Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ЗАЦВІЦЁЦЬ зак. Зацвісці. Каліна ні зьцвіцёла, бубышычкі йшчэ тдлькі. Нямойта, Багданава, Гарадзец, Кляпчэва, Багданава. ЗАЦЕРЦІ зак. Заперці, загнаць. Якузяліся вадні, я ў хлеў зацёрла каня, ён чорны, садзяцца. Запруддзе. ЗАЦЁРЦІ, ЗАЦЁРЦІ зак. Зацерці, знішчыць. След твой затрэцъ — ні адшукаеш яго. Нямойта. Яны наша зацёрлі ўсё. Фасаўшчына. ЗАЦЁРЦІСЯ зак. Пачаць церціся. Кошка лі мянё зацёрлься [ля ног]. Ракаў Засценак. ЗАЦЁШАНЫ дзеепрым. Абчэсаны. Дошка зацёшаная. Гарадзец. ЗАЦІГАЦЦА зак. Замучыцца, стаміцца. Зацігаліся з вадой - i ўтрам, i вёчарам. Партызаны, Міцюкова. ЗАЦІРАЦЬ незак. перан. Выганяць. Што вам сціраць, калі за столам сідзяць гасцёй заціраць. Міцюкова. ЗАЦІРКА ж. Вадкая страва з мукі, яек i вады; зацірка. / зацірку дзёлалі, i макарон варылі. Вялікі Азярэцк. Зацірка - мукі крошачку, вады капельку, i ў вар сыпеш. Багданава, Заазер'е. ЗАЦІСНУЦЬ зак. Заціснуць. Нада табё тужэй - зацісніш навой. Запруддзе, Алексінічы. ЗАЦІШНА прысл. Ціха, бязветрана. Зацішна стала. Нямойта. У гэтым лёсе зацішна. Баравікі. ЗАЦІШША н. Зацішша, зацішак. Дзе зацішша, цяплёй - яблыкі будуць. Вялікі Азярэцк. ЗАЦУГЛЯЦЬ зак. Зацугляць. Зацугляй кстя, а то завязёць абы-куды. Манголія. ЗАЦЫГАЦЬ зак. Запішчэць. Цышяты зацыгаюцъ, а кот ходу. Партызаны. ЗАЦЬІРКАЦЬ зак. Напырскаць цыркаючы. Еслі залатуха, грудным мачакдм зацыркаеш у глазы. Партызаны. ЗАЦЯЖНЫ прым. Зацяжны. У мянё было зацяжное васпалёння. Нямойта. ЗАЦЯКАЦЬ зак. Працякаць. Крыша зацікала i пагніла. Буй. ЗАЧАШЦЬ зак. 1. Падчапіць. I свінёй б'юць даўбёшкай, зачапілі, дзёрнулі, ён [кабан] - кулік, i завалілі. 2. Зачапіць, закрануць. Стары, вёрна воўк быў ні зачапіў нікога. Жохава, Савінічы, Чуцькі. ЗАЧАПЛІВАЦЬ незак. Чапляць за што-н., прымацоўваць. Зачапліваіі вярбукі ў плуг i цягалі. Запруддзе. ЗАЧАПЛЯЦЬ незак. Toe ж. Вувала, сабіраліся бабы, зачапляем вярдукі за плуг, цягнем ягд, узардм, цёмна ўставалі Запруддзе. ЗАЧАРАВАЦЬ зак. Наслаць хваробу з дапамогай чараўніцтва. Карову мне зачарущъ. Нямойта. ЗАЧАРЫЦЬ зак. Запоўніць (лічынкахМІ пчол). Матка стараецца зачарыць дзёцьмі соты. Вялікі Азярэцк. ЗАЧАРЭПНУЦЬ зак. Зачэрпнуць. Вады зачарэпнеш улётку, калодзесь блізка. Мянюцева. ЗАЧАСАЦЬ, ЗАЩСАЦЬ зак. Зачасаць (сякерай). Кьла ня ўмёйіць зъчъсацъ. Закур'е. Ён дажа ні знаіць, як кдліка зацісаць. Нямойта, Багданава. ЗАЧАТАК м. Пачатак. Зъчатък зімы с Пакрова, прыдзе Пакроў - тадьі зіма! Дольдзева. ЗАЧАЦЬ зак. Зачаць, пачаць. Зачнуць жаць. Фасаўшчына, Гарадзец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, бўдуць, вярбўкі, вярдўкі, заазере, закуре, залатўха, зачнўць, крбшачку
2 👁
 ◀  / 426  ▶