МАЦЯР наз., ж., р. -ы. У адзіночн. ліку ўжываецца і маці, а ў множным—толькі маціркі, часам маціры.
МАЧЫЛА наз., н., р. -а. Выкапаная ў нізкім месцы шырокая яма, у якой мочаць каноплі. Лета было такоя сухоя, што ўсе мачылы пірасохлі.
МАЧЫЦЬ дзеясл., -ў, -ыш, перах., незак. Мачыць. Дошч сена мочыць.
МАЧЫЦЬ. Засольваць агуркі.
МЕНШЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., незак. Памяншаць, змяншаць. Ня меншы агонь.
МЕНЬНЯ наз., н., р. -я. Імя. Якоя ш мы дадзім меньня ей?
МІНТРЭЖЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, неперах., незак. Непакоіць, перашкаджаць. Ты ей мінтрэжыш толькі.
МУРОЎКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Густая мяккая трава. Селі на муроўцы ў цяньку. Параўн.: у руск. мове мурава, ва ўкр. мурава, у польск. мове murawa.
НАБІЛІЦЫ наз., толькі ў мн. Частка ткацкага станка, у якую ўстаўляецца бёрда.
НАБІРАЧКА наз., ж., р. -і. Памянш. ад набірка (гл.).
НАБІРКА наз., ж., р. -і. Маленькая кашолачка, сплеценая звычайна з лучыны. Калі многа ягад, набіркай збіраюць ягады ў большую кашолку. Я ўжо тры набіркі назьбірала. Параўн. у гэтым значэнні ў П. Панчанкі: «Мы не раз у гэтым самым лесе Набіралі набіркі малін» (Выбраныя творы, 1956, стар. 70).
НАВОЙ наз., м., р. -я. Частка ткацкага станка (іх дзве, на адну навіваецца пража, а на другую—палатно).
НАДОЙІЧЫ (надоечы) прысл. Нядаўна, на гэтых днях. Параўн. у такім жа значэнні у З. Бядулі: «Ён ім гэта абяцаў надоечы на сенакосе» (Зб. твор., т. III, стар. 381).
НАЗАЎТРАЯ прысл. Назаўтра. Параўн. у гэтым значэнні: «На завтрее в пятницу по мене приславъ панъ...» Баркулабаўскі летапіс. «Могилёвская старина», 1900, стар. 8.
НАЛЕТА прысл. На наступны год, у наступным годзе. Гэтага сена, мусіць, хопіць яшчо й налета. Ганнулька налета ўжо пойдзіць у школу.
НАЛУЧЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., зак. Знайсці, сустрэць, трапіць.
НАМЁТ наз., м., р. -а. Вельмі тонкае палатно ў два
86 👁