М
МЕТР, МЕТАР м. 1. Адзінка даўжыні, метр. Лёд на возеры ў метр таўшчыном. Запруддзе. Высікайіць рыгаціну з метр. Сянно. 2. Лінейка. Я яму метар дъвала, а ён мерыў. Заазер'е.
МЕХ м. 1. Мех. Дъбра німа, то можна й мяхі ні лапіць. Турава. Мех на плечы і пашла. Гарадзец. Мех той зь дзіньгамі ні пъкладуць у труну. Івоні. У мяшок увярцела бапка [народжанае дзіця] гэта. У мяшок, кап спакойная была, як мех. Заазер'е. Многа красён, нада і на мяхі, нада і на матрасы прасці, нада і на рубашкі. Багданава, Запруддзе. 2. Прыстасаванне для нагнятання паветра (у кузні), мех. Уручную работалі, у кузні мех, рычаг увярху прычапляеш, ціскаеш, падымаеш. Мянюцева. Мех дзельіцца с кожы: дзве крышкі саб'еціа і абаб'еціа мехъм, а ўнізу дзверцы. Запруддзе. ◊ МЕХ І ТОРБУ нагаварыць. Вельмі многа і абы-чаго. Я нагаварыла мех і торбу. Неўгадава, Закур'е. Нагаварыла мех і торбу. Багданава.
МЕЦЦА, ІМЕЦЦА незак. 1. Адчуваць сябе. Як ты маісся, мая свацейка? Заазер'е. 2. Мець намер. Імеўся ўчора прыехаць. Партызаны.
МЕЦЬ незак. Мець. Голаса ня мею, ня буду пець. Чуцкі. Ён і зъпас меў більзіну. Савінічы. І добрыя мыслі маіць, / Хто па поўнай выпіваіць (з песні). Каралевічы. Ну, хто совісь меіць, то дась гарэлкі. Партызаны. Перапіскі з мужыком ня мела. Неўгадава. Імеў чэцьвіра каней і восім кароў. Заазер'е.
МЕШАНКА ж. Мешанка. Сагнулася даваць мешанку ў сараі, а курыца мне як дзібанула ў зенка. Леснікова.
МЕШАНЫ, МІШАНЫ, МЕШАНЫЙ прым. 1. Змешаны. У нас мешаны язык. Багданава. Наш язык цяжолый, мешаный. Міцюкова. 2. Рознай нацыянальнасці (пра змешаны шлюб). Проста ў нас мішаны яны. Марозаўка.
МЕШАНЬ ж. Поле, узаранае вясною (другі раз) перад сяўбой збожжа; мешань. Мешънь узърàлі път каноплі. Гарадок.
МЁД, МЁТ м. Мёд. За суткі пчолы знаюць, што дошч, пірад дажджом не ліцяць за мёдам. Запруддзе. Я з вамі пъгъварыў, як мёду налізаўся. Рэчкі. Ліжакі ўсігда дувалі мёду болі. Фасаўшчына. Пацягнеш з клевера, то кажуць мёд. Закур'е. ○ ПАДЗІВЫЙ МЁТ. Мёд з мядовай расы. Мёт падзівый, очынь цяжолый, ат яго пчолы гінуць, ён ні пірываріваецца, крыштылізуйіцца. Сянно.
□ Быў на мяду, абліў бъраду, у рот ні пъпала. Марозаўка.
МЁРЗЛЫ прым. Мёрзлы. Яблык мёрзлых пъсяку свінням [хай ядуць]. Гарадок.
МЖАКА ж. Імгла, дробны дождж. Сёння мжака вялікая. Міцюкова. Як мжака, дож мжыць. Багданава.
МЖЫЦЬ незак. Імжыць, церушыць. Мжыць дошч. Багданава.
МІГАЦЕЦЬ незак. Мігцець, пералівацца колерамі. Мігаціць сонца, як усходзіць нъ Купалу. Каралевічы.
МІГОМ прысл. Мігам. Попіл называецца зала, заварыш, і ён [лён] беліцца мігом. Партызаны.
МІГРЭНЬ ж. Пра стан, калі чалавек прыкідваецца хворым. Мігрэнь – есць ахота, работаць – лень. Кляпчэва.
МІДАЗБОР, МІДАСБОР м. Час збірання мёду. Ва врэмя мідазбора саграваюць дзятву, носяць ваду [трутні]. Нямойта. А як станіць мідасбор, мёт носяць пчолы. Леснікова.
МІДАНОСНЫ прым. Меданосны. Міданосныя пчолы, што лётаюць, носюць мёт. Вялікі Азярэцк.
77 👁