Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ЗГУБІЦЬ зак. 1. Загубіць, звесці ca свету. Ты ж німала кагд згубіў. Чуцькі. 2. Стаць прычынай няшчасця каго-н. Дзёвачкі мянё згубілі. Заазер'е. ЗГУБЛЮВАЦЬ зак. Згабляваць. Згублюваў шаршэткуй коркі, a тадьі фуганкым чьісціў. Рудніца. ЗГУРЦІЦЬ зак. Сабраць у адно месца. Усё згурціла ў гэты гарот. Серкуці. ЗГУШЧОНАСЦЬ ж. Скучанасць. Згушчонасцъ была., дом возле дома. Манголія. ЗДАБЫЧА ж. Паляванне. Кошка на здабычу хадзіла. Марозаўка. ЗДАВАЦЦА незак. Здавацца, уяўляцца. Здъвалься, што памёршы прыходзіць i хддзщь у хаця, i ён здьваўся, ляжым на пёчы, чуім, аткрылася хата, ідзёць, сеў за стол, узлу бутылку, напіўся, хату атчыніў i пайшоў. I кал аднди, а то двум здалося. Ракаў Засценак, Савінічы. Самой здані здьваліся. Багданава. ЗДАВАЦЦА незак. Спадзявацца. Cnaifb кладуся, на Бога здаюся. Нямойта. ЗДАВАЦЬ, ОДАВАЦЬ незак. Здаваць. Здаём зъ калхос мьлакб. Гарадзец, Буй, Латыгаль, Дуброўкі. Мькарон ні забёлюць, булён ці суп варуцъ, а малако йна іздавала. Неўгадава. ЗДАЁЦЦА, ЗДЭЦЦЭ незак. Здаецца, быццам бы, нібыта. Здаёцца, ні жыву, ні гнію. Гарадзец, Багданава, Нямойта, Станюкі. Здэццэ, сонца красіва свёціць, алё холодна. Багданава. ЗДАІВАЦБ незак. Здойваць. Як кроў з вымя, здаіваюць i аддаюць сабаке чэраз порог. Запруддзе. ЗДАЛЕКУ, ЗДАЛІКУ, ЗДАЛІКА прысл. Здалёк. Здалеку бачыла вдука. Гарадзец, Запруддзе. Здалеку глядзім. Неўгадава. Я яё здаліку вгдзела. Багданава, Нямойта. Мы так стьялі здаліка. Каралевічы. ЗДАЛЁЧКУ прысл. У канец (печы). Саладуху ставілг здалёчкуў пёчку. Багданава. ЗДАЛЯ прысл. Здалёк. Ён здаля браў жднку. Кішуроўшчына. ЗДАНКІ, ЗДАНЬЮ мн. Прывіды. Памёрла мацъ, а рабёнак астаўся, нёйкія зданкі здьваліся. Тадьі попілу насыпалі, казалі, слядьг к калыскі былі. Нямойта. Зданькімдгуць здаццаўлёсе. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Фасаўшчына. ЗДАРАВЁЙ прысл. Лепш. Чьлавёку здаравёй, калі чьлавёк думаіць, дзяцёй расціць, mmo-нёбудзъ сддзіць, скот гадуіць. Каралевічы, Рэчкі. ЗДАРАВУШЧЫ прым. Вялізны, таўшчэзны. Была здьравушчая, a нічога німа, сьбака i схуднёла. Запруддзе. ЗДАРОВЫ прым. 1. Здаровы. Калі здароў, усё багацце ў руках. Нямойта. 2. Шчаслівы. Дзяцёнка ў хату пускалі новую, каб жысцъ здоровая была. Баравікі, Багданава, Запруддзе, Ульянавічы, Чуцькі, Дуброўкі, Закур'е. Кап ты здароў быў! (прыгаворка). Багданава. 3. Мажны. А ён маліц такі вісокі, здардвы. Заазер'е. 4. Вялікі. A ляшчы здаровыя. Багданава. ЗДАРОЎ выкл. Вітанне. Здарду, як жывёш? Савінічы, Багданава, Каралевічы, Міцюкова, Чуцькі. ЗДАРОЎЕ u. Здароўе. Пасадзіў ён мне троху здароўе. Ракаў Засценак. C кім ты йдзеш? - C хлёбам i c сольлем, i з добрым здароўем! Запруддзе, Алексінічы, Каменшчына. ЗДАРОЎЕЙКА ласк. Хай бох здардуейка вам даёць, што вы мне памаглі ўчора! Багданава. О НА ЗДАРОЎЕ! Пажаданне пры адказе на «дзякуй». Багданава, Сукрэмна. ЗДАЎНА, ЗДУЎНА, ІЗДАЎНА прысл. 1. Здаўна, спрадвеку. Здьуна рэчка была, канаву пракьпалі, пасушылі, паразработалі. Багданава. Я кажу, як гаворацъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адндй, гадўіць, дўмаіць, жывў, заазере, закуре, здаравўшчы, здардў, здардўейка, здьравўшчая, здьўна, кажў, кладўся, саладўху, чўім, ўчбра
9 👁
 ◀  / 426  ▶