ЗРЭБ'Е, ІЗРЭБ'Е, ЗРЭБ'Я н. 1. Грубая кастрывая кудзеля. Кудзеля – ета валакно. Хужэйшая – ізрэб'я. Багданава. Ізрэб'е і кужъль былі, як трапалі лён. 2. Палатно з такой кудзелі. Пълатно с патрьп'я – ізрэб'е называлася. Вялікі Азярэцк. Зрэб'е прадуць на штаны. Дольдзева, Запруддзе, Каралі. Зрэб'я [ачоскі] с кудзелі, на зрэб'і пальто пашылі. Дольдзева, Гарадзец.
ЗРЭБНІНА, ЗРЭБЛІНА ж. 1. Ільновалакно з ачоскаў. Што валіцца – гэта зрэбніна, а што ў руках – кужаль. Серкуці. 2. Зрэбная тканіна. Гэта кужэлнае на рабашкі, а зрэбніну – на штаны, на пасцілкі. Буй, Багданава, Марозаўка, Парэчча. Зрэбніну прала на мяшкі. Серкуці. 3. Зрэбная сарочка. Зрэбліны драліся – сарочкі. Чуцькі.
ЗРЭБНЫ, ІЗРЭБНЫ прым. 1. Зроблены са зрэб'я. Зрэбнае – эта было таўстое палатно. Марозаўка, Багданава, Багданава, Манголія, Турава, Чуцькі. 2. Пашыты са зрэбнага палатна. Штаны ізрэбныя закасаіш і бсяком пъ расе. Дольдзева. А тут ужо ізрэбные шылі. Буй.
ЗРЭДЗЬ прысл. Зрэдку. Я яму зрэдзь дам гарэлкі. Каралевічы.
ЗРЭЗАЦЦА зак. Затупіцца. Яшчэ клёп ні зрэзаўся [у касы]. Нямойта.
ЗРЭЗАЦЬ зак. Спілаваць. Зрэзаў бярэзіну, а ў асінавай рошчы – нарэзаў ясенніку. Нямойта, Багданава.
ЗРЭННЯ н. Зрок. Далёка відзела, зрэння нармальнае было. Багданава.
ЗУБ м., ЗУБЫ, ЗУБЫ мн. 1. Зуб. Дзве бабулі без зубоў гаварылі пра любоў (жарт). Партызаны, Багданава, Нямойта, Самсоны, Сянно, Цясішча, Закур'е. 2. Насечка. Валікі такія з зубамі. Фасаўшчына. 3. Хвароба злакавых раслін; спарыння. Зубы бываюць у жыце. Гарадзец, Розмыслава, Фасаўшчына. ЗУБОК памянш. Зупкі чорныя бываюць у жыці. ◊ ЗУБ НА ЗУБ НЕ ПАПАДАЕЦЬ (ТРАПЛЯЕЦЬ). Пра дрыжыкі ад моцнага холаду ці страху. Зуб на зуб не пападаець. Зуб на зуб ні трапляець, я адчыніла дзверы. Савінічы. ◊ ЗУБЫ НА ПАЛІЦУ. Галадаць. Сядзіць – зубы на паліцу. Партызаны.
ЗУБІЛА н. Ручны інструмент для апрацоўкі металу і каменю; зубіла. Зубіла – рубіць жалеза. Мянюцева, Сукрэмна.
ЗУБІЦЬ зак. Рабіць насечкі. Зубілі серп зубілам. Сукрэмна, Жохава.
ЗУБНІК м. Трава ад зубнога болю. Траву зубнік паруць, ныбіраюць у рот, каб з зуба чырвячок выйшуў. Нямойта.
ЗУБУВАЦЦА незак. Забывацца, пераставаць помніць. Ужо зубуваіцца баба. Гарадзец.
ЗУБ'Я н. зб. 1. Зубы ў граблях. Зуб'я дзелалі дубовыя, а лўччы дзелыць крапчэй з рабіны. Леснікова. 2. Зазубрыны. Зуб'я нарабіў у касе, узубіў касу. Розмыслава.
ЗУДЗІЦЬ незак. Свярбець, турбаваць, непакоіць. Зудзіць, як шо баліць. Фасаўшчына.
ЗУРУНДУВАЦЬ зак. Узяць у арэнду. Прыехуў Васіль і зурундуваў зямлю у Нямейкуві. Міцюкова.
ЗЧАСАЦЬ зак. Пачасаць. Зчэшым воўну. Каралевічы.
ЗЫБАЎКА ж. Люлька, якую падвешвалі на жардзіну, шост. Зыбаўка тут вісела на гэтым шасту, кап дзіцёнка зыбаць. Заазер'е.
ЗЫБАЦЦА незак. Калыхацца, таптацца. Сыбяруцца ў адзін крух і зыблюцца, пяюць рэска. Леснікова.
ЗЫБЕЦЬ незак. Калыхаць. Зыбець дзяцей некалі было. Заазер'е.
76 👁