Старонка 358
◀ / 426 ▶
абізацільна, кап была мъладзіком. Нямойта. З маладзіка што будзіць, маладзік – пірамена пагоды. Вялікі Азярэцк. Маладзіком нічога ні дзелаюць. Карпавічы. МАЛАДЗІЧОК памянш. Мъладзічком нада біць свінню ўродзі, а поўным – нільзя. Запруддзе. Малъдзічком трэба валасы рэзаць, то расці добра будуць (з назіранняў). Настаець маладзічок. Багданава. МАЛАДЗІЦА ж. Маладзіца, зварот да маладзіцы. Такая маладзіца здаровая, красівая! Багданава. Уязджала маладзіца, я купіла хату. Закур'е. А мъя ты мъладзіца! Запруддзе. Нашто табе, маладзіца, лес? Неўгадава. МАЛАДЗІЧКА памянш. Ай, маладзічка, аддай папёру. Заазер'е. МАЛАДНЯ, МАЛАННЯ, МАЛАННЯ, МОЛАННЯ ж. Маланка. Ударала мъладнёй і зъпаліла. Галашчакіна. Малання жыгнала, сколькі ляжала – ня помню. Вялікі Азярэцк. Жыта жалі нъ жъравіцы. А там тучы, тучы. Крыш-накрыш мълання дала. Багданава. Ат моланні чорныя арэхі. Станюкі. Дзяцёнак такі ладны, ён, як маладня, жых – і паслухаець, паслухмяны. Багданава. ◊ ЯК МАЛАННЁЙ. Хутка. Яго як мъланнёй зъбралі ў Віцебск. На скорую і павезлі. Багданава. МАЛАДНЯК м. зб. Маладняк, малады лес. Дзілянкі мъладняком пъзарасталі. Баравікі. МАЛАДОСЦЬ, МОЛАДАСЦЬ, МОЛАДАСЬ ж. Маладосць, маладыя гады. З маладосці – не, не хацела замуш. Заазер'е. Сколькі мы спалі ў мъладосці – чатыры часы ўсяго. Гарадзец. Ка мне прыяжджала падруга з маладосці. Парэчча. Сядзела на пару [удваіх] тут у мъладосьці. Буй. Другую моладасць жыць хацела, а цяпер смерці не дажыць. Жохава. У маладосці вянкі плялі, як гусей пасьвілі. Неўгадава. Моладась – гуляюць да рання дзіўчаты з мальцамі. Партызаны. МАЛАДУХА ж. Маладуха, маладая, нявеста. Як бяруць маладуху, то едуць такія дзяўчаты з ею, і ета завуцца сніданкі. Прывязуць мъладуху, ідзець мъладуха, а я ў яе матуся, і я пяку къравай. Гарадзец. Людзі пъталкъюцца, пъглядзяць у скрыню, што мъладуха прывізла. Нямойта. Красівая, як мъладуха. Багданава. Я як запела, маладуха заплакала. Каралевічы. Цвяты былі красівые ў маладусі. Фасаўшчына. Давалі ш і каня і карову, як было што ў маладухі даць. Яны гулялі там і тады едуць за маладухай. Леснікі. Мъладуху схуваюць, а мълыдзян шукаіць. Міцюкова. Як мъладуха заходзіць у хату, іна зярно сыпала. Дольдзева. Як мъладуху вязуць, вязуць і скрыню. Рулёўшчына. Мъладуху ў клець вадзілі. Вялікі Азярэцк. Ну нада ш мъладуху пъглядзець. Самсоны. За маладухай сундук вязуць. Розмыслава. Якая ж яна маладуха – ей вучыцца нада. Партызаны. Тады капейкі нейкіе давалі маладусе, сундук такі із дошчак давалі, пасцёлкі, рушнікі, трубкі, мяшкі са два чыстых паложуць. Мъладый за мъладухай ездзіць, на шыі ў канеў шурхуны. Ракаў Засценак. МАЛАДУХІН прым. 1. Які мае адносіны да маладой. Мъладухіна ръдня. Гарадзец. Маладухіны бацькі. Сянно. Маладухін брат. Неўгадава. 2. Які належыць маладой. Маладухіна прыданнае. Багданава. МАЛАДЫ, МАЛОДЫ, МАЛАДЭЯ прым. 1. Малады. Тэй купіў малодъга къня, а ён хочыць украсць, а ён злодзій харошы! Віраб'і молоды ячмень рэзьлі! Сянно. Кагда я была молада, я не піла. Нямойта. Молодыя шъпіёны ешча, хъдзяйка, ня бось. Гарадок. МАЛАДЗЕНЬКІ ласк. Маладзенькіх коній ёсь. Гарадзец. МАЛОДЗЕНЕЧКІ ласк. Маленькі. Такія малодзенечкія, як капеечкі, варушачкі. Міцюкова. 2. м. Малады, жаніх. Прыедуць да маладога і камандзяць. Дуброўкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 426 ▶