Старонка 81
◀ / 200 ▶
рал пад галошанне медзі На слуцкім гарачым стаенніку едзе». (Выбр. творы, 1956, стар. 212). СТОЙКА наз., ж., р. -і. Драўляная прылада, у якой малыя дзеці вучацца стаяць. Стойку пастаў лі вакна, ніхай дзіця глядзіць на вуліцу. СХОДАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Здужаць. Ці сходайіш жа падняць гэты мяшок? СУДЫ наз., толькі ў мн. Два вядры, у якіх носяць ваду. Прынісла двоя судаў вады (г. зн. чатыры вядры). СЬЦІРКА (сцірка) наз., ж., р. -і. Анучка, якой сціраюць стол. СЬЦІРКА. Гумка, якой «сціраюць» напісанае. СЯРНІЧКА наз., ж., р. -і. Запалка. ТАБАКА наз., ж., р. -і. мн. няма. Даўнёй самі сейілі табаку. ТАМАКА прысл. Ужываецца побач з там. ТАЎСТАЯ прым. Тоўстая. Бёрны таўстыя натта. ТАЎСТАЯ. Цяжарная (жанчына). ТРАСОЧНІК наз. м., р. -у, зб., мн. няма. Перагной на дрывотні, які вывозяць на поле, агарод (трасочнік робіць глебу больш рыхлай). ТРАСЦА наз., н., р. -а, мн. няма. У вайну ўсіх трасца піратрасло ў сяле. ТУТАКА прысл. Ужываецца побач з тут. Параўн. у такім жа значэнні ў З. Бядулі: «Тое, што стары бачыў і чуў тутака да гэтага лета 1924 года, не змясцілася б у вялікай кнізе» (т. III, стар. 170). ТРЫСЬЦЕН (трысцён) наз., м., р. -а Прыбудова (з бярвенняў) к хаце. Параўн.: тры сцяны. У трысцене звычайна размешчана кухня. УВЕЧАРА прысл. Увечары. Ужываецца побач з вечарам. УЗМЕЖАК наз., м., р. -жк-а. Кавалак неўзаранай зямлі ў канцы палоскі поля. УЗНОЎ прысл. Зноў. У гэтым жа значэнні ўжываецца ізноў. Я ізноў прышла к вам. УЛУКАТКІ і УЛУКАТКУ прысл. Зігзагам. УСЛОН наз., м., р. -а. На Беларусі гавораць яшчэ заслон, слон, зэдаль, перадок. УСЛОНЧЫК наз., м., р. -а. Памянш. ад услон. ХАЛАДЗЕЦ наз., м., р. -дц-а, мн. няма. Квашаніна. ХАТУЛЬ наз., м., р. -я. Звязак чаго-н., якіх-н. прадме-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 200 ▶