МІДЗЯНКА ж. Мядзянка, неядавітая змяя. Мідзянкі – жоўцінькія, да вайны было поўна. Багданава. МІДУНІЧКА ж. памянш. Салодкі духмяны яблык. Мідунічка – яблыкі былі. Пожанькі. МІЖ прыназ. Сярод. Між рошчы ніва была бъльшая. Фасаўшчына. МІЖУВАЦЦА незак. Межавацца. Адзін старучок тут жыў, мы з ім міжуваліcі. Багданава. МІЗДРАНУЦЬ зак. З сілай стукнуць. Яна міздранула яму бутылкай у гълаву. Латыгаль. МІЗЁРНЫ прым. Мізэрны, несамавіты. Зяць мізёрны. Жохава. МІКОЛА м. Мікола; старадаўняе каляндарна-абрадавае свята, якое двойчы адзначаецца на год. Міколаў тры! Аднэ нейка з восені буваіць, і цяпер верна скора будзіць Мікола ета, [вясной у сакавіку была], а тады – сярот лета. Дзівітнаццатага дзікабра – Мікола. Багданава. У Абольцы на Юр'я, на Міколу мужык ездзіў, дзежкі, санкі, калёсы прадаваў. Чуцькі, Буй, Дольдзева, Жохава, Міцюкова, Партызаны. □ На Міколу з лупкаю ў поле. Вялікі Азярэцк. □ Ідзець Святы Мікола – з сяўбой у поле. Каралевічы. □ Світая Мікола – з сівалкай (з лубкаю) у полі. Чуцькі, Баравікі, Дольдзева, Ракаў Засценак. □ Да Міколы зімы німа ніколі. Гарадзец, Запруддзе, Нямойта. □ Ды Міколы німа лета ніколі і зімы ніколі. Каралевічы, Закур'е. МІКОЛЬШЧЫНА ж. 1. Яда для пастуха, якую давалі яму на Міколу. Мікольшчыну пастухам сабіралі. Цясішча. 2. Складчына на Міколу. Мікольшчына – Міколу гулялі, дзешавая гарэлка была. Чуцькі, Цясішча. МІЛІРАТАР м. Меліяратар. Гэта, верна, міліратары. Малы Азярэцк. МІЛІРАЦЫЯ ж. Меліярацыя. Сын – інжынер па мілірацыі. Партызаны. МІЛЫ прым. Мілы, любы, дарагі. Што ты мілы, што ты, мы нъдайівъла па тры літры за дзень. Чуцькі. □ Сілай ня будзіш мілы! Багданава. МІЛЬГАЦЬ незак. Мільгаць, ззяць, пералівацца. Сонца ў чысты чэцьвір іграіць, мільгаіць. Ракаў Засценак. МІНАВАЦЬ незак. Прапусціць. Мы тоя прызвішча мінувалі. Рассвет. МІНАВІТА часц. Менавіта. Ат чаго мінавіта згарэў двор, ня ведаю. Чуцькі. МІНДРА ж. зб. Зневажальная назва малых дзяцей. А тады што з німі дзелаць, з міндрай етай. Алексінічы. МІНІРАЛ м. Мінерал. Ім мініралы нада. Вялікі Азярэцк. МІНУВАЦЬ зак. Абысці, абмінуць. Неяк было мінуваць. Савінічы. МІНУТА ж. Вельмі хутка. А тут сабшчылі мінутай – і немцы прышлі. Багданава. МІНУЦЦА зак. Адысці ў мінулае, прайсці. Неяк мінулася, ціпер грыбоў німа ў лесі. Каралі. МІНЦЁЖЫЦЦА незак. Хвалявацца, непакоіцца. Паны мінцёжуцца, бо прыказ быў людзям нарэску даць. Вялікі Азярэцк. МІНЯЦЬ незак. Мяняць. Я дажы намётку давала, пірох міняла і намётку мінялі с свякроўкай. Багданава. Вот па-гэтаму так і мінялі: штогот аруць, то іначый, другі гот наўскіт аруць, а другі – уразор. Гарадзец. Нада ш зямлю міняць. Раньшы было тры полі. Савінічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁