ЗАЖЫНКІ толькі мн. Зажынкі, пачатак жніва. Як зажынаюць жыта – зажынкі. Запруддзе.
ЗАЖЫРЭЦЬ зак. Атлусцець. Пірадойка зажырыць. Чуцькі. Я зажырэла, калі я памру. Нямойта.
ЗАЖЫТАЧНА прысл. Заможна. Зажытачна тут жылі. Розмыслава, Міцюкова.
ЗАЖЫЦЦА зак. Абжыцца, разбагацець. І зажылася, і сына адтуль прывязла. Кляпчэва.
ЗАЖЫЦЬ зак. Загаіцца (?), пачаць жыць (?). І ці знаіця: мамёнтам зажыла. Самсоны.
ЗАЗВАНЫ дзеепрым. Пакліканы, запрошаны. А німа пъратку ні ў чому, / Ні гэтым госьцейкам прысланым, / Ні сусёдзям зъзваным (з песні). Каралевічы.
ЗАЗІМАК м. Першы мароз. Пёрвы зазімак увосень. Багданава.
ЗАЗНІЯНІЦЬ зак. Падрумяніцца. Хлеп зазніяніць, пъдгарыць вёрхняя корка, хъзяйка нъпаліла ў пёчы многа. Каралі.
ЗАЗОВА ж. Паштоўка-запрашэнне на вяселле. Ёто дваццаць было зазоў на вясёле. Неўгадава.
ЗАІДАЦЬ незак. Захопліваць лішняе пры касьбе. Змірайіш вяровычкуй ат пяткі да носіка. Кап къса ні йшла шыршы і вужы, ні зъійдала лішніга. Леснікова.
ЗАІКАВАТА прысл. Заікаючыся. Нёйкі ні па-нашаму, заікавата гаварыў. Серкуці.
ЗАІКАЦЦА незак. Заікацца. І заікацца можа чалавёк з воч. Каралевічы.
ЗАЙГРАЦЬ зак. Зайграць (на музычным інструменце). Як зайграіць, як запяёць. Багданава, Марозаўка.
ЗАЙЖДЖАЦЬ зак. Заязджаць. Зъ мълаком ні зъйжджаў мълькавос. Міцюкова.
ЗАЙЗДРАСЦЬ ж. Зайздрасць. Наелася ад зайздрасці. Серкуці.
ЗАЙЗДРОСЛІВЫ прым. Зайздросны. Зайздрослівыя сталі. Дольдзева.
ЗАЙМАЦЦА незак. Пачаць што-н. рабіць, прыступіць да якога-н. занятку. Яны займаюцца сваім дзёлам. Нямойта.
ЗАЙМАЦЬ незак. Займаць месца ў чарзе. Хай зы вамі хто займіць чаргу, а тады вы пойдзеце. Фасаўшчына.
ЗАЙСЦІ, ЗАЙЦІ зак. 1. Зайсці. Бувала зайдзім, сабраўшыся мальчышкі, дзяўчонкі. Самсоны, Заазер'е, Нямойта, Рэчкі. Я зъйшла ірваць яблычка. Закур'е. Снех, зайці нёяк было. Багданава. 2. Выйсці замуж. Вучыліся абы-як, алё замуж зайшлі. Запруддзе. Цябё пасодзюць, а жонка замуж зайдзець. Гарадзец, Дольдзева, Каралевічы, Кішуроўшчына, Мянюцева, Сянно, Цясішча, Чуцькі, Дуброўкі, Закур'е, Неўгадава. Я зъшла замуш чърьз дарогу. Каралевічы. Дъчка замуш зъйшла. Каралевічы, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Нямойта. 3. Пайсці ў прымы. Зайшоў к бабе, а ў бабі дочкі былі, возьмуць грошы, а вотчым як хочыш жыві. Станюкі, Кішуроўшчына.
ЗАЙСЦІСЯ зак. З'явіцца. Ат навукі лысіна зъйшлася. Міцюкова.
ЗАЙСЦІСЯ зак. Забалець, сціснуцца. Сэрца зайдзецца, я кажны дзень смёрці прашу, дзень і ноч. Закур'е.
ЗАЙЦАЎ прым. Заечы, з заечага футра. Зайцаву шапку носіць. Багданава. ○ ЗАЙЦАВА КАПУСТА. Кісліца. Зайцаву капусту варуць, яна кісленькая. Запруддзе, Багданава, Каралі. ○ ЗАЙЦАЎ БАРАВІК. Махавік зялёны (грыб). Старая Беліца.
75 👁