Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
М МАЛПА ж. 1. груб. Пра наданне чалавеку вельмі непрыгожага выгляду. А што ш вы з мяне малпу сдзелълі. Запруддзе. 2. Пра міфічную істоту. Малпы, кажуць, пужалі булі, як выскачуць із жыта. Багданава. МАЛЫ прым. 1. Нядоўгі, кароткі. Калі валасы малыя, эта каторыя пастрыжаны, рэткія, рэткія - другоя. Багданава. Увосінь дзень мал. Дуброўкі. Я вам малым клінам завізала [хустку]. Міцюкова. 2. Меншы. Малы, меньшы малец пашоу на работу. Запруддзе. МАЛЫ прым. Малалетні. Я ш тады шчэ малая была. Заазер’е. Малы жърабёнъчък. Багданава. Канёк мал быў, алі шчырый, ряцівый, плотный! Самсоны. ♢ МАЛА-МАЛЫ. Вельмі малы. Къта, пърасёнка, вуўка мала-малага ўкінулі ў хату, каб вадзілася ўсё. Запруддзе. МАЛЫШКА ж*. Малышка, малая дзяўчынка. Малышка ідзець. Буй. МАЛЬВА ж. Мальва (кветка). Мальва ў бубышках. Багданава. Мальва пат слівай у мяне, не цвіціць яшчэ. Партызаны. МАЛЬГА ж. Дробная рыбка; драбяза, малеча. Астълася мъльга ў возіры, зловіш во такога кърасіка. Багданава. Рыбы ікру пускаюцъ, i яны пыраждаюцца, малая мъльга, камсу дзелаюць. Фасаўшчына. МАЛЬЧАК м. Хлопец, падлетак. 3 Мінску мъльчак прышоў з арміі. Мълъчак — эта няжней. Кап ні зъблудзіцца ў лесе, мъльчакі к шаптухам хадзілі вады бралі. Багданава. Я ні мальчак ужэ быў. Фасаўшчына. Ладныя трохі мъльчакі ўжо. Ажны мъльчак мяне будзіць. Запруддзе. Тут стаім i ходзяць патшыванцы такія, мальчакі. Ульянавічы. Ета молуць, мъльчакі папрыходзілі. Мальчак у склепі, пат хатай жыў. Партызаны, Баравікі, Гарадзец. МАЛЬЧУГАН, МУЛЬЧУГАН м. Падлетак. Мальчуганы каменне кідалі на Тройцу. Багданава. Знялі мальчуганы адну ґлейніну i ціріз дарогу ў кънаву кінулі. Алексінічы. Ён нънімаў работъць мульчугана. Міцюкова. Ноччу ходзюць мальчуганы якія. Леснікова, Багданава. МАЛЬЧЫК м., МАЛЬЧАНЯТЫ мн. Хлопчык, хлопчыкі. Быў мальчык із ей, плімяннік Юра. Жохава. Мальчъняты ca мною хадзілі на лён. Запруддзе. МАЛЬЧЭНАК м. Toe ж. І хоць мальчэнак у іх ёсць, - развяліся. Мальчэнак, мусіць, з вядро нарваў вішань. Дольдзева. МАЛЬЧАНЁНАК памяти.-ласк. Свякроў будзець з мальчанёнкам. Мъльчанёнък кажыць: дзвярмі, кажыць, ляпнула. Запруддзе. Мальчанёнак яе насіўся. Багданава. МАЛЮПАЦЕНЬКІ прым. Вельмі маленькі. Малюпаценькі такі кацёнък. Запруддзе. МАЛЮСЕНЕЧКІ прым. Toe ж. Узяў атвёртачкі малюсенечкія, i ідуць часы. Нямойта. МАЛЮХЕНЬКІ прым. Toe ж. Коцік малюхенькі такі быў, няґеґлы. Ульянавічы. МАЛЯР м. Маляр. Маляр — той хто красіў. Леснікова. МАЛЯРЭЯ ж. Малярыя. Малярэя — станець ей халонна, трасець. Леснікова. На Украіну ездзіла, малярэя стала біць. Баравікі. Малярэя была ў маёй Сонькі. Сваю моч [выкарыстоўваюць], як малярэя. Партызаны. Малярэя была, трасець. Гарадзец. МАМА выкл. Вокліч для перадачы здзіўлення, узбуджэння. Што такоя, мама любъя! Апёнък многа, рэш! Пожанькі. МАМАЧКА выкл. Тое ж. А мамачка мая, народу столькі набілася — што век не відаць. Багданава. А мамъчка мъя роднья! Міцюкова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 426  ▶