Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ж ЖАРКА прысл. Горача, душна. Хто кажыцъ жарка, а хто душна. Багданава, Вялікі Азярэцк. ЖАРКІ, ЖАРКГ прым. 1. Спякотны. Ой, як жаркое лёта - страх іх, гадзюк. 2. Цёплы, гарачы. Тады жаркай водой памочыш хлеп. Вялікі Азярэцк. Пяклг пръснак, пасодзіш на жаркую сковороду. Праёнак на скавародзе жаркай пяклі. Каралі. Не еж жаркі хлеб, хай прастынщъ. Бярэш жаркі хлеб, качает па цёлцу, як крикуны загаворваць. Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Каралевічы, Леснікова, Міцюкова, Парэчча, Ульянавічы. 3. Які дае многа цяпла. 3 ясеню дровы жаркія. Нямойта. 4. Хворы з высокай тэмпературай (?). Быў i галодны, быў i халддны, быў іжаркі. Ульянавічы. ЖАРНАСЁК м. Майстар, спецыяліст, які робіць жорны. Жърнасёк дзёлуў жорны - выцясаў, прьбіваў тднінькую дзірычку у ніжнім камені, куды устуўлялі вірцяно, a ў вёрхнім прыбіваў йічайку - большую ступку. Заазер'е. ЖАРОБКА ж. Жаробка. Жардпку i Грышку пярун забіў. Ракаў Засценак. ЖАРОБАЧКА памянш-ласк. Жаробачка стрыжэць вушмі Гарадзец. ЖАРОБЧЫК, ЖАРЭПЧЫК м. Непакладаны жарабок. Шрышка - малінькій, а тады жаробчык. Багданава. Жарэпчык - ёта нялёхчаны жарабдк, ёслі малады. Нямойта, Сукрэмна. ЖАРСТВА ж. Буйны пясок, дробныя каменьчыкі. Была рэчка, аж жарства відаць. Багданава, Ульянавічы. ЖАРТ м. Жарт. Кароў на Куполу папрывязвалі, павьівелі з хлявоў, які ж гэта жарт, гэта дур. Нямойта, Партызаны. ЖАРЧЭЙ прысл. Гарачэй. Хто хоча жарчэй, лёзе вышэй нь цапки Вялікі Азярэцк, Леенікі. ЖАРЧЭЙШЫ прым. Больш гарачы. Два часы хлеб пьсядзіць у пёчы, которая булка на жарчэйшым, которая на холоднейшим — сартуем. Міцюкова. ЖАРЬІШЧА ж. Спёка, гарачыня. Такая цеплата, жарышча. Цясішча. ЖАРЭНЦЫ толькі мн. Жорны, ручны млын малога памеру. Забыліся ўзяць жарэнцы (з казкі). Вялікі Азярэцк. ЖАСМІН, ЖЭСМІН м. Язмін. Куст жъсмту пад вакном, пахнецъ так. Багданава. Жэсмін цвіціць красіва. Леснікова. ЖАСЦША ж. Кавалак бляхі. Дзе йікая жасціна, то ён прынясё i пызыкладыйіць. Запруддзе. ЖАСЦЯНКА ж. Рэч, зробленая з жэсці. Вазу, жыъсцянку, здзёлана з гліны нашлі там. Жохава. ЖАСЦЯННІК м. Бляхар. Бляхір паёхаў, жасцяннік, кому крушку здзёлаіць, каму што. Манголія. ЖАЎЛАК м. Жаўлак, гузак, нарост. Жаўлакі грызці нада. Абразуваўся нёйкі жьулак, i ў больніцу пьлажылі. Багданава. ЖАЎЛАЧОК памянш. Ударыў руку, i нёйкі жьулачдк пьявіўся. Рэчкі. ЖАЎНА ж. Жаўна, чорны дзяцел. Жьуна - красівыя птушка, як грак росту. Сянно. ЖАЎНАРАЧКА ж. Жаваранак. Жаўнарачку паслухаць - вясной не паслухаеш, іхусё менш іменш. Дуброўкі, Нямойта. ЖАЎТУХА ж. Жаўтуха (хвароба). Жаўтуха - пёчань баліць. Баравікі, Гарадзец, Каралі, Леснікі, Леснікова. ЖАЎЦЁЦЬ незак. Жаўцець, набываць жоўты колер. Жаўцёіць i валища ліст, пьдмяту, ён зноў валіцца. Багданава, Буй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жаўтўха, жьўлак, жьўлачдк, жьўна, заазере, камў, крўшку, паслў, паслўхаць, птўшка, пьдмятў, пярўн, рукў, стўпку
2 👁
 ◀  / 426  ▶