ЖАЛАБТАЦЬ, ЖАЛАПАЦЬ, ЖАЛАХТАЦЬ - многа піць вадкага за раз i часта.
ЖАНКЕ - жанчыны.
ЖЛУКЦЩЬ - гл. Жалабтаць.
ЖМ/НДА- скупы(ая) на дробязі.
ЖМ/НДЗІЦЬ - быць скупым(ой) на дробязі.
ЖЬ/МРЫЦЬ - есці, уплятаць за дзве шчакі.
ЖЫСЦЬ - ЖАСЦЯНКА - дрэннае, таннае жыццё.
ЗАБІВАЕ ДЫХ - не дае слова сказаць, запярэчыць ці апраўдацца.
ЗАБРЬ/НДАЦЬ - запэцкаць, заляпаць брудам адзенне.
ЗАБРЫНДОХА - неахайны чалавек.
ЗАБУБ/іННЫ - неадукаваны, цёмны чалавек.
ЗАГАВАЛАК- непаваротлівы, таўсматы ганарысты мужчына, які не з усімі даецца гаварыць i з якім не хочацца мець справу. У ЗАДАВАЛІСТЫ - ганарысты.
ЗАЙСЦ/СЯ - моцна плакаць, да анямення (пра дзіця). - Малое плача, аж заходзіцца.
ЗАКАБЛУК, ЗАКАБЛУЧНЫ - мужчына, які "пад каблуком у жонкі".
ЗАКАРХНУЦЬ - крыху паспаць у нязручным месцы. - Прыткніся хог/ь тут, каля пены, закархні.
ЗАЛУВ/ЦА - залоўка. Б ЗАМГНУЦЬ. - Не замгнеш, як лета проіідзе.
ЗАМЬ/ЗГАЦЬ (г - не абавязкова выбуховае) - запэцкаць.
ЗАПАМАГЧЬ/СЯ - заручыцца дапамогаю.
ЗАТРАП£ЗНЫ -абы-які, не відны на выгляд.
ЗАХВІЦ, ЗАХВ1Ц0НЫ - шалёны, дурнаваты ў паводзінах. У ЗАХРЛСНУЦЬ - прыпыніцца пасля хады; загрузнуць у багне.
ЗАЦЯЦЬ РУКІ - Чым далей, тым галадней; хутка ужо яя будзе за што i рукі зацяцъ.
ЗА Я ГО РУКА МI - Гэта ён згубіў (натварыў), гэта - за яго рукамі
Дадатковыя словы
жмінда, жміндзіць, жьімрыць, забрьіндаць, забубіінны, зайсціся, залувіца, замьізгаць, запамагчьіся, хогіь
21 👁