Старонка 309
◀ / 426 ▶
складзеныя круцёлкамі, як мяса ўсярэдзіне. Вялікі Азярэцк. 3. Вітушка. Закручвалі ў круцёлку [лазу]. Буй. 4. Легкадумная, ветраная жанчына; гуляшчая. Яна была круцёлка, мушчына быў, і ўсё роўна круцілася. Яна была круцёлка, а ён ціхі. Нейкая прыехъла круцёлка, дъяркай стала, а даіць не ўмеіць. Круцёлка была, круцілася з ім. Запруддзе. КРУЦІЦЦА незак. 1. Вярцецца. Шворан саедзіняе пірадок с калёсамі, на ім пірадок круціцца. Кляпчэва. Ольга, ні круціся перат перадам. Фасаўшчына. 2. Беспарадкава рухацца. Круціцца, холодна, места няма. Багданава. 3. Варочацца з боку на бок. Як забалеў, на ногі не падняць, пішчыць, круціцца і падаець. Партызаны. 4. Віраваць. Вір, дзе круціцца въда. Гарадок. 5. Быць у пастаянным клопаце. Круціцца бедненькі, што вужака. Ульянавічы. КРУЦІЦЬ зак. 1. Прыводзіць у кругавы рух, вярцець. Круцілі самі, змелюць у жорнах. Дольдзева. Адной нагой качаеш [дзіця], а другой прасніцу круціш. Багданава. 2. Паварочваць з боку ў бок. Сяджу праду, а яны [дзеці] гълъвамі круцюць. Багданава. 3. Скручваць (пра лён). У рукі круцілі лён. Запруддзе. 4. перан. Махляваць, ашукваць. Круціць іна круціць, возьміць грошы і ні аддасць, махлюіць. Заазер'е. КРУЧОК м. 1. Кручок для вязання, шыдэлак. Кручком вязалі кружава. Леснікі. Кручком шчэ троху вяжу. Цясішча. 2. Прылада з загібам на адным канцы для віцця вяровак. На кручок дзеравянны лапці пляла. На кручок дзелалі лапці. Багданава. КРУЧЧА н. зб. 1. Кроквы ў гаспадарчым будынку, да якіх прымацоўваліся латы. На балку ставілі казлы, і піраводзіна наверх ложыцца кручча чапаць. Фасаўшчына. Казёл ставіцца, ложыцца піраводзіна на яго, на гэту піраводзіна – кручча, і тады лацюць і кроюць у сараі і хлеві, раньшы і па хатах. Вялікі Азярэцк. На казёл ложыцца кручча, а на гэта кручча – латы. Гарадзец. 2. Вяроўка, дрот і пад.; заверцень. Пітля пъкрапляецца к пълазу, кручча – к аглаблё. Гарадзец. КРУШ м. Глеба, верхні слой якой – чарназём, а ніжні – гліністая глеба. Круш – зімля чорнъя зьверху, а там суглей білуватый. Сянно. Тамъцька на гародзі круш, бліска гліна краснъя, бульба атмякла, а боп ні атмяк. Кавалі. КРУШАК м. Тое ж. Сянно. КРУШАНЫ прым. Крохкі. Крушаныя пласцінкавыя грыбы пълъмаюцца. Неўгадава. КРУШКОМ прысл. Невялікім кругам. Път страхой крушком злажыў. Багданава. КРУШНІК м. Урадлівая зямля. Крушнік – легкъя зімля, бъльшынство шэрънкъя зімля, урадлівъя. Міцюкова. КРУШЫНА ж. Крушына. Крушына, іна слаткая, ягады ваўчовыя. Багданава. КРУШЫННІК м. 1. Крушыннік. Ля возіра крушынніку ёсь. Гарадок. 2. Настой з крушыны. З крушынніку ставілі чарніла [пасля вайны]. Багданава. Крушыннік ат жывата. Багданава. КРУШЭЦ м. Урадлівая зямля. Крушэц – ета чорнъя зімля, іна харошъя зімля, на ей усё расцець [і каноплі, і агародніна]. Запруддзе. КРЫВАВІК м. Блін, прыгатаваны з крыві. Кръвавікі – ета бліны. Кроў раскалоцюць, на жырную скъвараду льеш і пячэш. Багданава. Бліны пячом з крыві – крывавікі. Марозаўка. Крывавікі – бліны з кроўю. Гарадзец. КРЫВАВЫ прым. 1. Прыгатаваны з крыві. Крывавая каўбаса – крупы, кроў. Парэчча. Крывавыя кілбасы: круп насыпюць, сала кусочкі, жыру, кроў. Гарадзец.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 426 ▶