Старонка 16
◀ / 39 ▶
ГНЮСЛІЦЬ – пэцкаць, абрабляць што-небудзь так, што нават потым глядзець на яго агідна. ГНЮСЯВІЦЬ – нячыста вымаўляць, гаварыць неразборліва. ГОПАЛА, ГУПАЛА – таўсматы чалавек, які ходзіць цяжка, з натугаю. К ГРАТКА, ГРАТАЎКА – самаробныя полачкі з фіранкай на кухні для посуду. У ГРОМ-БАБА – высокая, тоўстая, нязграбная жанчына. ГРЫБАТЫ – чалавек з тоўстымі губамі, губаты. ГРЫБЫ – тоўстыя губы. ГРЫМЧЫЦЬ – есці; шумна есці, храбусцець. ГУБЕСЯ, ГУБЭЛЯ – губаты(ая), з тоўстымі губамі. ГУКАЦЬ – Свіня пачала гукаць – трэба весці да кныра. ГУТАТАЦЬ – калыхаць, гушкаць дзіця на руках. ГЭДАК – так, гэтак. Б ГЭЛЬЦАЦЬ – бегаць, падскокваючы; праводзіць час то з адной жанчынай, то з другой. – Ён толькі і ўмее што па бабах гэльцаць. ГЭСТАКА – тут. Б ДАБІТНЫ – праходны, дападны. – Ён дабітны – усяго дастане. ДАБІЦЦА СКУТКУ – упарадкаваць, раскласці належным чынам рэчы, думкі. ДАГЫРКАЦЦА – настойліва прасіць не ў вельмі ласкавай форме. – Колькі ўжо прасіла забіць цвік – ну ніяк не дагыркаюся. ДАЙСЦІ – памерці. ДАЙЦЕ МЁДУ АТРАВІЦЦА! – (пры рэагаванні на бесталковы, але не зламысны ўчынак іншага). ДАК – дык. ДА НАШАГА БЕРАГУ НІЧОГА ДОБРАГА НЕ ПРЫПЛЫВЕ: АБО ШЧЭПКА, АБО Г. ДАПЕТРЫЦЬ – дадумацца самому, зразумець. ДАПЯЦЬ – дайсці, даехаць, дабрацца туды, куды цяжка. – Хто б мог падумаць: ён і туды ўжо дапяў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 39 ▶