Старонка 186
◀ / 426 ▶
Ні дуплá ў бульбіне, нічога. Нямойта. У ступе выдзеўбаная дуплё і туўкач. Жохава. Дуплё ў дубі дзеці патпалілі. Фасаўшчына. ДУР ж. Дур, зацямненне свядомасці. У Леплі тры разы ляжала, дур у галаве стала, павесілася. Закур'е. ДУР м. Дурасць. Якей гэта дур зайшоў? Нямойта. ДУРАК м. Дурань. Еслі адзін дурак укініць камінь у возіра, сем разумных не найдзіць камінь. Сянно. У яе шэсь дзяцей і ўсі дуракі, божа! Чуцькі. Дару мех буракоў, каб ня быў [муж, жонка] дураком (вясельнае пажаданне). Каралевічы. Кажыць, што німа дурука, сядзіць і сваю душу ў госці прыглашайіць. Дуброўкі. ◊ САТВАРЫЦЬ ДУРУКА. Учыніць глупства. Дурука сатварыў тады, што прэмію ні ўзяў. Сянно. □ П'яны праспіцца, а дурак ніколі. Багданава. ДУРАТА ж. Дурнота, глупства. Бываіць і свая дурата, а бываіць і судзьба. Каралевічы. ДУРАЧЧО н. зб. Дурні. Во дураччо былі людзі! Запруддзе. ДУРМАН м. 1. Блекат (?), дурнап'ян (?; расліна). Дурман цвіціць белым, корань як хрэн. Парэчча. 2. Дурман (пра алкаголь). П'янка – дурман такі. Баравікі. ДУРНА прысл. Кепска. Неяк у галаве дурна станець. Нямойта. ДУРНАП'ЯН м. Каласоўнік (?; расліна). Дурнап'ян у пшаніцы. Ён як касцёр, толькі буйней. Фасаўшчына. Дурнап'ян – такая трава, расцець званочкамі, чорнае зёрнышка, як мак усё роўна. Каралі. ДУРНАТА ж. Глупства, дурасць. Той спакойны малец, дурнаты ня дзелаіць. Нямойта. ДУРНЕЙ прысл. Дурнейшы. Я ні дурней каго-нібуць. Каралевічы. ДУРНЕЙШЫ прым. Менш разумны, непісьменны. Раньшы людзі былі дурнейшыя, ніграмътныя. Гарадзец. ДУРНЕЦ м. Дурань, дурыла. Во дурнец які чълавек. Буй. Дурнец ты, – кажа. Серкуці. ДУРНЕЦЬ незак. 1. Узбуджана рэагаваць на з'яўленне (пра курэй). Тхор кураціну любіць, куры дурнеюць, давіць па днэй, пака ня кончыць. Міцюкова. 2. Дурачыцца, дурэць, сваволіць. Што ты перад усімі дурнееш? Нямойта. ДУРНІНА агульн. Дурань, дурніца. Во дурніна, учупіўся і б'юцца, во вэрхал паднялі. Запруддзе. ДУРНІЦА агульн. Іна баба як дурніца. Чуцькі. ДУРНІЦЦА незак. 1. Займацца глупствам, дурачыцца. Старая баба дурніцца: гадая на Каляды. Каралевічы. Во што мы дурніліся! Запруддзе. 2. Скандаліць, бясчынстваваць. Бясіцца будзіць, дурніцца, б'ецца [п'яны муж]. Багданава. 3. Страчваць розум, развагу. Дурняцца людзі: не могуць, каб ні піць. Баравікі. ДУРНІЦЬ незак. ◊ ДУРНІЦЬ ГАЛАВУ. Надакучаць, назаляць. Ні дурні ты галавы. Запруддзе. ДУРНІЦЫ мн., ДУРНІКА ж. Дурніцы, буякі. Дурніцы такія сінія. Заазер'е. Дурніцы ё, як чарніцы. Сок з дурніц смашны. Рвоты былі ад дурніц ці ад багану. Дык ў каноплі клалі, як пойдзіш ў лес ці ў ягады, ці у дурніцы. Багданава. Ягъды брусніцы, дурніцы, чарніцы растуць. Баравікі. Дурніцы растуць, а гълава баліць ад багьна. Вялікі Азярэцк. Дурніцы растуць у багну. Галава разбаліцца, бегалі ў каноплі, каб галава ні балела. Таму і дурніцы звалі. Дурніцы завём, а хто галубіка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 426 ▶