Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ж ЖАВІНЫ мн. Ажыны. Жавіны ў гародзе свае. Багданава, Каралевічы, Леснікова, Міцюкова, Цясішча, Дуброўкі. ЖАГАЛА н. Джала. Пчала жагалам жгнёць, распохніць ліцд. Каралі. ЖАДЗІНА агульн. Прагны, скупы чалавек. Жадзіна ты! Гарадзец. ЖАДНАСЦЬ ж. Прагнасць, скупасць. Эта ui ад жаднасі{і бярэць. Багданава. ЖАДНЫ прым. Прагны, скупы. Гарадзец. ЖАК м. Рыбалоўная прылада: нерат з двума крыламі. Жак такг здзёланы з ттак, рыбу лавІць. Сукрэмна, Алексінічы. ЖАКЕТКА ж. Мужчынская i жаночая кароткая вопратка; жакетка. Жакёткі ic сукна на патклатке шылі. Каралі. ЖАЛА н. Джала. Жала з пчолы, пшчалы выходзщь з нутра. Закур'е. ЖАЛА н. Лязо. Жала тъпара тдчаць, як тупый тапор. Вялікі Азярэцк. ЖАЛАБОК м. Пра выгляд, які мае ўкладка бярвёнаў у драчку. Засёкі ў драчку дзёлалі, жълапкдм такт дзёлалі. Гарадзец. ЖАЛАСЛІВЫ прым. Схільны да жаласці, спачування, спагадлівы, чуллівы. Душой жалёіць, жальслівы. Багданава. ЖАЛАСНА прысл. Прачула, выклікаючы жаласць, спачуванне. Гэта бувала мая матка ай як пяёць, а жаласна! Буй. ЖАЛАСНЫ прым. Жаласны, спагадлівы, чуллівы. Жаласны, цалуіць мянё. Багданава. ЖАЛАСЦЬ ж. Жаласць, спагада, спачуванне. Німа дзяцёй i жаласці німа: а то каждага нада пірадумаць. Запруддзе. ЖАЛАЦЬ незак. Жадаць. Буць шчасьліва ўсігда i жълай мне, што я табё. Баравікі, Каралевічы, Латыгаль, Нямойта. ЖАЛЕЗЗЕ н. 1. Жалеза. Там жалёззе рэзаў, бьлванкі рэзаў. Багданава. 2. зб. Жалезныя рэчы, жалезны лом. Жалёззе ложыш [у бакі]. Нямойта. ЖАЛЁЗША, ЗЯЛЁЗІНА н. Жалезіна, жалезны прадмет. Жалёзін наставілі ўсякіх. Гарадзец, Каралевічы, Партызаны, Фасаўшчына, Неўгадава. Зялёзіну атвярнулі i бульбы дасталі. Леснікова. ЖАЛЕЗЫ мн. Жалезны капкан. Дзет пласкагупцамі чуцъ ръзняу тыя жалёзы. Ульянавічы. Ж А ЛЁТКА ж. Камізэлька. Надзёла жалётку - i къшалёк у къарман. Багданава, Гарадзец, Леснікі, Нямойта, Неўгадава. ЖАЛЕЦЬ незак. Шкадаваць, адчуваць жаласць да каго-н. Жалёць - ёта кьда пажалёіш рабёнка. Жалёў жднку i не ўжалёў. Багданава, Леснікова, Партызаны, Рэчкі, Сукрэмна. ЖАЛІЦЦА незак. Наракаць, скардзіцца на боль. Куды жаліцца? А ён сёрцам ні жаліўся, раптдуна памёр. Багданава, Леснікова, Партызаны, Рэчкі, Сукрэмна. ЖАЛГЦЬ незак. Джаліць. Жалщь пчъла. Запруддзе. ЖАЛКА прысл. Шкада. Мне ўсіх жалка. Багданава, Рэчкі, Цясішча. ЖАЛОБА ж. Смутак з прычыны чыёй-н. смерці. Готу жалдбі. Фасаўшчына. ЖАЛОБНЫ прым. о ЖАЛОБНЫ СТОЛ. Памінкі пасля пахавання. Куццю ядуць, як жалобны стол. У нас гэдак. Як кынчайтща жалобны стол, то ставюць нъ канёц столу еаду ў стыкані, то усе знспоцъ i выходзюцъ [з-за стала]. Жалобны стол ні ўбіраюць да заўтра. На заўтра схддзяць на кладбішча, тады паабёдаюцъ на гэтых сталах, а тады ўжо разбіраюць. Закон такі. Так робяцъ хоць шасцты, хоцьугддкі. Закур'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўльбы, еадў, закуре, нўлі, пласкагўпцамі, пірадўмаць, раптдўна, цалўіць, ядўць
7 👁
 ◀  / 426  ▶