Старонка 111
◀ / 426 ▶
ВЫНІМАЦЬ незак. Вымаць, даставаць. Стаў сваё вынімаць с чумудана. Запруддзе, Апечкі, Неўгадава. ВЫНУШАНЫ дзеепрым. Вымушаны. Я вынушан скъзаць табе тоя. Запруддзе. ВЫНЮХАЦЬ зак. перан. Пазнаёміцца. Унучка шчэ не вынюхала нікога. Нямойта. ВЫПАЛАШЧАЦЬ зак. Выпаласкаць. Нада ж выпалашчаць палатно, як цёпла. Чуцькі. ВЫПАЛІЦЬ зак. Выпаліць, спаліць. Іх усіх выпалілі, яны падзелалі сабе зімлянкі. Нямойта. ВЫПАЛІЦЬ зак. Выпалаць. Буракі большэя былі, выпаліла. Сукрэмна, Сянно. ВЫПАНДЗІЦЬ зак. Моцна пабіць, адлупцаваць. Ён яе выпандзіў за тое, што гуляла. Розмыслава. ВЫПАСЦІ зак. Выпасці. Калі выпадзіць зуб зверху, то кідай пат печ. Нямойта. ВЫПАСЦІ зак. З'явіцца, вырасці. Во цяпер могуць выпасць апенкі, жытнікі. Запруддзе. ВЫПАЎЗАЦЬ незак. Выпаўзаць, выходзіць. Ня можна іці нъ Благавешчыння ў лес – вужы выпаўзаюць, а на Узвіжання – хуваюцца. Вялікі Азярэцк. ВЫПАЎЗІНЬ м. Скінутая скура гадзюкі; выпоўзіны. Выпаўзінь з гадзюкі вазьміця ў трапъчку і дуваць, як целіцца карова, то дуваць у хлеб, штоб вышла паследства. Заазер'е. ВЫПЕРЫЦЬ зак. Выперыць. Як ужо выбелюцца скуты, нада іх запарыць, у возера несці і іх выперыць. Багданава, Вялікі Азярэцк. ВЫПЕЧКА ж. Печаныя вырабы. Выпечкі дзелалі, салоткія, рассыпаюцца. Фасаўшчына. ВЫПЕЧЫСЯ зак. Выгараць, выліняць. Выгарыла, выпеклася адзіяла. Леснікова. ВЫПІКАЦЬ незак. Выпальваць, выбельваць. Залу бралі, мачылі лён, на сонцы выпікалі. Нямойта. ВЫПІКАЦЬ незак. Выпякаць, пячы. Так жа ні выпікалі раньшы. Гарадзец. ВЫПІНАЦЦА незак. перан. Высільвацца, намагацца. Крычыць, выпінаецца. Дольдзева, Манголія. ВЫПІЎКА ж. Выпіўка. Ёсь у мяне выпіўка, то даю. Міцюкова. ВЫПІЦЬ зак. Напіцца гарэлкі. Ні да чога яму дзела нет – толькі выпіць. Вялікі Азярэцк. ВЫПЛАКАЦЬ зак. Выплакаць. Што яна выплакала, ён уз'ехаў на ету бабу, яго асудзілі. Запруддзе. ВЫПРАМІСТЫ прым. Больш прамы, роўны. Смарчок гэты болі такі выпрамісты, тонінькі. Баравікі. ВЫПРАСТВАЦЬ незак. Выпростваць, выпрамляць. Ты старайся нагу выпраставаць. Каралі. ВЫПРАСТАЦЬ зак. Перацягнуць, ударыць. Як выпрастъў палкъй па плічах. Чуцькі. ВЫПРЫГНУЦЬ зак. перан. Вываліцца. Тая сціна, іна скора выпрыгніць туды ў дом. Баравікі. ВЫПУКНУТЫ прым. Выпуклы. Выпукнутае бруха ў пілы. Вялікі Азярэцк. ВЫПУСКАЦЬ незак. 1. Выпускаць. Трэба курэй выпускаць. Багданава. 2. Адкладваць лічынкі. Белінькія мятлухі выпускаюць чарвей нъ капусту. Сукрэмна. 3. Даставаць насенне. Выпускаю сіміна з памідора, пірабіраю і блюду. Леснікова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 426 ▶