Ж
ЖНЕЯРЫЦЬ незак. Жаць. Бывала, хто-небудзъ жнеярыць. Запруддзе.
ЖНІВАВЫ прым. Жнівеньскі. Жнівавэя апенькі ніхто не браў. Каралі.
ЖНІВО н. 1. Жніво. Вялікі Азярэцк, 2. Жніўныя песні. Пяюць пёсні ў жніво, жніво пелі. Апечкі, Багданава, Буй, Гарадзец, Каралі, Леснікі, Марозаўка, Нямойта.
ЖНІВОЧЫ прым. Жніўны. Въйна змірылася, а мы пяём жнівочые песні. Баравікі.
ЖНІЯ ж. Жняя, жнейка. Toe палучаець, што i харошая жнія. Нямойта.
ЖНЯЯРКА ж. Toe ж. Бувала, як жнеш жыта, ідуць жняяркі, скажуць: «Пъмагай бог». Скажаш: «Спасіба». Запруддзе.
ЖОНКА, ЖЫНКА ж. Жонка. Шчэ жывая жонка будзіць - пъбяжыць к другей. Нямойта. Жынка ўмерла. Баравікі.
Събаку выбіраюць пъ псярні, а жонку пъ радні. Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Леснікі, Леснікова, Закур'е. Пакуль жонка сніданне зварыць, сем раз мужа абманіць. Каралевічы.
ЖОПА ж. 1. Зад. I мамачка, й папачка, i бабачка - і ў ж... {жопе} ямачка [гавораць, як дзіця енчыць]. Багданава. 2. Ніжняя частка ступы. У ступі ж... {жопа}, с... {срака} ш у чълавека. Фасаўшчына.
ЖОПКА ж. Патоўшчаная частка яйка. Жопка ў яйца i дзюбъчка, носік, бялок i жаўток. Вялікі Азярэцк, Розмыслава.
ЖОРАЎ м. Жораў. Журавы прыляцелі, дзеўкі замуж зъхацелі. Каралевічы.
ЖОРНЫ толькі мн. Жорны, ручны млын. У жорнах два камяні. Жорны есць дзеравянныя, чыгуном набітыя. Міцюкова, Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Каралі, Марозаўка, Цясішча, Дуброўкі, Неўгадава.
ЖОРТКА ж. Жэрдка. Eтa во ручкі,ета во жортка. Замошша.
ЖОСТКІ прым. 1. Цвёрды. Сьпінка, сядзенне [у вазку] у каго мякка, у кагд жосткае. Нямойта. 2. Кастлявы. Жосткая я, худушчая. Нямойта. 3. Жарсткаваты. Жосткая такая баба. Гарадзец. Цяжолая карова, жосткая. Каралевічы. 4. Натурысты. Жосткі конь, нізашто не дасць сесці мальчукам, сцягніць зубамі. Рэчкі.
ЖОСТКІ прым. Рухавы, вёрткі, жвавы. Жосткі, дак i ў ступі ня зловіш. Кaралевічы, Багданава.
ЖОЎ м. Нажаваная маса ў роце. Ныбівайіцца жоў зы шчаку ў кыня, ён дажа шчаку зыйідаіць. Самсоны.
ЖОЎТА-РЫЖУВАТЫ прым. Жоўта-рыжаваты. Бальшэі ласі, жоўта-рыжуватыя, рогі дужыя. Багданава.
ЖОЎТЫ прым. Жоўты. Капыты - жоўтыя грыбы. Баравікі, Запруддзе.
ЖОЎЦЕНЬКІ, ЖОЎЧЫНЬКІ ласк. Луг такі жоўценькі ад адуванчыкаў. Запруддзе, Багданава, Неўгадава. Стаіць у печы мълако, стопіць - жоўчынькая. Нямойта.
ЖОЎЦІНЬКА прысл. ласк. Жоўта, жоўтага колеру. Пудалешкі красныя зверху, a пад нізам жоўцінька. Галашчакіна.
ЖОЎЦЬ, ЖОЎЧ ж. Жоўць. Жоўць па пячонкі у курыцы. Буй. Чым ні націрала ногі, жоўч брала. Нямойта.
ЖОЎЦЬ м. Жоўцевы пухір. Зразу ўдалілі жоўць. Івоні.
ЖУДЗІЦЬ незак. Непакоіць, турбаваць. Яна дажа i жудзіць малым, мішаіць. Заазер'е.
ЖУГУЧКА, ЖУГУШКА, ЖАГУЧКА ж. Пякучая крапіва з дробным лісцем; жыгучка. Крапіва тъкая жагучка, іна мелінькая. Савінічы. Крапіва дзікая —
19 👁