ПАДЦЯЛЕЖЫЦЬ – завярнуць убок пярэднія колы ў воза так, каб ён перакуліўся: часам так выварочвалі сена, салому ці бульбу з фурманкі. У
ПАД'ЯЛДЫКВАЦЬ – пакепліваць з каго-небудзь. – Годзе табе ўжо пад'ялдыкваць!
ПАЗАВУГОЛЛЕМ – за вуглом, у цёмным месцы. – Так і цёгаецца з хлопцамі пазавуголлем, каб людзі не бачылі.
ПАЗАЛКІ – вада пасля мыцця бялізны. У
ПАЗЫРЫЦЬ – прагнаць каго-небудзь.
ПАКАМІСЬ – пакуль што.
ПАКЕПЛІВАЦЬ – жартаваць, насміхацца над кім-небудзь.
ПАКІДЗІШЧА – што-небудзь ці хто-небудзь, пакінуты ўсімі. – Тое поле – пакідзішча, бо там нічога не расце. Ніхто на ёй так і не ажаніўся, на пакідзішчы гэтым. К
ПАНЯЦЬ – паганяць (каня). У
ПАПІХАЙЛА – безыніцыятыўны чалавек, якога трэба «папіхаць», каб ён узяўся за якую-небудзь справу.
ПАПХНУЦЦА – нехаця пайсці. – Ну, я ўжо папхнуся на працу.
ПАРАЗУМІЦЦА – параіцца.
ПАРТАЧЫЦЬ, ПАРТОЛІЦЬ – нешта рабіць ды сапсаваць.
ПАРЫНГЕЛЬ (г – выбуховае) – (лаянк. пра мужчыну; мабыць, ад польскага прозвішча).
ПАСОЛЯ – фасоля.
ПАТРАБЯЗ(С)КІ – маленькія кавалачкі, драбяза (у дачыненні да якой-небудзь рэчы).
ПАТРАФІЦЬ – зрабіць як след, так, як трэба; зрабіць учынак, каб спадабаўся каму-небудзь. – Ой, вельмі цяжка ёй патрафіць, бо яна ж з мухамі.
ПАЎПРЫЦА – (лаянк. пра жанчыну).
ПАЎТАРА ЛЮДСКОГА – не па-людзку.
ПАХАДЗЕНЬКІ – штовячэрнія ці начныя пагулянкі. – Ды што гэта ў цябе, старога, за пахадзенькі?
ПАХАЎБЕЙ – (лаянк. пра мужчыну).
ПАЦЕПАЦЬ(ЦА) – паціскаць плячыма.
76 👁