а шэрсць кръснавата, пат рыжава. Вялікі Азярэцк. Гнёды конь аж зълацістыя па ём [валасінкі, шарсцінкі]. Нямойта. Гнядэя коні. Гнядэі коні ўсе былі ў калхозі. Розмыслава.
ГНЁТ м. Гнёт, стос. Гнёт такі, кнішкі піралісталі, яго ні нашлі. Леснікова.
ГНІДЫ мн. Гніды, лічынкі вошы. Шукаіць гніды жывэя, гніды паб'ёць. Было іх з вайны. Гора было. Багданава.
ГНІЛАВОЗ м. Шампіньён. Закур'е.
ГНІЛІНА ж. Дуплаватае гнілое дрэва. Дрэва такое выбіраць – гніліну на улей. Выб'іць гніліну на улей. Манголія.
ГНІЛЛЁ н. зб. 1. Падгнілыя прадметы, пабудовы, старызна. Яна ўжо гніллё, скора забурыцца [хата]. Гніллё ета ўсё узляпілі на яе [аддалі ўсё дрэннае]. Дольдзева. Гніллё эта, ужо яно староя. Нямойта. 2. Ляжалыя грушы. Пчолы любяць гніллё [грушы, як паляжаць]. Кішуроўшчына.
ГНІЛУШКА ж. 1. Гнілушка (гнілая палка, пень, кавалак дрэва, нешта гнілое). Гнілушкі з ліп, грып з дуба і арэшніка кладуць у дымар зямцы. Сянно. Нашлі гнілушку, купілі [хату]. Апечкі. 2. Перамёрзлая на полі бульба. Гнілушкі і тэй ні было. 3. Страва, прыгатаваная з гнілой бульбы. Гнілушак напяку, дзеці ў школу бралі. Гнілушкі ў вайну варылі, нарасхват [былі]. Гнілушку елі, краскі, шчавель – уся паддзержка. Цясішча.
ГНІЛЫ прым. 1. Гнілы, трухлявы. Яно [сучча] ш ужо гнілоя, так яно і трэцца. Заазер'е. Саломы гнілэй дадуць, сена німа. Пожанькі. Тапі-тапі гнілымі дрывамі – усёроўна холадна у хаце. Дуброўкі. 2. Бясснежны. Гнілы год – снегу німа. Дольдзева.
ГНІЛЬ ж. ◊ ГНІЛЬ ЯГО ЗНАІЦЬ. Пра поўную пагарду ці абурэнне адносна некага ці нечага. А гніль яго знаіць. Запруддзе.
ГНІЦЬ незак. Гнісці. Стаў верх зруба гніць і валіцца [у калодзежы]. Кляпчэва. Хата пагніла, гніець ужо. У нізіні бульба гніець. Гарадзец. Урадзіла бульба да гніець. Гарадзец. Гніець бульба гніець ў капцах. Неўгадава.
ГНОЙ м. 1. Гной, угнаенне. Вот у мяне гною у хлеве много. Багданава. Гной нада вазіць да растрасаць. Буй. Сястра гноем гуркі закрывала. Запруддзе. На сабе вазілі гной у начоўках. Фасаўшчына. Карова на гнаі стаіць. Неўгадава. Йіх [гнаявікоў] есь, яны нъ гнаіі [растуць], а йіх ні бяруць. Міцюкова. 2. Гной у балячцы, пры нарывах, заражэнні. Гной спускалі, пералівання крові здзелалі [як скулы былі]. Жохава. Летні дошч – на карову гной (прыкмета). Гарадзец.
ГНУЦІКІ толькі мн. Сані з гнутымі палазамі. Здзелуў гнуцікі. Гарадзец.
ГНУЦЦА незак. Згінацца. Пальцы не гнуцца. Буй. Пака рукі гнуцца, буду тут жыць. Цясішча.
ГНУЦЬ незак. Гнуць, згінаць. Пъкажу, як гнуць пълазы. Марозаўка. Ясінь гладзінькій ръспарюць і гнулі дугі. Запруддзе. Абады гнулі. Рэчкі. У тых, хто гнець палазы, ґбала есць. Парэчча.
ГНЯЗДЗЁНА н. Гняздо. Гняздзёнаў напавілі вароны. Баравікі.
ГНЯЗДО н. 1. Гняздо. Проці хаты гняздо буцяна. Нямойта. Пъпадзеш на гняздо, а там мъшаняты. Багданава. Буран быў скінуў гняздо, сабраліся мужукі і ўсцягнулі наверх. Запруддзе. У зарьснікъх нъ лазе гняздо [сарокі]. Сянно. Шэркі – эта вяснушкі. Хто гнезды разараіць, у таго шэркі будуць (прыкмета). Фасаўшчына. Нада назбіраць у подак шчэпак. Голы, босы тры разы аббегці кругом хаты – будзеш находзіць птушыныя гнезды (павер'е). Багданава. 2. Лунка, ямачка. У гняздзе,
90 👁