Старонка 322
◀ / 426 ▶
петухі. Партызаны. Курачкі ў нас ёсь, мясістыя, тоўсценькія. Старая Беліца. ◊ КУРАМ НА СМЕХ. Зрабіць што-н. недарэчна, дрэнна. Што ні зробіць – курам на смех. Запруддзе. ◊ КУРЫ КАЛОДЗЕШ АБЯРНУЛІ. Пра адсутнасць вады ў калодзежы. Куры калодзеш абярнулі – няма вады ў калодзежы. Вялікі Азярэцк. КУРАЖЫЦЦА незак. Жаліцца. Куражыўся дні тры, што нешта яму баліць. Партызаны. КУРАК, КУРАЧ, КУРАЧ м., КУРАКІ мн. Пятля ў лапцях, куды зацягваліся аборы. Глухі курак есь у лапцёх, я яго ні закладу. Кляпчэва. У лапцях адзінаццъць куракоў. Нямойта. У лапцях з лазы такія плятуць куракі. Заазер'е. Яно ўцягвалася ў куракі, кругом, хрэст-нахрэст і пашол. Багданава, Алексінічы. Куракі, каб дзяржаліся лапці. Дуброўкі. У лапці курач, за курач цъпляюцца. Багданава. КУРАПАТА, КАРПАТА ж. Курапатка. Курапаты, цецерукі, вуткі вадзіліся, лес быў большой, усё раскарчавалі. Курапатаў шэрых мала стала. Дуброўкі. Дъ вайны ў Запъднюй былі кълърадзкія жукі, а кърпаты іх зьністожылі. Сянно. КУРАПАТКА, КУРУПАТКА, КУРПАТКА ж. Тое ж. Курапаткі яйцы елі. Курпатка жукоў [каларадскіх] есь. Ульянавічы. Курапаткі ёсь і цяпер. Курупатку мала сустрэніш. Багданава. На ахоту ходзюць за курапаткамі. Розмыслава, Дуброўкі. Курупаткі пайідаюць жукоў. Апечкі. Курупаткі ловюць, яны палезные, ёсь цяпер, але рэдка. Цясішча. Нъ курпатък ахоцілісі паны круглый гот [у Белавежскай пушчы]. Сянно. КУРАПАЎКА ж. Вялікая жаба. У курапаўкі вочы бальшыя, яны нъ людзей бръсалісі. Нямойта. Курапаўка за мной галёпам-галёпам, а я яе сярпом пърнула. Вялікі Азярэцк. КУРАСЛЕП м. Кураслеп (расліна). Кураслеп белым цвіціць. Гарадзец. Кураслеп белы, зялёнае лісце лапачкамі, нада знаць, што с нім дзелаць. Каралі. КУРАСПЕЛКА, КУРУСПЕЛКА, КУРАСПЕЙКА ж. Ранні сорт бульбы, скараспелка. У нас ёсь «кураспелка», «снешка», «старт» – бульба. Баравікі, Жохава. Плахая бульба куруспелка, зварыш – ні разварваецца. Запруддзе. Кураспейка была, а белая прапала. Неўгадава. 2. Ранні сорт любой агародніны. Кураспелка нейкая плахая. Ранняя капуста, кураспелка, расцець і раскапліваецца, здзелаецца як друзлая, восеньская – харошая. Кураспелкі пасадзіш [раннія гуркі]. Запруддзе. Больш часці кураспелка была ў мяне, луччы родзіць. Ракаў Засценак. Кураспелка вышы пъднілася [а астатняя яшчэ малая ростам]. Вялікі Азярэцк. КУРАТНІК м. Куратнік. Куратнік – дзе куры сідзяць. Нямойта. Куратнік у людзей луччы, чым я жыву. Буй. КУРАТНІЧАК памянш. Куратнічак нада сдзелаць. Шосцікі ў куратнічку называюцца. Дольдзева, Заазер'е. 2. экспр. Невялікая непрыглядная хатка. Баню перацягнуў, матку ў куратнік пасадзіў. Розмыслава. КУРАТНЯ ж. Куратнік. Куры пайшлі на куросання ў куратню. Івоні. КУРАЧЧА н. зб. Петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы. Курачча ў лапцях, аборы ўцягваюць. Алексінічы. Курачча – аборы ў лапцях. Савінічы. КУРАШКА ж. Кавалак дрэва, сухія гнілушкі для акурвання пчол дымам. Курашкі, гніллё такоя сухоя. Ён з вірбалосіны драў курашкі, іна агнём ні гарыць, а курыцца. Кішуроўшчына. Курашкі – ліпа ідзе гнілая, дупло ідзе. Ліпу любляць. Вялікі Азярэцк. КУРГАН м. Узгорак, узвышша. На канцы нівы курган. Фасаўшчына. Курган у праваўй стъране. Каралі. КУРГАНОК памянш. На курганок кнігаўка клала яйца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 426 ▶