Старонка 85
◀ / 200 ▶
ВЕХАЦЬ наз., м., р. -хц-я. Пучок саломы або травы, якім мыюць посуд. Аб. ВІКОНА наз., ж., р. -ы. Абраз. Віконы займалі ўвесь вугал за сталом. Аб. ВІЛАШНІК наз., м., р. -а. 1. Цаўё ў вілках. 2. Месца каля печы, дзе стаяць вілкі. Аб. ВІЛЬЧЫК наз., м., р. -а. Стык двух бакоў страхі. Аб. ВІР наз., м., р. -у. Глыбокае месца ў рэчцы. Аб. ВІРЛАВОКІ прым. Чалавек, у якога вялікія вочы. Аб. ВОДВІДКІ наз., р. -аў, адз. няма. Трэба схадзіць у водвідкі. Аб. ВУГНЯВЫ прым. Чалавек, які гаворыць у нос; гугнявы. Аб. ВУЛАЧКА наз., ж., р. -і. Завулак. Аб. ВЫПІЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. 1. Выпіць. 2. З'есці (проса), выпіваюць неабмалочанае проса вераб'і. Махалам ні намахайісься, усё проса віраб'і выпілі. Аб. ВЫРАДЗІЦЦА дзеясл., -уся, -ішся, неперах., незак. Прыгожа апрануцца. Вырадзілася як на вясельля. Аб. ВЫСАДКІ наз., адз. няма. Буракі, морква, капуста, якія садзяць вясной для насення. Сёліта ўсе высадкі памерзлі. Аб. ГАЛУШКА наз., р. -і, звычайна ўжываецца ў мн.—галушкі. Бульбяныя клёцкі, звараныя ў малацэ. Устань рана, дык зьдзелаю галушкі. Аб. ГАРОЧЧЫК наз., м., р. -у і -а. Кветнік. Насажу сёліта ў гароччыку клубніц. Аб. ГЛЯК наз., м., р. -а. Вялікі збан для мёду. Аб. ГРАЗКА прысл. Мокра, брудна ў хаце, на дарозе. У йіх на сталё гразка, нільзя есьці. Аб. ГРУБКА наз., ж., р. -і. Галандская печка. Трэба ўжо, сынок, грубку тапіць. Аб. ГУБКА наз., ж., р. -і. Мера палатна або асновы па даўжыні сцяны, на якой «снавалі аснову». Паставіла кросны губак на пяць. Аб. ДАРМА прысл. А мне ён дарма аддаў. Аб., Жур. ДРАЧ наз., м., р. -а. Зношаны венік. Пашукай там драч на дварэ. Аб. ДРАЧОНІКІ наз., м., часцей ужываецца ў мн., р. -аў. Бліны з цёртай (дранай) бульбы, дранікі. На драчонікі буду бульбу драць. Аб. Параўн.: Трапіш да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶