таплю сянні. Неўгадава. Цёпла, калі грубⁿку пратаплю. Закур'е. ГРУБАЧКА памяньш. Грубачка – ета шчэ да вайны былі, во стаялі каля печы. Багданава.
ГРУБЫ, ГРУБЫ прым. 1. Тоўсты. У каровы грубая кожа. Серкуці. 2. Нізкі, непрыемны на слых (пра голас). Абеі нашы грубэя гаъласа. Кляпчэва. 3. Каляны, шурпаты (пра тканіну). Сваёга палатна юбкі грубэя ткалі. Цясішча. 4. Няветлівы, некультурны. Мужык прышоў, грубы такі [не паздароваўся]. Нямойта. 5. н. Тлустая страва. Яна грубое ня есць. Закур'е.
ГРУ-ГРУ выкл. Перадача гукаў удару грому. Гру-гру – гром грыміць. Каралевічы.
ГРУД, ГРУТ м. 1. Груда, куча. Скідуюць у грут [навоз], ён перапрэіць, растрасаюць, заворуць і тады сеюць. Станюкі. У грут скінуў сучча і запаліў. Заазер'е. У грудᵗ наскідалі ламачча. Багданава. 2. Вогнішча. А раньшы [на Купалле] груды [рабілі]. Дровы нацягаюць, груд гарыць, пяюць. Заазер'е. 3. прысл. Вялікая колькасць, шмат. Грут намыйіш плаццproperly. Каралі.
ГРУДА ж. Груда, вялікая куча. Ляжаць груды яблык, як стог сена. Неўгадава. Грудамі ляжаць яблыкі у гародзі. Вялікі Азярэцк.
ГРУДЗІ толькі мн. 1. Грудзі. Як спужалася, дала грудзі мальцу – і ўсё. К адной бабі знасіла – нічога, у Віцебска сказалі везці. Багданава. 2. Грудная клетка. У грудзёх цяжка: малака папіла халоднага. Каралевічы. Каб табе кашаль грудзі біў! (праклён). Запруддзе. ◊ ПАД ГРУДЗЯМІ (ГРУДЗЬМІ). Пад дыхавіцай, у сонечным спляценні. Пад грудзямі, пад костачкай баліць. Багданава. Галава замучыла, пад грудзьмі часта баліць. Багданава. З дзядоўніку шышкі, корэнь тапіла і піла, як балела пад грудзямі. Чуцькі. ◊ ЗА ГРУДЗІ ўзяцца, схапіцца. Узяцца (схапіцца) за адзенне. Ён за грудзі – дай грошы. Каралевічы.
ГРУДЗІНКА ж. Грудзіна, грудная косць. Грудзінку высякаюць. Грудзінку абразаюць срадзі ног [у свіней]. Багданава. Грудзінка ў свінні. Гарадзец.
ГРУЗД, ҐРУЗД м., ГРУЗДЫ, ГРУЗДЗЯ мн. Грузд, грузды (грыбы). Грузд белы сядзіць, здаровы. Ну, яны ўкусные грыбы. Багданава. Во такія тоўстыя грузды былі. Запруддзе. Белых груздоў німа, аж на Лепіль ездзім берыць. Закур'е, Апечкі, Карпавічы. Чорныя грузды па ельніку і дзе бярозы. Дуброўкі. Ґрузды чорныя. Груздзя харошыя грыбы, жырныя, іх варуць і халодныя ядуць. Вялікі Азярэцк, Дуброўкі.
ГРУЗНЫ прым. Мажны, тоўсты. Тъкая грузная баба была, мо сто гадоў, а грузнъя. Запруддзе.
ГРУЗУВЫ прым. Грузавы (пра машыну). Грузувая машына мяне ні ўзіла. Падворыца.
ГРУЗЧЫК м. Грузчык. Рысі ёсь, з дрэва на грузчыкуў прыгъла. Вялікі Азярэцк.
ҐРУК м. Крумкач, груган. Ґрукі – у іх дзюпкі белыя, а самі чорныя, наліцяць на кукурузу. Каб табе ґрукі вочы павыдзіралі! (праклён). Запруддзе.
ГРУК-ГРУК, ГРУК-СТУК выкл. Перадача гукаў руху пацука. Грук-грук – скачыць смалянка. Нямойта. Грук-стук – крыса усё аблазіла. Нямойта.
ГРУКАТ м. Грукат. Грукат гэты – пулямёты стръляюць, сталі бамбіць. Серкуці.
ГРУКАЦЦА незак. Грукацца, з сілай стукацца. Грукаюцца ў дзверы, міліцыянер. Багданава.
ГРУКАЦЬ незак. Грукаць, моцна, з сілай стукаць. Грукаюць ночча, а ў мяне дзеці бальнэя. А мы дыгъварыліся, ён і грукаіць у акно. Багданава. Дъвай камнямі
78 👁