ДЗЁТКІ мн. Ласкавы зварот да людзей, чалавека. А, дзёткі маё, і усяк было: і холадна і голадна. Цясішча.
ДЗЁЎКА ж. Дзяўчына. Якая яна ё дзёўка, ні нада смяяцца над дзёўкамі. Запруддзе. Трое дзяцёй і ўсе дзяўкі. Ульянавічы. Дзёўцы кап красівы малец, ніважна, што бёдны. Дагаварылася з бёдным да красівым, украў яё. Вялікі Азярэцк. Дзёўку будзіш браць ці не? Закур'е. ◊ радзіць У ДЗЁЎКАХ, У ДЗЯЎКОХ. (Нарадзіць дзіця) да замужжа. Матка яё ў дзёўках радзіла. Багданава, Сянно. Унучка мья ў дзяўкох радзіла. Дольдзева. ◊ У ДЗЯЎКОХ. 1. У дзявоцтве, да замужжа. У дзяўкох з Матрунай гулялі. Сянно. 2. Заставацца (застацца) незамужняй. Паслёдні год ёй быць у дзёўках: малец з арміі прыйдзіць і вясёлле згуляюць. Нямойта. Асталася ў дзяўкох і усё клянёць. Алексінічы.
□ Аўгустоўская муха, як дзёўка-сядуха. Алексінічы. □ Журавы прыляцёлі – дзёўкі замуш захацёлі. Каралевічы, Багданава.
ДЗЕЎЧЫНЯ ж. Дзяўчынка. Малец і дзеўчыня памёрлі. Партызаны.
ДЗЁЦКІ прым. ○ ДЗЁЦКАЯ БАЛЁСЦЬ. Дзіцячыя канвульсіі. Дзёцкая балёсьць пала на сэрца – храп і ўсё. Багданава.
ДЗЁЦЦА зак. 1. Дзецца, знайсці прытулак. Як дзярэўню спалілі, нам жа дзёцца нёйдзе было. Што дзёлаць, дзе дзёцца з ёстай ямы, і усё паразбёгліся. Леснікова. Паслухаў, усіх растралялі, дзёцца нёдзе. Фасаўшчына. 2. Прапасці, знікнуць. Дзёй-та рыдлёўка мья дзёлься? Запруддзе. Сама ні знаю, дзе дзёўся галёнь. Кляпчэва. Дзе ён дзёўся? Нямойта, Багданава, Ульянавічы. Я ш і касіла, дык во дзе сіла дзёлась. Леснікова. Снех выпьдзіць, а тады нявёдыма дзе дзёніцца. Кішуроўшчына.
ДЗЁШАВА прысл. Танна, нядорага. Трошку дзёшава праъдала казу. Запруддзе. Дзёшава аддаў. Заазер'е. Карандашы дзёшава у то ўрэмя стоілі, пакупалі й пісалі. Парэчча.
ДЗЕШАВЫ прым. Танны, недарагі. Была ж дзешавая гарэлка, на Міколшчыну гулялі. Чуцькі, Запруддзе.
ДЗЁГАЦЬ м. Дзёгаць. Дзёхцім збрую мазьлі, боты мазьлі, юхтовыя боты. Гарадзец. Дзёгьць, што калёсы мазаць, быў, у бочцы вазілі. Нямойта.
ДЗЁРАН м. 1. Верхні ўдзервянелы пласт глебы. А я ўжо дзёран ні атрызала, а так вот разрэзала. Леснікова. 2. Выразаны пласт дзёрну. Дзірнамі зьлажывалі яго, тое поля, а яно спаўзаіць. Запруддзе. Калі зямля хужэйшая, то дзёран кладуць. Лён дзёрнамі націскалі, як мачылі. Закур'е.
ДЗЁРЗКІ прым. Няўступчывы, рашучы, смелы. Дзёрзкая такая, не ўступіць. Савінічы.
ДЗЁРКА ж. Цёрка, тарка. Дралі на дзёрку бульбу, дабаўлялі мяса, сала, ладкі пяклі. Ракаў Засценак.
ДЗЁРТЫ прым. Здробнены на тарцы. Каша з дзёртай бульбы: дробнымі кусочкамі сала пакрышыш, валлёш – дужа любіла ёсці. Леснікі.
ДЗЁЎБАЦЬ незак. Дзяўбці, дзяўбаць. Дзяціл і ўдот – ёта адзінакавыя, яны дзёўбаюць. Вялікі Азярэцк.
ДЗІБАНУЦЬ зак. Дзеўбануць. Сагнулася даваць мёшанку у сараі, а курыца мне як дзібанула ў зёнка. Леснікова.
ДЗІБЯЛЁЙШЫ прым. Паздаравелы, падужэлы. А с Полацка ён прыёхаў дзібялёйшы [пасля бальніцы]. Буй.
80 👁