каторыя п'юць гарэлку, насодзюцца і пяюць. Багданава. Насадзіўся гарэлкі. Дольдзева.
НАСАДЗІЦЬ зак. 1. Набіць, назабіваць. Шчотка, лён часаць – насодзюць гвоздзя. Буй. 2. Пакласці. У карманы насадзіла жукоў. Нямойта.
НАСАДЗІЦЬ зак. Насадзіць, надзець на што-н. Нада было два тапары насадзіць, навайстрыць.
НАСАЛІЦЬ зак. Насаліць. Сала насолюць і гавораць: во насаліў саланіны. Багданава, Партызаны.
НАСЕДЗЕЦЦА зак. Наседзецца, насядзецца. Наседжуся яшчэ, пастаю! Нямойта.
НАСЕІЦЦА зак. Насеяцца. Бярэзнік насеіўся сам. Неўгадава. Можа, якая трава, што насеіцца сама, то сымасейка. Міцюкова. Аткуль яго насеілься. Запруддзе.
80 👁