ЗЯМЁТ наз., м., р. -у. Агарожа з бярвенняў. Такія зямёты наставіў, што й ні заляціць птушка. Аб.
ЗЯЛО наз., н., р. -а. Пустазелле, насенне пустазелля. У просі дужа многа зяла. Аб. Купіла грэчкі—адно зяло. Жур.
ІСТОБКА наз., ж., р. -і. Будынак, дзе захоўваецца бульба, буракі, ставіцца на зіму капуста. Аб., Жур. Параўн.: стопка, варыўня. Клетнае Глускага раёна.
КАГАЛ наз., м., р. -у. Шумнае зборышча людзей. Сабраўся ўжо кагал, нічога ні зробіш цяпер. Жур.
КАПАЦЬ дзеясл., -а-ю, -а-еш, перах., незак. 1. Капаць. 2. Капаць бульбу (буракі) — убіраць бульбу (буракі). Капаць бульбу памаглі студэнты й вучанікі. Аб., Жур.
КАТУ выклічн. Аб Параўн.: кац, псік. Клетнае Глускага раёна.
КІЁЎКА наз., ж., р. -і, звычайна ўжываецца ў мн. Аб. Пачатак кукурузы. Кукуруза расьце ў калгасі, а кіёўкі толькі ў гародзі, а разьніцы німа ніякай. Аб.
КРАЛЯ наз., ж., р. -і, звычайна ўжываецца ў мн. — кралі (каралі). Кралі рассыпала, ніяк ні пазьбіраю. Аб.
КРУПЕНЯ наз., ж., р. -і. Страва з круп. Наварыла крупені цэлы чыгун, трохі засівіла малаком. Аб.
КРУЦЕЛЬ наз., м., р. -я. Чалавек, які жыве абманам, прайдзісвет. Аб.
КОПАНЬ наз., ж., р. -і. Сажалка. Копань самі капаюць і мочуць там пяньку, лён на кужаль. Аб.
КУБЕЛ наз., м., р. -а. Круглая бочка для адзення, палатна, збожжа. Я прывізла сьвякрусі два кублы адзежы. Аб.
КУЛЬ наз., м., р. -я. Кулямі крышы крыюць. Аб.
КУЛАГА наз., ж., р. -і, ужываецца толькі ў адз. Мучная страва з калінаю. Сёньні печ натапіла дужа жарка, буду кулагу варыць. Аб.
КУХТАЛЬ наз., м., р. -я. Ужываецца ў злучэнні з словам «даць». Даць кухталя — ударыць кулаком пад бок, рабро. Дай яму кухталя, каб ня лез. Аб.
ЛАДКА наз., ж., р. -і. Аладка. Аб.
ЛІСАПЕТА наз., ж., р. -ы. Веласіпед. Аб.
ЛУПАТЫ прым. З вялікімі вачыма. Аб.
78 👁