ЗАДМУЦЬ зак. Замесці снегам. Надмёць горы вёцяр, задмёць двары. Запруддзе.
ЗАДНІ прым. Задні. Заднюю часць цялёнка мяса яўрэі ня ёлі – на ёй хрэст пулучаўся. Алексінічы, Марозаўка.
ЗАДНІЦА ж. Зад. Папа тады прыйдзе ды віламі табё па задніцэ дасць. Багданава.
ЗАДРАМАЦЬ зак. Задрамаць. Задрэміш трохі, ускочыш. Багданава.
ЗАДРАЦЬ зак. ◊ ЗАДРАЦЬ НОГІ. Страціць прытомнасць. Нёміц ногі зъдраў, нёмца вадой атлівалі. Пожанькі.
ЗАДУМАЦЦА зак. Задумацца. Ёхуў, задумуўся, а тут бінзавос ёхуў, і палучылася аварыя. Запруддзе. 2. Надумацца. Задумаўся сын жаніцца. Савінічы.
ЗАДУМАЦЬ зак. Завейваць, заносіць снегам. Круціць, задумаіць дарогу. Кішуроўшчына. Зъдумалі сцёшкі. Вялікі Азярэцк.
ЗАДУМАЦЬ зак. Надумаць, вырашыць. Сюды задумала вярнуцца, там усё чужыя. Апечкі, Вялікі Азярэцк, Самсоны.
ЗАДУТЫ дзеепрым. Завеяны, занесены снегам. Дарога дужа задута. Багданава.
ЗАДУЦЬ зак. Завеяць. Задуло дарогу. Кляпчэва.
ЗАДУШЫЦЦА зак. Задушыцца. Каб вы задушыліся! (праклён). Запруддзе.
ЗАДЫ мн. Канец поля. Нъ зъдах – у канцы поля кусок. Свечы.
ЗАДЫМІЦЬ зак. Задыміць. Увёсь свет задымяць, застучаць, ні знаіш, куды пайсці пасцісь. Нямойта.
ЗАДЫХАЦЦА незак. Задыхацца. Нёшта з сёрцам у каровы, ідзё, задыхаіцца. Запруддзе.
ЗАДЫШКА ж. Задышка. У мянё задышка большая, дъшаць ціжало. Запруддзе, Заазер'е.
ЗАДЫШША н. Тое ж. Задышша ў яго. Алексінічы.
ЗАЕКАТАЦЬ зак. Пачаць выдаваць характэрныя гукі. А то сыч на бярэзіну сеў і як заякочэць – я-га-я-га. Нямойта.
ЗАЕСЦІ зак. 1. Задушыць, задзерці. Крычаць ратуначку, ажно старушку вязуць, воўк заёў. Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына. 2. Скусаць. Сляпні заёлі кароў – нільга падаіць. Запруддзе. 3. перан. Даймаць. Яна мянё так заёла, што ай-яй. Вялікі Азярэцк. Хай цябё хвароба заёсць! (праклён). Партызаны.
ЗАЕХАЦЬ зак. Заехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе. Заёдзьця, мой сват! Сяргейкі.
ЗАЁВІННЕ н. Месца, прастора за ёўняй. У ёўні і ў заёвінні складалі снапы. Серкуці, Запруддзе.
ЗАЁМ м. Захоп сярпом. Заём большы жыта быў, цяжка жаць. Самсоны.
ЗАЖАТЫ дзеепрым. Заціснуты. У мянё аорта зажата шчытавідкай. Нямойта.
ЗАЖАЦЬ зак. 1. Зжаць першы сноп, пачынаючы жніво. Сноп зажнёць, прынясуць на кут, паставяць да самае восені. Бярэш хлеб, соль к хлёбу – зажнуць, зашумяць бабы, пяюць. Кляпчэва, Марозаўка. 2. Захапіць, жнучы, жыта на суседняй чужой паласе. Зъжала, залёзла ў маю постысць. Заазер'е.
ЗАЖОН м. Зажынкі, пачатак жніва. Начынаецца зажон, засцілаець стол, адзін сноп прыносіць, ставіць у кут, яду, свёчку, памолімся. Кляпчэва.
ЗАЖЫНАЦЬ незак. Пачынаць жніво. Як зажынаюць жыта, зажынаюць сноп – і на кут. Запруддзе, Леснікова, Нямойта, Самсоны.
86 👁