Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ЛЕЧЫЦЦА незак. Лячыцца. У Маскву ёздзіла, лёчылася. Усюды лёчылася, нічога ні памагаець. Буй. I лёчылісі людзі так, лёчылісі. Запруддзе. У Багушэўску лёчыўся. Леснікова. Ён лёчыўся, у яго асколкі сядзёлі. Апечкі. ЛЕЧЫЦЬ незак. 1. Лячыць. Бацька на плічах вынес, доктор лёчыў. Фасаўшчына. Якую хваробу лёчылі яму? Можа ў раёні лепш бы лёчылі? Малы Азярэцк. Старых не хдчуцъ i лёчыць. Цясішча. Яё лёчылі, лёчылі i не памаглд. Партизаны. Сколькі ягб [бок] лёчу, mpy, грэю! Гарадзец. Я для народа работаю, я людзёй лёчу. Нямойта. Лёчалі прафесара мальчыка. Міцюкова. Саліа лёчу нагу, а яна прытдаища. Запруддзе. Япаёхъла ногілячыць, аяны лёчуцъ жалудак. Ульянавічы. 2. перан. Рабіць прыгодным для замешвання хлеба (пра дзежку). Лёчуць дзёжку: кладуць камёнъ, чабдр, кіпятком абліваюць. Вялікі Азярэцк. ЛЕШКА *ж\ Градка. Буракоу лёгику содзім. Леснікова. Две лёшкі цьібулі [дзве грады], іна ў пуках уся. Галашчакіна. Палівалі лёшкі ў маі, а цяпёр атлівала з баразны. Баравікі. Лёгику памідораў пасадзіла. У мянё тры лёшкі городу, там боп сядзщъ i квасоля. Партызаны. Пайду памалёньку лёшку прапалю. Закур'е. ЛЕШЧ м. Клешч (насякомае). У авёчак ляшчы буваюць, стрыжэш, а ён вопёцца чорненькі. Багданава. ЛЕШЧ м. Лешч. Лешч - шырокая, крупнья рыба. Па сем кільграм буваіць, a чатыры рагулярна. Сянно. Лешч есь у вдзіры, вядзёцца. Багданава. ЛЁГКА, ЛЁХКА прысл. Легка. Кор лёгка прахддзщъ, як у сё ў норму даўшы. Нямойта. Тут скачуць лёгка. Каралевічы. ЛЁГАНЬКА памяти. Дужа лёганька хадзіць у лапцях. Багданава. ЛЁГКІ, ЛЁХКІ прым. 1. Імклівы, хуткі. Я кажу, што сяду нь къня, а конь быў лёгкі [мог зайца дагнаць]. Міцюкова. 2. Рухавы, увішны. Я гурувала, алё лёхкья была, у сё ўспівала. Нямойта. 3. Успрымальны да захворвання. А я была ягичэ i троху лёхкья да гэтага грыпу. Чуцькі. 4. Поены (пра ежу). Лёхкъя іда. Буй. 5. Просты пры вымаўленні. Таня, Мша, Вера — лёхкія імёны, а Хадоска, Здся — ні так. Буй. ЛЁГАНЬКІ, ЛЁГЕНЬКІ памянш. 1. Вельмі лёгкі, бязважкі. Унук у лодкі ёздзіць, іна лёгънькья. Багданава. 2. Звычайны, тыповы. Я к лёгьнікьму прымёру скажу, што ніхтб піліць [дровы] ня хочьщь. Запруддзе. 0 ЛЁГЕНЬКІ НА ЯЗЫК. Гаваркі. О, лёгенькая на язык: ходзщь i буруздзіць абы-штб. Дольдзева. О ЛЁХКАЯ СМЕРЦЬ. Раптоўная смерць. Лёх i ні ўстаў - лёхкъя сьмерць. Чуцькі. ЛЁД, ЛЁТ м. Лёд. Ільду кідьюць кусочък у дзяжу [як саладуха засалоджваецца]. Кішуроўшчына. А лёт шчэ вяснби льмаіш, ідзёш, аги кроў сі(ыць з ног. Трыццатьга [сакавіка] Ляксёі — шчука хвастом лёт б'ець [павінен рушыцца лёд] (павер'е). Багданава. О ЯК ЛЁДУ. Роўна, не менш i не болын. Мне гиэсцьдзесят дзёвяць, як лёду. Савінічы. ЛЁН м. 1. Лён. Лён цвіцё сіненькім, як жбуценькт стане, так i брсіць можно. Вялікі Азярэцк. Лёну кусочак пасёілі. Запруддзе. Звазілі лён на ток i білі праннікам. Бу й. Лён сёялі раныиы, послі ўсіх, як ранёй жылі. Чуцькі. У бані лён мялі на цёрку. Партызаны. Вот ільны сталі плахёя, ніткі гнілэя. Савінічы. Лён мялі, трапалі, спускалі ды ўсё ў хаце — гэта ціпёр, каб у xaije ні пыліны. Багданава. Лён сабой насілі. Цясішча. Бралі лён рукамі. Закур'е. 2. Ільновалакно, ільняныя ніткі. C ільну вярбукі вілі, вос уціскаць. Леснікі. У нас аборкі толькі з лёну вілі. Багданава. ЛЁСТАЧКІ мн. Папярочныя планкі паміж аглабінамі i ўзгалоўем у драбінах; лёстачкі. Лёстачкі дзёлаліся із ёлкі, гнёцца харашб, як распарыш i ні так гніёць. Дольдзева. Як сані, вазок красівёйшыя - ззаду зроблены лёстачкі. Фасаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аббркі, аскблкі, бець, вазбк, вярбўкі, вяснбй, дзяжў, дўжа, жалўдак, жбўценькт, закуре, зрбблены, кажў, кладўць, крўпнья, кусбчак, кусбчък, кіпяткбм, масквў, нагў, нбгілячыць, павере, пайдў, пбслі, сбдзім, скажў, скблькі, тблькі, унўк, хадбска, хбдзщь, хбчьщь, хварббу, хвастбм, цьібўлі, чбрненькі, шчўка, якўю, ямў, ільдў, ільнў
2 👁
 ◀  / 426  ▶