МАМАЧКІ выкл. Тое ж. Мамачкі любыя, па 700 с лішнім бутылак папрывозіла, адкуль бяруць, не прадаюць нідзе. Нямойта.
МАМЕНТАМ, АМЕНТАМ прысл. Умомант, хутка. І ці знаіця: маментам зажыла. Самсоны. Ён прадаў маментам. Івоні. З васьмога класа маментам выцягнуўся [хлопец]. Партызаны. Аментам прэіць курыца ў печы. Неўгадава.
МАМКА ж. ласк. Маці, мама. Мъя мамка гъварыла. Нямойта. У мае мамкі йшчэ було. Міцюкова. Прыдзі, паглядзі, мамка, як я слёзы лью. Каралевічы. Цёшча памрэць – гарэлкі нап'юся. / Жонка памрэць – яшчэ ажанюся. / Мамка памрэць – слёзкамі зальюся (з песні). Леснікова. МАМАЧКА, МАМОНЬКА ласк. Во, мая мамачка, так і жыву. Сукрэмна. Мъя мамонька. У госьційкі к мамоньцы [ходзім]. Каралевічы.
МАМКІ выкл. Вокліч для перадачы сполаху, здзіўлення. Мамкі, іду па тых лесвічках, ногі баляць. Запруддзе. Ажны, мамкі мае, чэраз дарогу большая шэрая вужака, як не заб'ю яё, падымецца на гълаву. Ракаў Засценак.
МАМУЛЬКА ж. ласк. Матуля. О, мамулька, як ты жывёш? Мамулька, у цябе яшчэ ум ёсь. Каралевічы.
МАНАТКІ толькі мн. экспр. Манаткі. Рыззе адзёну, сабяру свае манаткі і пайду начаваць. Серкуці.
МАНІЦЬ незак. 1. Падклікаць. Маніла, маніла – сабака не хочыць на прывязь. Багданава. Пюрышка – монюць жърабёнка. Нямойта. Кох, кох – моніць ужо, сільна грамьтны пятух. Во найдзіць муху і моніць цыплянят. Пятух моніць пісклінят, кап збігалі з дарогі. Каралевічы. Як монюць маленькага жърабёнъчка – турок, тпрусінька. Во хадзіла з імі, маніць, квокчыць. Запруддзе, Кавалі. 2. Хлусіць. Врэш, маніш ты. Багданава.
МАНТАЖНІК м. Мантажнік. Ён у Лукамлі мънтажнікам. Багданава.
МАНУФАКТУРА ж. Тканіна для ручной працы. Дадзім ей мануфактуру дзёлаць. Карпавічы. Метар мануфактуры стоіла сорак яец. Кляпчэва.
МАРАСІЦЬ незак. Імгліць, церушыць. Дошч мърасіць. Дольдзева.
МАРАЦ м. Сакавік. □ Марац па пунях шмараць [ці сена няма]. Вялікі Азярэцк.
МАРАЦЦА незак. 1. Брудзіцца, пэцкацца. Каб ні маркае, а то белае палатно быстра мараецца. Цясішча. 2. перан. Займацца. Я норму наллю, а болей ні мараюся [з мужчынамі]. Міцюкова.
МАРГАЛЬ м. Асадкавая горная парода; мергель. Маргъль у нас плітьмі лумалі [як капалі канаву]. Самсоны.
МАРГАНЦОЎКА ж. Марганцоўка. Каб мухі не завяліся, стала прамуваць марганцоўкай къбана, як яго скастрыравалі. Партызаны.
МАРКІ прым. Які легка робіцца брудным. Каб ні маркое, а то белае палатно быстра мараецца. Цясішча.
МАРКОЎНІК м. зб. Маркоўнік, націнне морквы. Лісце морквы – маркоўнік, буракоў – бурачнік, капусты – капуснік. Гарадзец. Маркоўнік ляжыць, дош уліў і дагніваіць. Латыгаль. Маркоўнік белы ні для чаго. Мянюцева. Маркоўнік ад морквы. Кішуроўшчына.
МАРЛІНА ж. Марля. Ці так дыхаць, ці цераз марліну? Нямойта. МАРЛІНКА памянш. Праз марлінку выціснеш і картафляныя клёцкі. Працадзі праз марлінку малако. Багданава.
МАРМЫТАЦЬ, МАРМАТАЦЬ незак. Мармытаць, бубніць. Стары чалавек мармочыць, слава ні выгаварваіць. Каралевічы. Па хаце ходзіць, мармочаць. Баравікі.
93 👁